ЯК СНЕННЕШэра і золка.Вось мы і падсочаныВокам разлукі,Каб назаўсёды, навек раз'ядналісяНашыя рукі.Не гавару табе:«Усё будзе добра».Добра не будзе.Можа, тады хіба толькі, як з памяціДні гэты збудзем.Дні, што жывілі нас гэтак, як жывіцьХлебная луста....Неяк прыслухаемся: а-ні-чо-га...Ціха і пуста...Толькі далёка-далёка ў свядомасціНешта адзначыць:...лівень святла...звонкі голас шчаслівы...Сненне, няйначай.1980ШАРАЯ ГАДЗІНА«Каханы, мой каханы!Мне хораша з табою.Ніводнае хмурыныУ небе нада мною.Усе яны знікаюцьЯшчэ на даляглядзе,Пакуль прысутнасць сведчыцьТваяпра душ суладдзе.Адужаю хваробы,Не змоўчу на абразу.Я знаю, што «КахаюЦябе» —зусім не фраза.Ахоўна і надзейнаТваё пульсуе сэрца.Я знаю, ёсць людскоеІ шчасце, і бяссмерце.Есць сіла, што нітуеСвет, горам дратаваны»....Няма каму сказаць мне:«Каханы, мой каханы!»1980ПЯТЫ СЕЗОННа камянях, што жывяць нашы сцежкі,Зазелянее шчырая трава.Чым болып пакут, тым болей сіл трываць.Настаў сезон аддаленай усмешкі.Па злівах, бурах з перунамі, з ветрамМой дзіўны сад так повен злагады!І ледзь гарчаць дзівосныя пладыГаркотаю суцішанай і светлай...1980* * *

Былі словы, як шолах травы...

А. Вярцінскі
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў,Для гэтага ёсць не адна прычына.Прыйду і я — цераз маіх паслоў:Світальны вецер, зорку, аблачыну.Калі натоміць Вас бяздарны дзень,Бясконцым здасца доўгі шэры вечар —Да золкай шыбы лёгка прыпадзеІ Вас аклікне мой світальны вецер.І вы тады расчыніце акно,І мова ветру будзе зразумета:Утканы ў долі Вашай палатноУсе калёры залатога лета.Павольна пройдзе ў Вас над галавойУ час той аблачына, ціха скажа:Мінецца морак, як мінуцца ёй,І зноў пагодна будзе ў небе Вашым.Там вечна зорцы лучнасці цвісці,Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй,Што памагае па жыцці ісці,Што не дае душы прагоркнуць плесняй....Вам сёння скажуць шмат харошых сдоў.А свята — нібы пяцьдзесят аерын...Я аддаю Вам трох маіх паслоў —На шчасце, і на сілу, і на веру!1981МОСТКажуць, ноч была цёмнаю вельмі.Не заўважыла змроку:Мне твой воблік свяціў цеплавокі.Кажуць, ноч была ветранай дужа.Не запомніла слоты:Атуляла ад ветру пяшчота.Кажуць, снег нават падаў уночы.Калі гэта і праўда —Растапіла яго наша радасць.Я не згасну былінкай бязраднай,Хоць і сцюжа навокал,Покуль ты ў мяне ёсць, мой далёкі.Не хачу ўжо нічога, нічоуа,Ні лістоў, ні прыездаў —Быццам мостам, звязала нас бездань...1981
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги