Забыты плайчык[2] нёс з гарба на горб,То ўзбоччам лысым, то стаёным лесам,То паўз акенцы «чортавых» азёр —На Чарнагору нёс свайго Алексу.Але цяпер, калі кулак сціскаўЦяжкой сякеркі абушок сталёвы, —На першабытнае бязладдзе скалУ лесуновай схованцы яловай,На перапады між вяршынь крутыхУ гонкастволлі грабаў ды бучыны[3],На неба, на арла, што ў ім застыў,Глядзеў хлапец другімі ўжо вачыма.Як у расінцы цэлы свет відзён,Так і ва ўласнай крыўдзе раптам бачышПакуту ўсіх людзей, і морак дзён,І падсвядомасць прагі жыць іначай.І хопіць іскру выкрасаць адну,Каб узарваўся высушаны порах....Пра сестрыну заўчасную трунуРазнеслі вестку ўзрушаныя горы.Узяў на вока панскі аканом,Нібы вярбінку, ціхую дзяўчыну:Усё дазволена, усё дано —Ці першына чыніць такія чыны?!Не перанесла гвалту над сабойШаснаццацігадовая Паранька:Знайшлі ў крыніцы за сялом на ранку...Не зашумець вярбіначцы вярбой......Алекса бег. Так малады аленьШукае рады ад пагоні воўчай.Так, вырваўшыся з-пад скалы, струмень3 шалёнай сілай шлях свой новы точыць.Ці змог бы хто, зірнуўшы на выток,Прадугадаць усё, што ён натворыць?Адно спрадвеку ведама: паток,Народжаны гарою, крышыць горы.Сягоння галавою налажыўАд гострай барткі аканом паганы.Цяпер і сам іначай мусіш жыць, —Цяпер апрышкам быць наканавана...Ну што ж!На сцежцы той — не першы след.Алекса Доўбуш да ўсяго гатовы:Спаць на каменні, з торбы есці хлеб,А запіваць сцюдзёнаю вадою.Ды хай не будзе пэўна аніхто,Калі нагою лёгкі камень зрушыцьНа круцізне галавакружнай, штоНе будзе сам тым каменем раздушаны!Ды хай забудзе шляхта пра спакой, —Даволі здзекаў з люду, нацярпеўсяіЗабыты плайчык стараной глухойНа Чарнагору нёс свайго Алексу....на ім была шапка з паўлінавымі пёрамі, прамасленая чорная сарочка, чырвоныя нагавіцы, абуты ў пасталы, за шырокім поясам дзве пістолі, парахаўніца, капшук для табакі, сумка, ружжо цераз плячо.
3 расказу, Шымана