НЕ СПАЗНІСЯТолькі мо ў казцы ёсць лёс —нібы кошык,Поўны адно медуніц ды суніц.Бойся спазніцца са словам харошым:Тонка прадзецца жыццёвая ніць.А ліха не спіць...Ах,запіваць бы сухую скарынкуНаканаванага —з чыстых крыніціБойся спазніцца з харошым учынкам:Тонка прадзецца жыццёвая ніць.А ліха не спіць...1983ПРЫЦЯЖЭННЕ ЧАСУЖыццё з маленькага вучыла:Як ні мудруй тут, ні пручайся,А немагчыма, немагчымаАдолець прыцяжэнне часу.Агорне веснавосць павеву —І квеценню зазорыць мусіш,Як абрыкосавае дрэва,Прыручанае Беларуссю.Скапычаныя смуткам гоні —І неспазнанага прасторы...Ты стаў дасведчанней сягоння,А шчаслівейшы быў учора...У ледзь ацямлівым галопе —То па пустыні, то па жыце.І стукае у грудзі попелУсіх згарэлых побач жыццяў...1983* * *Паверыла: душа заснулаІ ўжо ёй не загаварыць....Як ад маланкі — аж хіснула:ТЫ!.. мерна крочыў па двары,Ішоў, і ў вокны углядаўся,Шукаў, каторае маё,І прызмерк нема ў ногі слаўся,І бледнай зоркі вастрыёУ сэрца самае ўпілося!..І знікла навалач слаты,І загула, як прорва, просінь,Куды мяне зноў рынуў ты!1983* * *Цені ў кутках, як блакітная варта...Сёння мы ў шчасця ў гасцях.Можа, адзіна цяпер мы і вартыЖыцця.Сёння, калі нашы душы пад знакамЗлітнасці і паўнаты,Зараз, калі ў іх ні следу ніякайЛухты.Выстыў даўно ў белых кубачках чорныЧай на вячэрнім стале...Спеўна і вольна, нібыта на горнайСкале!Лётка, як птахам уразлівым дзікім3 гордым узмахам крылаіЦені, як варта блакітная... ЛікіСвятла!1983* * *Што ёсць сэнс? Няўжо адзіна справа,Што з жыццём так моцна заручыла?Дык нашто ж уваскрасаюць травыТам, дзе лугу быць і немагчыма?Косіць вокам счырванелым вечар,Як трывае наша шчасце-мука,Дзе адна — на ўсё жыццё — сустрэчаІ адна — на ўсё жыццё — разлука...1983СУГУЧЧАНе моўкне сонечнае рэха,Сугучча наша доўжыць, доўжыць, —Бы ты нікуды не паехаў,Бы ты ўсё побач,І ўсё той жа —Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы,Увесь у песеннай уладзе —Як жаўранак над яснай нівай,Як шпак у развяснелым садзе!..Ты ўсё, усё мне,Усё на свеце:І кліч жыцця.І прага смерці...1983ПАСЛЯ ШТОРМУГлыбокае ранне, глыбокая ціша.І толькі заілена ўздрыгваюць хвалі.«Мінулася бура, —зняможана пішуць. —Прайшла.Прашалела.Зноў ранне. Зноў ціша.На беразе гэтымЗашмулена-бурымВось-вось людзі з'явяцца —Выпладні буры.Паёд.Па бурштын.Па абломкі —Хто ўчораБлакітны свой паруснікДаверыў мору».1983