Наведалі кааператыў «Кітайска-савецкай дружбы». Сустрэча з Чон Фын-шанем — намеснікам старшыні кааператыву і старшынёй Го Цжэнам. «За­раз у кожнага ў нас — запасная пара бялізны і ў кожнага свая коўдра». Меню: ладзь дзі — курыца з пер­цам, хай шынь — трэпангі, рыба з таматам, гарох з бамбукам і грыбамі, крэветкі, рыбныя вантробы, суп з зярнятамі лотаса, рыба з цукрам, рыс, пельмені, салата — падсмажаная трава, чай зялёны, без цукру. Цікавая сустрэча ў СП з Мао Дунем, Лю Бай-юнем, Чжоў Лі-бо. «У апартуністаў заўсёды ёсць адзін чорны дзень, калі ім прыходзіцца каяцца» (Мао Дунь).

4.Х

Таварыства кітайска-самецкай дружбы. Інстытут нацыянальных культур, у якім вывучаецца 18 моў народнасцей Кітая. У парку — акацыя «Драконавы лапы».

Адзін а нашых перакладчыкаў, калі канчае гаварыць, усміхаецца: «Хо-хо!»

5.Х

Кантон. Выстаўка выяўленчага мастацтва. Ван Шэн-лай: «Дзяўчаты, ратуючыся ад палону, кідаюцца ў мора». Скульптуры: «Гранатамётчык», «Дзяўчына прышывае байцу гузік». Выдатняя графіка.

Наведалі Храм неба, у якім такая акустыка, што нат на адлегласці 300 метраў можна чуць шэпт. Kітайцы ўсё запісваюць. «Дзякуем вам за 487 саветаў!» «Даруйце, я ж даў толькі два». Дакладна вывучаюць наш вопыт. «Нават самыя горшыя чарнілы лепш як самая найлепшая памяць».

Музей Лу Сіня, домік яго, дворык, садзік. У музеі партрэт маткі, рабочы столік. «Я кідаю цагліну, каб вы кінулі ў адказ нефрыт».

8.Х

Даліна Iха. Рудыя лесавыя горы, рака Лола. Вароты Дракона. «Я паўдня вас чакаў» (2 тысячи год). Пячоры Дын-Хуа.

12.Х

Субота. Лахэ. Едзем у Чэнь-Гжоў — сталіцу правінцыі Хэнань. Сады, сады і бясконцыя новабудоўлі. Вучуся распісвацца па-кітайску.

Вечарам былі на канцэрце. Народная песня «Сон дзяўчынкі», фрагмент з оперы «Белая змейка».

13.Х

Адкрыццё новага маста праз Янцзы. Усюды жанчыны не расстаюцца з ручной работай — вяжуць на прутках. Юй Хэ-дзін — старшыня мясцовага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Возера Дун Ху. Праезд праз мост у першым цягніку. Вячэрні салют. Пазнаёміліся тут з пісьменнікам Юй Хэ-дзінам і кінарэжысёрам Ша Лай, рэдактарам часопіса «Янцзы» Ван Су-юнем...

17.Х

Кантон. Сустрэча з пісьменнікамі Юй Дзінам, Хан Баем, са старэйшым членам партыі Ду Госянам, які шмат год правёў у чанкайшысцкіх турмах, паэтам і мэрам горада Хуан-чжоу Чжу Гуанам. Тут спецыяльна для К. Варашылава быў пабудаваны двухпавярховы асабняк, бо «высокі госць не мог спыняцца і жыць у доме былога ворага».

19.Х

Жыву разам у адным нумары з кампазітарам Назібам Газанавічам Жыганавым. Нешта не спіцца. За акном — стук драўляных сандаляў.

Ляцім у Ханчжоу над краем рэк і азёр, над лабірынтам каналаў, горных хрыбтоў, атарамі аблокаў. Размясціліся ў гасцініцы над возерам Сі Ху. Цёплая сустрэча і знаёмства з драматургам Чжэнь Фу, сакратаром асацыяцыі работнікаў літаратуры і мастацтва Шэнь Чжу-анем.

«Вячэра бога Майло», які смяецца, аж дрыжаць яго сківіцы і ўсе навокал. Сакія Моню — трынаццацімятровая статуя над трох’ярусным дахам. Манахі з ружанцамі. Кааператыў, дзе вырошчваюць чай. Старшыня кааператыва расказаў, што збор чайных лістоў працягваецца некалькі месяцаў, некалькі раз трэба іх сушыць, праграваць. Страшэнна працаёмкая культура. Чайныя плантацыі цягнуцца амаль да самых вяршынь гор. Трынаццаціярусная пагада на беразе ракі Цянь Танцзян.

21.Х

Цягніком прыехалі ў Шанхай. Размясцілі нас у былой французскай гасцініцы. Музей Лy Сіня. Помнік Пушкіну. Цудоўны парк на набярэжнай ракі Цын Дзян. Парк вясёлых забаў (кіно, тэатры, канцэрты, цырк...). Дзень закончыўся прыёмам. Лy Сінь толькі раз спазніўся ў школу. «Усё сваё жыццё аддаю радзіме». Кабінет паэта. Жалезны ложак, на якім шмат папер, крэсла. Каляндар, старонку якога, з датай 19.Х, ужо не змог пералістаць. Тут стрэлі нас Джан Шэн, Ай Мін-чжы, Шэн Цяо-ін — перакладчык коласаўскай «Дрыгвы», Кун Ло-сунь.

22.Х

Дом-музей Сун Ят-сена. Сустрэлі тут карэспандэнта «Литературной газеты», паэта A. І. Смердава.

Ад гаспадароў даведаўся, што паводле старой кітайскай энцыклапедыі звяры дзеляцца на а) якія належаць да імператара, б) забальзаміраваныя, в) асвоеныя, прыручаныя, г) сысуны, свінні, д) сірэны, е) казачныя, ж) сабакі, якія свабодна бегаюць, названыя ў гэтым спіску, з) якія захоўваюцца, як шалёныя, і) якіх нельга палічыць, к) расцягнутыя на вярблюджай скуры, з вельмі прыгожай поўсцю і гэтак далей, л) якія толькі што зламалі нагу, м) якія з адлегласці выглядаюць як мухі.

Агулам, тут столькі цікавых звестак, што можна і разгубіцца, ды і часу не хапае іх запісваць.

Сустрэча з Ба Цзінам — старшынёй Шанхайскага аддзялення СП Кітая. Тут аднагалосна ўсе асуджаюць кнігу У. Дудзінцава: «Яна выклікала ў нас гнеў». Выступаў і У. Кочатаў: «Не ведаю, ці існавала калі аб’ектыўная крытыка». Ай Мін-чжы: «Лозунг ста кветак ворагі выкарысталі для росквіту сваіх кветак». Усе хвалілі раман У. Кочатава «Журбіны».

«Я маляваў розных кузурак, птушак і звяроў і толькі не смею намаляваць дракона, бо ніколі яго не бачыў» (Ці Бай-шы). Быў на кінафільме Чжан Жуй-фэна «Песня Фенікса».

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже