Стражнікі ўсцягваюць Сама за рукі з зямлі.

Колькі галасоў (насмешліва гледзячы, як Сам, устаючы, хістаецца)

Бач, на ножаньках не ўстоіць.

Сам(стогнучы балесна)

Ратаваці бег з папаруУсіх чыста ад пажару…

Вядуць яго ўлева; за ім ззаду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: уся вясельная дружына, войчым, мачыха, старыя, іх Сляпая, падростак, вар'ятка і сляпая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой, абняўшыся; ля іх непадалёку — сват, маршалак, закоснік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, звесіўшы галаву над сталом. Усе хмурыя, сумныя, некаторыя заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясціць абтлеўшым лісцём грушы.

Старая (валяючыся на зямлі, як падкошаная, услед выводжанаму Саму)

Сына роднага забралі!

Нявестка (супакойвае заплаканае дзіцянё)

Над дзіцём не мелі жалю.

Сляпая (сама да сябе)

Што тут творацца за дзівы!Божа ты мой літасцівы.Стогнуць, плачуць і рагочуць.Што ім трэба, чаго хочуць?

Старац (выйшаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны па-жабрачаму торбамі; стаіць, апёршыся абедзвюма рукамі на кій. Загаварыў глуха, панура і тады толькі звярнуў на сябе ўвагу)

3 грудзей вырві сваё сэрца,—Зіму, лета сушы ў печы;А як высахне, смалоюЗлі жывою сэрца тое,—Падпалі тады лучынкай,Каб гарэла безупынку,Як пажар гарэў сягоння,—I ідзі ў свет, як з паходняй:Праўды йдзі так з ім шукаці…Ты не знойдзеш.

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаючы і чапляючыся за вар'ятку, каторая ўсё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве)

Маці, маці!Дзе наш тата, дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята!

Падростак (сядзіць паводдаль на зямлі і пачынае іграць, паглядаючы на музыку)

Былі ў бацькі тры сыны…

Паволі апускаецца заслона.

<p>IV. У шынкоўні</p>

Ноч. Зімой. Шынок у канцы горада; з левага боку дзверы; каля сцен расстаўлена восем столікаў; на сценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левага боку вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпа з алівай; па правым баку буфет і паліцы з бутэлькамі, за буфетам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталяваннем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. Спачатку нікога няма, апрача шынкара і чатырох дзяўчын для паслугі, пасля пачынаюць сыходзіцца госці, выгляд маюць усе яны ўбогі, прыбіты, няшчасны. Ад трэцяга абразу прайшло колькі часу.

Шынкар

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги