Палкоўнік узяў са стала графін з вадою і пачаў павольна наліваць ваду ў шклянку. Вада пузырылася ў шклянцы, паблісквала ў сонечных праменнях, звінела булькаючы і Круміньскі адчуў яе смак. Ён варухнуў перасохлымі губамі. Палкоўнік заўважыў гэта і ўзяў у руку шклянку, ускінуўшы на Круміньскага вочы. Круміньскі прыкусіў губу.

Палкоўнік піў адкінуўшыся на спінку крэсла, выставіўшы з каўняра гімнасцёркі валяк. Стрымліваючы сябе Круміньскі назіраў, ях змяншаецца ў шклянцы вада. Ён быў зусім спакойны і нічым бы не выказаў сваёй смагі, калі-б не ўзнялася да губ здрадніцкі рука: захацелася сцерці з губ накарэўшую плёнку смагі.

— Пан падпаручык хоча піць?

Круміньскі прыпомніў выпадак на фронце, каля Немана. У палон было ўзята чалавек дваццаць чырвонаармейцаў. Іх дапытвалі, каб дазнацца, хто сярод іх комуністы. Дапытваў таксама палкоўнік. Калі чырвонаармейцы не выказалі комуністаў, палкоўнік загадаў тапіць іх. Чырвонаармейцаў раздзявалі да ніжняй бялізны, звязвалі рукі і ногі і спіхвалі з берага ў раку. Хто выплыве, таму дарую жыццё —сказаў палкоўнік. Спіхнутыя ў раку не спрабавалі плыць, знікаючы ў вадзе. іхныя таварышы стаялі на беразе, моўчкі пазіраючы адзін аднаму ў вочы. Гэта было прысягай. Яны чакалі сваёй чаргі, каб быць спіхнутымі ў раку. Калі аднаму з чырвонаармейцаў неяк удалося ў вадзе ўжо вызваліць рукі і ён пачаў плыць да супроцьлеглага берага ракі, палкоўнік загадаў расстраляць яго. І калі расстраляны тапелец на адзін момант нерухома лёг на вадзе, распрастаўшы рукі, чырвонаармейцм запелі інтэрнацыянал. Яны пелі стоячы тварам да ракі, а за плячыма ў іх стаялі здзіўленыя легіянеры і збянтэжанае афіцэрства. Палкоўнік разгубіўся, кінуўся з крыкам да чырвонаармейцаў, загадваючы маўчаць і некалькі чалавек расстраляў сам. За палкоўнікам на чырвонаармейцаў кінулася некалькі афіцэраў і пачалі растрэльваць іх. Песня слабела, яе заглушалі стрэлы, і ўрэшце змоўкла. Над рэчкай, на самым беразе яе, на ўтаптанай, акрываўленай, тлустай траве ляжалі трупы застрэленых чырвонаармейцаў. А ўнізе праплывала спакойная у сваёй шырыні цёмная сінява ракі.

Круміньскаму гэтага ніколі не запамятаць. 3 таго дня ён назаўжды стаў комуністам; да таго былі нясмелыя, няўпэўненмя крокі да іх.

«Гэтага нельга запамятаць, таварыш Круміньскі»,— сказаў ён, звяртаючыся мыслямі да сябе.— «А ты... піць захацеў...»

— Чаму-ж падпаручык маўчыць?

— Мне няма аб чым гаварыць з панам палкоўнікам.

— Ці так. Ці добра падумаў пан над адказам?

Палкоўнік паказаў жандармам на дзверы і яны выйшлі. Круміньскі ўбачыў у вачах палкоўніка хітраваты бляск, які хутка знік за абвіслымі жаўтаватымі павекамі вачэй.

— Не так,— сказаў палкоўнік.— Я хочу гаварыць з панам падпаручыкам усё яшчэ як з салдатам нашай айчыны, сумленна і проста. Мы далі пану час падумаць і, нават, прымушалі пана падумаць. Яшчэ ёсць час вырашыць: калі пан скажа, дзе партыйны камітэт і хто яго кіраўнік і ўдзельнікі, пану будзе даравана жыццё, поўная воля... Пан яшчэ зусім малады. У пана наперадзе ўсё жыццё і не абы якое, калі пан захоча жыць не ў імя выдуманага і смешнага шчасця для ўсіх, а для сябе. Хай пан ацэніць маю добрасць.

Круміньскі маўчаў. Палкоўнік адпіў яшчэ вады са шклянкі і зноў гаварыў:

— Вайна хутка скончыцца. У самыя блізкія часы, у месяц-два, большэвіцкае войска разбяжыцца: яно босае, голае і галоднае. Вайны не будзе. Пан здолее вярнуцца на радзіму, служыць, мець сям'ю... Пан павінен разумець, што калі не выбярэ гэтага жыцця, выбярэ сабе смерць і ў самым хуткім часе будзе ляжаць у бруднай яме, дзе чэрві. Хай пан падумае: маладосць, жыццё і сыры пясок, чэрві...

— А яшчэ што, пане палкоўнік?

Палкоўнік здзіўлена прыўзняў галаву, варухнуў жоўклымі, зморшчанымі павекамі.

— Яшчэ...

Пры гэтых словах палкоўніка скурчыла неяк. Ён заміргаў вачыма, пацёр адну аб другую далоні рук. Потым схамянуўоя і ўзняў здзіўлёныя вочы. Зверху на яго павузеўшымі вачыма пазіраў Круміньскі. Ён стаяў зусім вольна, заклаўшы за спіну рукі, крыху ўскінуўшы ўгору галаву і смяяўся.

— Смешна?!. А вось зараз пабачу, як ты засмяешся. Я ўсё ведаю, але хацеў выратаваць жыццё. Вядзіце! — крыкнуў палкоўнік.

Адчыніліся дзверы і ў пакой наперадзе жандармаў увайшоў Язэп Багдановіч. Палкоўнік стаяў за сталом, не зводзячы з Круміньскага вачэй. Багдановіч як зірнуў на Круміньскага, здзіўлена прыўзняў плечы, здавалася, вось-вось нешта скажа. Схудзелы, бледны твар яго заліла чырвань. У вачох была прыкметна разгубленасць. Ён шукаў поглядам воч Круміньскага і сароміўся іх. Відаць было, што ён не чакаў спаткаць Круміньскага, не падрыхтаваны да гэтага і цяпер нешта вырашае для сябе. Круміньскі зірнуў на яго і адвярнуўся. Ён адчуваў на сабе дапытлівы позірк палкоўніка і разумеў, што трэба быць як ніколі спакойным.

— Пан падпаручык не ведае гэтага хлопа.

— Не.

— Ну, пэўне-ж, я так і ведаў. А хлоп пана падпаручыка ведае?

Круміньскі кінуў позіркам на Багдановіча і адвярнуўся. Багдановіч колькі секунд маўчаў.

— Ці можа таксама запамятаў ужо за гэты час?

Перейти на страницу:

Похожие книги