ЖЫЦЦЁ — ЯК КАЗКА(да партрэта Сент-Экзюперы)Жыццё, сапраўды, як казка:Ідзеш ад бяды да бяды.То сцюжна, то слізка, то гразка,То моташна да жуды.Туманам забрана поле.Ідзеш ад надзей да надзей.Але не сляпая доля.Бо плуг твой цябе вядзе.Канчаецца ўсё шчасліва, —Шчаслівы ў казак канец, —Заснеш пасяродку нівы,Спакоены ўрэшце жнец.1983* * *Пагаворым на розных мовах(Разумеючы кожны нюанс),Інстынктыўна творачы ўмовы,Каб мацней не збліжала нас.Пад крылом усвядомленай сілы,Што пануем усё ж над сабой,Бесклапотна прамовіцца: «Мілы»,І ў сур'ёз не ўзвядзецца табой.Прывітальным тваім: «Дарагая»Толькі песня святлее мая,Вечаровая песня над гаемНепрыкаянага салаўя.1984* * *Цікуеш за маімі песнямі,Кажнюсенькую ловіш ноту,Бо часта будні твае скрэслеыыРукой няшчаднай адзіноты,Бо хочаш тыМаёй пяшчоты.Якія ж ісціны адкрыліся,Што не хапае ўжо адвагіПаўстаць супроць сваёй бяскрыласці.Супроць уяўнай раўнавагіПаміж натоленасцю —Смагай?Якою праўдаю апоенаСама я на мяжы чужання,Што знерухомелі абое мыТут, у паўкроку да світання,Што ў золкуБачыцца змяркашіе?1984* * *Павечны мой!Не мучся, не пакутуй.Ні ў чым, ні ў чым няма тваёй віны.Не лёдам —Сонцам наша плынь пракута;Усе каменьчыкі на дне відны...1984* * *Слова маё не накліча бяды,Вока маё не злое.Шчасця твайго не сурочу й тады,Як будзеш ты не са мною.Толькі аднойчы, пры цёмным акне,У задуменні мройнымНеасцярожна згадаеш мяне —І смутак ляжа гароюНа ўтульнасць тваю,На вясёлы твой дзень,На памяць пра нас абоіх,Дзе я, нібы голачка на вадзе,Трымалася на любові.1984ЛЮДСКАЯ ДОЛЯТакая ўжо нашая доля —Не ведаць адхланняАд болю за ўсіх нас,Ад болюІ ад спачування.Цягнуць, узваліўшы на плечы,Уласную ношкуПакут і надзей чалавечыхІ ўласнай дарожкайСтварыць хоць бы пробліск на выйсцеЗнямогламу духам,Каб ён,Як пупышка — да лісця,Быў прагны да руху.Каб ён,Нібы завязь — да плода,Між горкага голляВыспельваў людзям хіагоду.Такая ў нас доля.1984АЛЕКСА ДОЎБУШПаэма-быль(У скарачэнні)...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авеччыны слёзы, ні адзін крык сіроцкі, ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі[1]. Амінь.
Алекса Доўбуш з пабрацімамі.
3 «Маніфеста Доўбуша».
Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў.
...Алекса быў рослы, плячысты, цёмнавалосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...
3 запісанага ў 1850 г. расказу Шымана, 120-гадовага жыхара сяла Выжне Жаб'е.