– Так, не абмінуў. Лічыў, што тут ёсць насельнікі, якія мала адрозніваюцца ад зямлян. Вылучаў некалькі марсіянскіх рас. Меркаваў, што ў паўднёвым паўшар’і раскінулася мора, і вельмі маляўніча апісваў тамтэйшыя краявіды. А вось шыроты, дзе знаходзімся цяпер мы з табой, Драздовіч уяўляў як камяністую пустэльню, то-бок вельмі блізка да рэальнасці. Праўда, «бачыў» тут радовішчы мармуру, здабычай якога займаюцца панылыя марсіяне… Пра гэта і нататка ў яго ёсць, і карціна. Тры чалавекі ў скафандрах – дарэчы, незразумела, чаму ў скафандрах, – брыдуць да хаткі.
– Хаткі?
– На першы погляд, хаткі. Хутчэй за ўсё, гэта толькі ўваход у падземнае збудаванне. Зямлянка. Бункер. Горад пад паверхняй. А можа, і шахты каменяломняў… Ды што казаць! Хадзем да камп’ютара. У медыятэцы павінна быць рэпрадукцыя.
Яны перамясціліся ў кают-кампанію. Ягор задаў пошукавы запыт. Менш чым праз хвіліну ён вывеў на насценны экран слайды розных работ Драздовіча. Калі высвецілася рэпрадукцыя карціны з Марсам, Гваздовіч міжволі войкнула. Палатно ніяк не прэтэндавала на рэалізм, але меланхалічна пульсавала сапраўднай марсіяншчынай. Нават размяшчэнне «хаткі» ёй здалося знаёмым, выклікаючы асацыяцыі з любімай «Bog Blueberry Station».
– Калі б дамаляваць нашы адсекі, была б падобная да «дальнякоў», – летуцела яна. – Якраз «дупкай» да скалы прылягаюць. І нават «дзверы» ёсць. Толькі нікуды не вядуць.
– «Вечар у пустэльні на Марсе. Марсіяне-каменячосы ў мармуровых пустэльнях краін Libia-Hesperis. 1932», – зачытаў мужчына поўную назву карціны і паказаў на кірку ў руцэ аднаго з марсіян. – Неўзабаве і мы возьмемся за прылады працы, каб здабываць ваду.
– І дысбуэндый, – за летуценнай адлучанасцю каханая не забыла добра засвоеную
– І дысбуэндый, калі хочаш, – без энтузіязму паўтарыў Ягор, не зводзячы вачэй з рэпрадукцыі. – Як ты, мілая, не супраць, я выведу гэты слайд на рамку, бо сэлфі «Curiosity» мяне апошнім часам напружвае. Невялічкая абноўка ў аздобе кают-кампаніі не зашкодзіць.
– А што б ты сказаў, калі б усё наваколле было працягам фантазій Драздовіча, памножаных на здымкі з касмічных станцый і марсаходаў? – Марына крута звяла гутарку на іншую сцяжыну.
– У сэнсе? – суразмовец ці сапраўды не ўцяміў, ці кепска сыграў прастачка.
– У тым самым. Дзе гарантыя, што мы сапраўды на Марсе? Можа, усё гэта толькі дарагія дэкарацыі, а наша экспедыцыя – адно імітацыя, даражэзны сацыяльны эксперымент.
– Во як ты, мая птушачка, заспявала… – гэткай перамены ў поглядах на
– Але ж, пагадзіся, гэта тлумачыць многія дзіўноты.
– Гэта было б надта простым адказам. Нават не адказам, а
Жанчыну перасмыкнула, але дакараць за пачутае яна палічыла залішнім. Узычыла каханку контрпытанне:
– А ты бачыў, што знаходзіцца за тымі двума ўзгоркамі, якія замыкаюць кругавід, даступны адсюль нашаму зроку?
– Не. Але дрон дакладна пабачыць.
– Калі ў сценку не вурзнецца.
Руткоўскі разумеў, куды яна хіліла, але падхопліваць развагі не браўся. Ён моўчкі паціснуў плячыма і адправіў упадабаную выяву на адну з кібер-рамак кают-кампаніі.
Перш чым выйсці вонкі, належала паваяваць з наступствамі буры. Сістэма бяспекі сведчыла, што з базай
Марына хвалявалася і з нервовай усмешкай пазірала на Ягора. Ён хваляваўся таксама, але старанна трымаў на твары выраз
Дурасліва падміргнуўшы каханай, Руткоўскі запусціў знадворнае прадзіманне. Адразу ж узнік шум, які да пэўнага часу ўзрастаў ледзьве не штосекунды. Кот спалохаўся і задаў драпака. Але схавацца ад шуму было немагчыма – ён трываў паўсюдна.