ЦІ СКАЖУЦі скажу, што жыццё — не ўдалося,Што была неспагаднаю доля,Бо ўплятала куколь у калоссе,Град і засуху слала на поле?Як бы склаўся мой лёс, каб не зналаТо празрыстай,то душнай маркотыПа ўсяму, што мяне абмінала,Што не прыйдзе ні заўтра, ні потым?Нагабаная ў жыце падковаВінавата паблісквае ў хаце:Ля чужога агнювыпадковайГрэцца ласкай чужога дзіцяці...Быць залежнай ад поўні й вавеі,Ад чужога маршруту і рухуБыць залежнай,і помніць, і верыць,Што я — голас іх радасці й скрухі.Голас тых,што здалеюць знямогу(Мне ўдавалася ў болю не ўпасці).Голас тых,чыя ў сонцы дарога(Выпадала мне зведаць і шчасце).Узыходзіць, як каліва, слова.Не згубіцца яму ў шматгалоссі.Ці скажу, што жыццё — не ўдалося?1978ПЕСНЯ«СонцамДзень пачынаецца.Ясным сонцам адметны дзень,Як бы хмары ні слаліся нізка», —Ценем вернай ахоўніцыПесня гэтаШчымліва за мною ідзеАд калыскі.Не прыстаць,Не здарожыцца,Не звярнуць на пярэдых, спачын,Не пакінуць абурана,За сабою не ляпнуць дзвярыма, як векам.Песня кіомніць:Адступіся яна ад людское душы —І ўжо не ўберагчыАнічымЧалавека.1978УЖО НЕ РАССТАЦЦАНам ужо не расстацца.І табе без мяне па жыцці не ісці,Як і мне без цябе —Ні наплакацца, ні наспявацца.Нам, не злучаным,Вечнай прысутнасцю нашай трымацца.Так рука адарваная ные, смыліць.І захочам забыць,А не зможам без болю астацца.Нам ужо не расстацца.1978* * *Час—Рахманы, бясстрасны,натурысты дзед —Канаваў гаспадарна(Прыняць бы з пакорай):За агульным сталом намНе поруч сядзець,Каб увагу сваю аддаваць тым,Хто поруч.Нам змірыцца б...І мірымся —Да пары, да красы,Што бязлітасна тлум і самоту авесніць! —І сальюць нашы смуткі свае галасы,І хіснецца зямля ад суладнейшай песні!..І забыта, знябыта, знепрытомлена дзесьТое рэха, што заўтра непазбежна паўторыць:«За агульным сталом намНе поруч сядзець».А й яны хочуць душ нашых,Тыя,Хто поруч...1979НАДМЕРНАСЦЬПакрыўдзі мяне!Як найвышшае ласкі прашу:Пакрыўдзі бязлітасна,Каб я не змагла дараваць.Каб мне засталося адно толькі —Перакрывавіць душуІ раз назаўждыад майго існавання цябе адарваць.Завочная любасць твая неўгасаная —Нібы крыніца глыбозна ў зямлі.А мне, перасмяглай,Сябе ратаваць столькі часуадзіна сустрэчамі памяццю —Сіл ужо вышай.Мой божа, пакрыўдзі бязлітасна!..Зернейку трэба загінуць у чорнай раллі,Каб выжыць...1979* * *Даруй мне полымнасць маю.Яна балюча апякаеЦябе за вечнымі замкамі.Папеленая, не чакаюАдхлання ў прорвы на краю...Даруй мне полымнасць маю.1979