– Аёй… – ніякавата выдыхнула тая.
– І яшчэ мне падалося, што Смолет не проста выказваў меркаванне, а аддаваў загад спаліць бокс. Тады выходзіць, што на ўвазе мелася ўсё-ткі скрыня. Але якая? Якую скрыню ён мог загадаць знішчыць да сутыкнення з планетай?
– Можа, чорную скрыню? Але ці была яна на караблі?
– Думаю, што была. Аднак, хутчэй за ўсё, гаворка не пра яе.
– Гэта ўсё варажба на варэнні з дурніцаў па драніках, – укруціла Гваздовіч. – Ты не можаш дакладна ведаць, што ён меў на ўвазе.
– Твая праўда, – збавіў абароты Руткоўскі, каб пасля невялікага роздуму дадаць: – Ведаеш што? А ці не адправіць нам, калі бура цалкам уляжацца, беспілотнік да абломкаў «насавіка». Га?
– Але ж у нас няма дакладных каардынат! – прапанова не знайшла падтрымкі.
– У нас покатам часу на патрэбныя падлікі. Квадрат пошукаў максімальна звузім.
– А як жа штабны загад? Хіба не да здабычы мінералу мы мусім зараз рыхтавацца найперш?
– Пайшлі яны к чорту! Я не збіраюся кідаць задуманае толькі дзеля таго, што нехта раптам парупіўся выйсці на сувязь, каб паказаць пальчыкам на
– Праблемы?
– «Біясфера-М». Забеспячэнне базы мясцовай вадой.
– А-а-а… Тут я з табой пагаджуся. Але мінералам ўсё ж трэба заняцца. Заадно я паспрабавала б яго даследаваць. Хачу высветліць, ці сапраўды ён здольны дапамагчы каму-небудзь ад адзіноты. Раптам гэтая яго ўласцівасць спатрэбіцца ўжо тут, на Марсе…
Марына адвяла позірк, каб не выдаць сябе побліскам новых слёз. Але Ягор і так усё зразумеў – надта ж празрыстым быў пасыл яе апошняй фразы. Не закранаючы
– Калі ты лічыш такія доследы патрэбнымі, то калі ласка. Але не думаю, што на базе ёсць умовы для паўнавартаснай распрацоўкі лекаў ад… Як там цяпер гэтую трасцу называюць?
– Сіндром усеагульнай асацыяльнай млявасці, – старанна ўтаймоўваючы ўсхліпы, пераказала Гваздовіч.
– Во-во. Гучыць проста як наша класічнае беларускае азначэнне маркоты –
– Ты ж упэўнены, што яны не ведаюць,
– Але навошта яны ўвогуле назву памянялі?
– Не ведаю. Думаю, што ранейшая магла ім падацца недастаткова застрашлівай. Разважалі проста: «Ну, адзінота. Ну, татальная. І што з таго? А тут асацыяльная млявасць! Ты такі, курва, млявы, што нясеш небяспеку для соцыуму». То-бок «Coböl Engineering» наўмысна падагравае страх у грамадстве…
– Нешта ў гэтым ёсць. З перапалоханага чалавецтва лягчэй выбіваць грошы на новы карабель.
За вечар яны разоў колькі вярталіся да разваг пра карпарацыю. Пра яе мэты і выгоды, злыбеды і мудрыкі. Пра рэальнасць або, наадварот, сумнеўнасць прылёту новага карабля. Гэта настолькі захапіла іх думкі, што нават ноч – упершыню за доўгі час – каханыя прабавілі амаль выключна за размовамі і хуткаплынным сном.
Бура аціхала. З дня ў дзень меншала яе сіла. З дня ў дзень большала нагода для радасці. Перастаць быць пустэльнікамі, стоўпнікамі, вырваўшыся нарэшце са змушанай ізаляцыі. Убачыць штосьці, апроч адсекаў і насценных відэаімітацый. Прайсціся па паверхні Марса. Узяцца здзяйсняць задуманае раней.
Грукат на «дальняках» не аднаўляўся. Гэта надало упэўненасці, што быў ён спараджэннем буры і знік разам з яе заціханнем. Ад моманту сувязі з Зямлёй мінуў умоўны тыдзень. Штаб маўчаў і маўчаў. Марына прапаноўвала звязацца самім. Ягор і слухаць не хацеў.
У спадзяваннях, спрэчках і клопатах пасяленцы дачакаліся жаданага дня, калі бура ўляглася зусім. Замест пылавой заслоны праз ілюмінатары стаў праглядацца спакойны марсіянскі краявід. Камяністая даліна, якая раскінулася на прасторы колькіх квадратных кіламетраў, завяршалася на даляглядзе дзвюма невысокімі скалістымі гарамі з вузкай цяснінай між імі. Па даліне пыл асеў нераўнамерна. Дзе-нідзе яна нагадвала вылізаную вятрамі выдму. Але збольшага на яе абшары вытыркаліся макухі зацярушаных пылам камянёў.
Не трэба было ўзбройвацца оптыкай, каб разглядзець шэрань на прылеглым да базы каменні. Агульнай карціне гэта дадавала шарму. Руткоўскі не мог адвесці вачэй, міжволі параўноўваючы з класічным фотаздымкам паверхні Марса, які амерыканская станцыя «Viking-2» зрабіла ў неверагодна даўнім 1979 годзе. Той здымак Ягор ведаў яшчэ са старэйшай школы, калі і думаць не думаў, што лёс закіне яго ажно так далёка.
Марына яго захапленне падзяляла хіба часткова. Паглядзела, пацешылася, але ўпадаць у экстатычны транс ад відовішча –