Сінелі рукі ў ледзяной вадзе.На іх раз-пораз хукала Марычка,І зноўку часта пранік ляскацеў,І Чарамош лавіў той гук прывычны.Пануры дзень, халодны, шэры дзень.Дзяўчына мыла шорсткую бялізну.Сплывала пена, гінула ў вадзе,А думы ўсё ля аднаго віліся.Каб знаць Марычцы, дзе цяпер Багдан...За лета ўсё — ні жадненькае весткі.Бы сам быльнёг пасеяў па слядахРазмоў кароткіх і спатканняў рэдкіх.Прыйшоў са снегам, з ліўнямі сышоў —Навек застаўся радасцю і болем.Вясёлы, дужы, стройны, як бучок[4],Ен не расказваў пра сябе ніколі.Адкуль ён, хто ён — от батрак, найміт,3 адзіным правам: гнуць на панства спіну.«Сяк-так даб'ю тут рэшту паўзімы,А там падамся зноў на паланіну».А ці пастушыў ён, ці дзе служыў —Адно Марычка несумненна знала:Той, за каго б яна жыццё паклала,Не турбаваўся ёю, не тужыў.На сто замкоў замкнуўся душны круг.Адзіны, з болю — ў большы боль, масточак.І падаў пранік з накалелых рук,І дзень чарнеў пакутаю дзявочай......Шырока вядома ў цэлым Пакуцкім і Прадгорскім краях злосць і дзёрзкасць халопа Доўбуша, які ўжо тры гады з кучаю назбіраных апрышкаў нападае на шляхту.
Каронны гетман Іосіф Патоцкі.
3 універсала ад жніўня 1742 г.
...Аднойчы ў наша сяло Аславы прыйшоў Доўбуш і ўзяў вялікі сундук грошай у пана. А потым едуць усе па сяле, ён і яго трыццаць хлопцаў, як якое-небудзь войска, і ўсе грошы раздаюць.
3 расказу жыхароў сяла Чорныя Аславы