Б.Сачанка правільна піша, што ў нашых вышэйшых навучальных установах цяжка пачуць роднае слова. А звычайна пра ўнівэрсытэт гавораць, што гэта «кузьня нацыянальных кадраў». Я ў мінулым годзе скончыў беларускае аддзяленьне нашага ўнівэрсытэту. Лекцыі на роднай мове слухаў толькі па беларускай мове й літаратуры. І я цяпер вельмі радаваўся-б за тых, хто там вучыцца, калі-б яны слухалі й іншыя дысцыпліны на роднай мове[17].

Ня менш вымоўныя заўвагі студэнта Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму В.Голуба, у якіх знаходзім і цэнныя фактычныя дадзеныя:

Родная мова для нас - беларуская. Але як гэта ні дзіўна, яна займае мала месца ў сучасны мамэнт у нашым культурным жыцьці. У Менску зараз працуюць 58 сярэдніх школ. Зь іх толькі дзесяць - беларускія. Ды хіба-ж толькі ў Менску такое становішча? Прыкладна тое-ж наглядаецца ў Гомелі, Брэсьце, Магілеве і іншых гарадох[18].

Прывёўшы канкрэтныя прыклады із школьнай практыкі, аўтар сьцьвярджае падобнае занядбаньне беларускай мовы і ў іншых галінах культурнага жыцьця: «Не да гонару студыі «Беларусьфільм», што фільмы яе гучаць не па-беларуску, а Акадэміі Навук БССР тое, што такія кнігі, як «Гісторыя БССР», «Гісторыя Менску», «Беларускае мастацтва», выпушчаны ў сьвет у першую чаргу на рускай мове або павет толькі на рускай»[19]. Напасьледак, як іншыя аўтары, В.Голуб заканчвае свой артыкул патрабаваньнем, што «ў Беларусі беларуская мова павінна заняць належнае месца».

Асабліва цікавыя й цэнныя заўвагі на гэтую тэму выкладчыка беларускай мовы Майскай сямігадовай школы Крупскага раёну К.Санько:

У нашым раёне налічваецца 79 школ зь беларускай мовай навучаньня, дзе працуе вялікая армія настаўнікаў зь сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Аднак пераважная частка настаўнікаў урокі (апрача беларускай мовы) праводзіць на рускан мове... Я цалкам згодзен з аўтарам артыкулу (Б.Сачанкам - С.С.), што беларуская мова павінна ўвайсьці ў паўсядзённы побыт усіх слаёў насельніцтва... Беларуская мова не павінна адыходзіць на задні плян... Яна павінна быць сапраўды роднай[20].

Газэта «Літаратура і Мастацтва», зьмяшчаючы далейшыя матарыялы настаўнікаў і наагул сваіх чытачоў у абароне беларускае мовы ў школе, прыводзіць, між іншых, наступны характэрны прыклад: «Настаўнік У.Васілец (Пагосцкая сярэдняя школа Старобінскага раёну) піша, што ў школьнай бібліятэцы з праграмных твораў па беларускай літаратуры ёсьць толькі адна кніга К.Чорнага, дзьве кнігі Крапівы й тры экзэмпляры трылёгіі Я.Коласа «На ростанях» у перакладзе на рускую мову. Такое становішча ня толькі ў Пагосцкай школе, але і ў многіх іншых школьных бібліятэках»[21]. У тым-жа самым нумары, паклікаючыся на лісты чытачоў, «Літаратура і Мастацтва» робіць агульны вывад, што «чытачы праяўляюць клопаты аб далейшым росквіце беларускай нацыянальнай культуры, робяць слушныя заўвагі, выказваюць свае пажаданьні».

У сувязі з пачатай кампаніяй у абароне беларускае мовы ў школах Беларусі газэта «Літаратура і Мастацтва» ў нумары за 26 лютага 1958 году зьмясьціла наступнае паведамленьне:

Нядаўна міністар асьветы БССР тав. Ільюшын прыслаў у нашую рэдакцыю пісьмо, у якім дае адказ на закранутыя газэтай пытаньні. Тав. Ільюшын піша:

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги