АМАЛЬ КАЗКАЗа гарамі, за даламі,За бяссоннымі начамі,Жыў ды быў вялікі цар —Смутак, духу валадар.Быў той дух і сам не зломак,Моцны, горды быў той дух,Адалець часінай злоюМог любую ён бяду.Добра нам даўно.вядома:Страшыць толькі невядомасць.Сёння знае дух паболей:І ўсёведанне падчасПазбаўляе воліНас.І тады прыходзіць смутак,Запаноўвае ў душы,І ягоны,Ласкай люты,ГоласЦяжка заглушыць.Немагчыма запярэчыцьПраўдзе голасу таго,Што ўскрывае недарэчнасцьЗапаветнага ўсяго.Як уласную няздарнасць,Так яскрава бачыш марнасцьСпадзяванняў, намаганняў,Пашанотнасці, кахання...І адзіным выйсцем будзеУ безвыходнай той журбе:Памагаць чым можаш людзямІ не плакаць аб сабе.1979ПУШКІН У МІХАЙЛАЎСКІМПа атрыманні ліста ад Дэльвіга«Ах, мілы Дэльвіг!..У каторы разПрыехаць абяцаешся, а час —Сняжынка да сняжынкі --У сумётыНагортваецца на маім двары...Калі б вы толькі ведалі, сябры,Якая тут сумота і самота!..Як холадна і голадна без вас!..Жывіцца, нібы вязню, успамінам!..Не адпускаюць душу боль і віны,А радасць не залучыш пра запас...Яе да скону чалавек жадзён.Да д'ябла цяжка гэта — быць шчаслівым,Калі і ў хмелю канавана бачыць,Што ўласны лёс бяссільны сам зыначыць...»Глядзеў у вузкае акно паўдзён,Як стражнік,пэўны і немітуслівы.І клаўся цень ад рамы крыжам шэрымНа стол з лістотай скрэсленай паперы.1979ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ
Сэрца звычайнай канфігурацыі.
3 медзаключэнняТо ці варта ўжо так непакоіцца, доктар,Што яно, гэта сэрца маёСа звычайным абрысам лісточка бярозавага,Часам гэтак балюча трапеча,Што сарвацца гатова?Мяне ўразіла б іншае:Каб у ім без пакуты варочаўсяСвет гэты белы...1979ЭЦЮД 3 ГІТАРАЙУ гулкай звечарэлай вулцыГітары нечайСкруха б'ецца,То ўстрапятне,То захліпнецца.Пад ліхтаром начніца ўецца.І мне тваё святло —Сіло,І сілы —Вырвацца —Не маю.Расой вячэрняю —Гаркота.Гітары нечаеМаркотаУ вулцы гулкай не ўціхае.Нібы начніца тая, ўецца.І горна да мяне хінецца.Прытулку ў полымі шукае.1979ЛІЛЕЯАбысці б цябе мне за вярсту! —Ножанькі прымлелі...І на Чорным возеры растуцьБелыя лілеі.І на Чорным возеры вясна, —Берагі абжыты, —Працінае плынь ажно да днаКветам старажытным.І цвісці яму — не адцвісці? —Таямніцы нечап...Дзякуй, што цябе не абысці.Дзякуй за сустрэчу.1979