НА БЫСТРЫНІНяможна патураць тузе,Каб яву засланіла зданню,Каб зрабавала пакрысе,Што скарбавалася гадамі.Каб незаслужаны папрокНе вырваўся нікчэмна з вуснаў.Калі крыштальны быў выток —Незамутнёным будзь і вусце!Не змізарнець бы на вяку,Не зблоцілася б глеба тая,Дзе і крынічка б'е, пакульРака плыве і не сплывае!..1979ПАВАРОТ НА ЛЕТАДні зімняга сонцастаяння!Мяцельнае кудасы баль,Калі на ўсяленскім арганеПа нотах раскладзена даль!..Дарога па следу смуткуе,Сустрэчы — нібы міражы,Пакуль сваю ўладу святкуюі^ьРаскутыя маразы.Раптова прасветлена глянеАдліга з-пад волкіх павек, —Дні зімняга сонцастаяння,Цяпла неўміручы павеў!Як шчодрацца блізкія вочы!Як ломка адзвоньвае лёд!..Цяпер ужо сонца не збочыць —На лета яго паварот!1979* * *Снягі абложныя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І свет наш прадаўжальна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,І зноў панітавана будзеВясёлка траўня і слата,І радасць гэтак лёгка спудзіць,І стогну цяжка вылятаць.Снягі прыпалыя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І цэлы свет працяжна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,Дзе недазвол на безнадзейнасць,Дзе спадзяванняў правата,Што нас нявыказнае здзейсніцьРаней, чым прыйдзе немата.1979* * *Ведаем, жывём занадта мала,Каб на прыканцы не шкадаваць,Што не ўсё, чым доля нас вітала,3 годнасцю мы ўмелі адвітаць.Ды ў часы расцугленых нейтронаў,Прамянёвай хуткасці часы,Так жывём, нібы ўжо забароненаВыпадку наш промень пагасіць.Быццам не паўвеку нейкіх толькі •—Дадзена паўвечнасці ў запас,І падбаць яшчэ паспеем з толкам,Будзе дастаткова сілы ў нас,Каб вярнуць запушчанаму садуПлён надзеі і харашыню,Каб, шануючы душы радню,У сабе знайсці апору й раду...1979ЗЯЛЁНЫ ЛІСТ, ЧЫРВОНЫ КВЕТНе разбурай таго, што ёсць.Душы звычайную прыязнасцьСтаць іншаю не абавязвай,Пакуль нам хораша, як ёсць.Адзін неасцярожны крок —А свет зыначыцца адразу.Паслявымогай не абразіцьНас, немаёмных, лёгкі крок?Зялёны ліст, чырвоны кветНа подзіў туга перавіты,І крый нас божа пераблытацьЗялёны ліст, чырвоны квет...1979
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги