* * *«Будзе лета, як звон, пустое».Гэты голас даўно знаю.Не затоім крыўду на тое,Што адбыцца й не магло з намі.Светлячок выпадковы блісне —І да ўздрыгу вусцішна стане:Абяцаўся свет быць вялізным -—Звёўся да чакання світання.Абяцаўся свет быць вадою —Звёўся да ненатольнай смагі.Глухне сад лебядою.3 дзічкі зыркае расамаха.1981ПРЫ ПЕСНІІ нядзелязапанядзелена.Чым каштоўным я тут надзелена?Ёсць жытнёвы кут з тою хатаю,Што на ласку мне так багатая.У гародчыку спее мачына,За сталом звініць песня матчына.— Ой, жураўку, жураўку,Чаго крычыш на ранку?— Ой, як жа ж мне не крычаць? —Трэба высака лятаць...Падхаплю жалю мову шчырую:Не вяртаецца жораў з выраю.Хай не журыцца, хай не плачацца:Далягляд з жальбы не зыначыцца.Шкода толькі дня, той нядзелі мне,Што святочнасцю так абдзелена.1981У ЛЮСІНЕА возера, як вока, поўнаеГлядзіць у сцішанасць маю.Усё, што я люблю, што помню я,Глыбока ў сэрцы прытаю.Перагуло, перамалолася.За ўсё заплачана спаўна.Маўчаць дубы Якуба Коласа.Якая далеч ім віднаЗа гэтым возсрам, за лёсамі?..Падснежнікавая пара,Не дай астацца безгалосаюКаля яднальнага кастра!..1982* * *Пытаешся, чаго маўчу.Я не хачуПарушыць гэтую магчымасць —Паслухаць,Што там, за вачыма,За небам позірку твайго.Загавару — і не пачую,ШтоПтушка часу нам вяшчуе.1982* * *Снег упаў на голле залатое.Толькі ўчора сонцам ліўся ліст —А сягоння пад завейны свістСнег упаў на голле валатое.І шчыміць разгублена душа,Нібы не бярозка, а сама яТак безабаронна адгараю, —І разгублена шчыміць душа...1982ПЛАТАКолькі важыць святло? —З адказу на гэтаПрырода не робіць сакрэту:Хоць бы столькі,Колькі важыць пялёстак вішнёвага цвету.А колькі ж каштуе святло? —Белы светЗнае плату адну за яго спакон веку:Жыццё чалавека.1982ГОЛАС ЧАЦВЁРТАЙУсё гудуць на земным доле,Гудуць пякельныя віры...Хацела аднаго ад долі:Душою з небам гаварыць....Ні ў кім, ні ў чым не паўтарыцца.Скіпела ў слёзку — і няма...Такому толькі там забыцца,Дзе памяць знішчана сама.Зноў сад магутна раскашуеНа попеле і на крыві.Адно мяне, бярозку туюЧацвёртую —не ажывіць.Калі ад душ кара адстане?Крычы, мой лёс, пячы, шчымі,Каб людзі ў шматмільярдным станеНарэшце зваліся людзьмі!1983* * *«Я прыеду, як выпадзе снег,Я прыеду пры першай парошы».Мой харошы!Так жыццё і складзем з гэткіх вех...І чым болей марнуецца дзенУ пустой, адзінокай дарозе,У знямозеУсё той жа працяг ёй відзён.Набярыся трывання і сіл,Памудрэй, маё сэрца, нарэшце,Дай давесціЖаль без роспачы за небасхіл...1983