КРАСАВІК У САКАХСустрэчы — што? Выпадак? Немінучасць?О як было далёка да вясныУ доме тым пры возеры гаючым,Што песціла і вергла ў продань сны!Ішлі праз ноч агні палоскай вузкайДа зор, на подзіў рэдкіх, угары.«Пагавары са мной па-беларуску!Пагавары!..»Каля балкона кажаны ляталі,Сам у сябе ўзіраўся карагач,Адказвала сабачым брэхам далечНа знерваваны чайчын покліч-плач.А над усім —Над сцішанасцю золкай,Над кажанамі, што гусцілі вмрок,Усходзіла гарачай чыстай зоркайМатулі мова, — і відушчаў зрок.Хай бед людскіх не развясці рукамі —Успыхне слова выйсцем пра запас....Цвілі так блізка вочы васількамі,І жыта, жыта абступала нас...1980А СТАЎ НАПАМІНАМАклікаць юнацтва недарэчна,Не было яго ў маіх гадах....Ты напраўду першы-лепшы стрэчны,3 кім і размінуцца не шкада.Раскладала ў цвёрдыя дзве столкіГарката, што можна мне, што — не....Ты напраўду субяседнік толькі,3 кім прыемна пабалакаць мне.Прыпадае да грудзей з павіннайСталасць марнакрылая мая....I нашто ж ты стаў мне напамінам,Што мінаю, што мінаю я?..1980М. К. ЧУРЛЁНІС. ДЗЕНЬНіяк не ўстаць.Ніяк не распрастацца.У невядомасць цягне, бы ў смалу.Але ўпіліся ў край планеты пальцы,Усходзіць галавы цяжкой валун!А за спіною —Дзень таго не бачыць, —Хай бачаць тыя, хто сустрэне Дзень! —Як тайны вырыс Космасу,МаячыцьСветлая постаць —Часу пільны цень.Ляжыць зямля пустынная, нямая.Стварэнню свету йсці ў каторы раз!..Глядзіць нам проста ў вочы, не міргае,З засцерагальна ўзнятым пальцамЧАС.1980МІНСК, 30 СТУДЗЕНЯ 1980Нахалолы вечар на дварыМоўчкі пералічвае сняжынкі.Усміхайцеся, мае сябры,Гаварыце шумна, безупынку!Дыскутуйце ў лад і неўпапад!Сёння сэрца тонка сэрца чуе:Развярэдлівы трывогападНа планеце днюе і начуе...Радасці непрыядальны смак —Бо дарогі гора не пытае.Гэта й нашай лучнасцю няўзнакНа зямлі пагода высвітае.Поплеч, бліжай, блізкія мае!Чалавека шмат што згубай страшыць.Хай жыцця парукай устаеПоўнік дабраты й любові нашай!Вечар за сняжынкамі цікуе.Чуеце?..Зноўаўтамат такуе!..1980ЗАВЯЛІКАЯЯк Самота з госцяй Радасцю развітвалася,Дык усё яе пыталася, дапытвалася:— Што ж ты, мілая, так мала пагасціла?Пэўна, нечым я табе не дагадзіла.Мо няўдалай гаспадыняю была я?Мо табе мая святліца замалая?Пакланілася ёй Радасць і сказала:— Ах, тваёй мне ласкі шчырае хапала.Ты прабач, што пабыла як для прыліку я.Не малая твая хата. Завялікая.1980
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги