Гасцей як вымела мятлою,Хоць і мароз такі сярдзіты,Бывала, гэткаю пароюШынок увесь бітком набіты;Таргоўля йдзе — аж глянуць люба —Паўкварты, кварты, дзе там сотка!Цяпер жа ўсё ідзе на згубу —Гніе закуска, сохне водка.А ўсё, ўважаю, вы прычынай;Гасцей не бавіце дарэчы;Што ўперад вас былі дзяўчыны,Пры тых не знаў такой пустэчы.1-я дзяўчына
Э! Ваша, толькі наракаеш.2-я дзяўчына
Забыўся, колькі было ўчора.3-я дзяўчына
Яшчэ сягоння прычакаеш,Хай толькі добра сцюжа змора.4-я дзяўчына(хмура)
Як мухаў рой на мухаморы,Збягуцца, пляшкамі зазвоняць;Пакуль ахвоту ўсю спагоняць,Пасуду высушаць без гора,Табе кішэнь, як бач, напоўняць.Чуваць топат на ганку.
Дзяўчыны (разам)
А вось і госць! Ці ж не казалі?Уваходзяць двое.
1-ы
Што за мароз пячэ сягоння!Як прыскам, вочы проста смаліць.2-і
Ў казіны рог усіх загоне.Садзяцца ля першага століка з левага боку.
1-ы
Ану, дзяўчынкі ці кабеты,Хай там шынкар чаго падсуча.2-і
А крэпкай так, як мароз гэты;А як агонь — такой пякучай.1-я дзяўчына (бярэ з буфета дзве чаркі, паўквартоўку, на каторую ўскладае на шыйку тры абаранкі і падае гасцям)
Няхай жа добра вас падсмажа.Уваходзяць двое.
1-ы
Што за пракляты сівер смажа,Аж косці ў крук, як шчэпкі, верце!2-і
Як воўк авечак, бярэ ў лапы.Садзяцца ля другога століка.
1-ы
Што ж! Дайце нам таей сусветнай.А толькі добра там адмерце.2-і
Каб аж Люцыпар у праметнайРазвесіў, дзіўлячыся, ляпу.2-я дзяўчына (падаючы гарэлку, як 1-я)
I ў пекле лепшай не дастаці.Уваходзяць двое.
1-ы
Гняце і давіць да зарэзу…Душу у целе не стрымаці.2-і
Не акуе так і жалеза.Садзяцца ля трэцяга століка.
1-ы
Няхай жа, ваша, там удружа,—Шынкар хай толькі знае дзела.2-і
Каб аж трашчэлі усе путы,Каб аж сама сталь затрашчэла.3-я дзяўчына (падаючы таксама, як 1-я)
Не знаю што — а трашчэць будзе.Уваходзяць двое.
1-ы
Прост лёдам кроў сцялася ў жылах,Зледавацелі цэглай грудзі.2-і
Пячэ, як жаб агнём на вілах.Садзяцца ля чацвёртага століка.
1-ы
Падай там нам! А каб хапіла,Аж сівер каб не змог, як трутняў.2-і
Каб так нутро ўсё растапіла,Як топяць шкло у печы гутняй.4-я дзяўчына (падаючы, як і 1-я)
Хоць пад свой дом з такім падпалам.Уваходзяць двое.
1-ы
Абвіўся гадзінай халоднай,Упіўся ў шыю, як жыгалам.2-і
Як ястраб птушку рве галодны.Садзяцца за пяты столік.
1-ы
Гэй, гэй! жывей на стол прынаду —Зальём атрутаю атруту.2-і
А каб мацней была ад яду,—Як смерць сама — так звіўнай, крутай.1-я дзяўчына (стаўляючы гарэлку)
Кагось ці штось, але атруціць.Уваходзяць двое.
1-ы
Як перуном страляе ў сцены,Кладзе нябожчыкаў ў бяспуцці.2-і
Людзей з'ядае, як конь сена.Садзяцца за шосты столік.
1-ы