Менавіта «іх», вельмі цяжка, амаль немагчыма сказаць «нас»: яны не са мной, а Я не з імі, Я не такі, як яны, дый не хачу быць такім, не хачу стаць «імі». Калі Я буду з імі, то «Я» стане зусім адзінокім. Яны ўсе такія чужыя, варожыя. Варожыя адно да аднаго, але больш за ўсё яны варожыя да «іншых», варожыя да мяне. Спачатку гэтая дурная, упартая варожасць бянтэжыць, а потым хочацца адказаць. Хочацца іх зачапіць, раздражніць усё больш і больш. Яны выдумляюць правілы, мараль, рамкі, а я раблю ўсё наадварот, так, як яны не чакалі і не хацелі, парушаючы іх правілы. Весела глядзець, як яны, захлынаючыся ва ўласным абурэнні, чырванеюць ад незадавальнення, як самі сябе забіваюць гэтай злосцю. Яны нават самі могуць гэтага не разумець, але варожасць, злосць, нянавісць у іх ва ўсім, па ўсім целе, у кожным руху, у кожнай думцы. Калі плачуць, смяюцца і нават калі спяць. Яны нічога не хочуць – і хочуць усяго адразу. Яны бяруцца за першае. Кідаюць першае, хапаюцца за другое, каб тут жа перакінуцца на трэцяе – цалкам магчыма, супрацьлеглае папярэднім. 3 неверагоднай хуткасцю яны бяруць усё больш і больш. У іх ёсць цікавасць толькі да таго, чаго не маюць, а як толькі яны гэта набываюць, то цікавасць адразу траціцца. Калі штосьці ім не даецца, яны пакутуюць. Таму яны не ўмеюць цікавіцца, любіць альбо кахаць. Яны ўмеюць толькі пакутаваць. Недарэмна яны робяць выгляд, што шануюць Хрыста і да яго падобных. Не паспяваеш міргнуць вокам, як яны перамацаюць сваімі бруднымі канечнасцямі сотні і тысячы рэчаў ці спраў. Бяруць без разбору добрае і кепскае, патрэбнае і непатрэбнае. Яны жадаюць больш, чым паспяваюць узяць, і ад гэтага яны зноў страшэнна пакутуюць. Яны гатовыя ашукаць, здрадзіць, забіць, каб атрымаць нічога і ўсё адразу. Яны нічога і нікога не любяць, нават саміх сябе. А гэта самае жахлівае.

Часам мне хочацца выйсці на вуліцу з зараджаным пісталетам. Не з нажом ці бензапілой, я не люблю крыві, ды ўвогуле гэта будзе не акт жорсткасці альбо маёй нянавісці да «людзей», а будзе, з аднаго боку, акт літасці, а з іншага – проста эксперымент. Не з гранатай, не з аўтаматам, бо яны перашкаджаюць рухам быць стылёвымі, элегантнымі, а менавіта з пісталетам. Хочацца ісці па вуліцы з пісталетам у руцэ і страляць у іх па чарзе. У руцэ будзе пісталет, не вельмі цяжкі, каб можна было хутка, не стамляючыся, падняць руку і стрэліць, але і не вельмі лёгкі, каб добра адчуваць прадмет, які дае столькі ўлады, які можа набліжаць людзей да рэальнасці. Пісталет як лекавы сродак, што на пэўны момант робіць з «чалавека» чалавека, дае магчымасць выявіцца ўсёй сутнасці, а потым, калі скарыстаць гэты сродак, замацоўвае вылячэнне – набліжэнне да рэальнасці. Бо што можа быць рэальнейшым за смерць. Я буду ісці па вуліцы, падымаць руку і страляць проста ў галаву, потым зноў падымаць руку, і на зямлі будзе ляжаць наступны. І вось іх ляжыць ужо сотня, потым дзве і гэтак далей, пакуль я не вырашу, што акт літасці мусіць на сёння спыніцца. Не, гэта зусім не злосць і нянавісць. Я на іх не злуюся. Я з іх смяюся. Гэта акт міласэрнасці і смеху. Увесь час, усе сілы яны марнуюць на тое, каб схавацца ад сябе і ад іншых. Схаваць сваю сутнасць за нейкім надуманым статусам. Адзінае, чаго яны больш за ўсё хочуць, гэта падвысіць свой статус, падняцца над іншымі. Яны тупыя, ні на што не здольныя, а дакладней сказаць, гультаі яны. І таму адзінае, што ім застаецца, гэта браць усё больш і больш. Хавацца за пустым пафасам і цынізмам, спадзеючыся, што ім хтосьці паверыць. Яны ўпэўненыя, што беручы яны разбагацеюць і дзякуючы гэтаму падымуцца над іншымі, як птушка над зямлёй, а насамрэч проста закопваюць сваю галаву глыбей у пясок, нібы страусы.

Вось адзін з іх. Пасля столькіх гадоў жыцця ў яго ёсць два сапраўдныя касцюмы Gucci, дарагая машына, трохпакаёвая кватэра ў цэнтры Мінску. Яшчэ крыху – і ў яго будзе новая кватэра, у якую ён паставіць самы вялікі тэлевізар, модную мэблю, можа, нават більярдны стол. І тут аднойчы Я прыстаўляю яму да галавы пісталет, і ён разумее, што ўсё гэта яму непатрэбна, і ўсё, што ён рабіў, было дарэмна. Усё гэта не мае ніякага кошту, не мае кошту і ягонае ўласнае жьццё, бо яно не звязанае з жыццём іншых людзей, ён як бы адарваны ад свету, у якім існуе. І таму, ці ёсць ён, ці яго няма – нічога не зменіцца. Ніхто не заўважыць, што яго няма. Гэтым пісталетам Я вылечу яго і свет, у якім ён дарма займаў месца. Я нібыта лекар, міласэрны лекар. Я і раней смяяўся з падобных да яго, смяяўся з іх глупства. А зараз Я падымаю пісталет: ха, ха, дурань, усё, што ты рабіў, было дарэмна, ты пустое месца, але ты не хацеў гэтага зразумець, і праз гэта мне робіцца яшчэ весялей. Бах… і акт міласэрнасці здзейсніўся…

– Стоп, дастаткова! На сёння хопіць. Адключайце, – пракрычаў прафесар.

Рыдар адключылі. Ад мозга адчапілі дэтэктары. Працэс чытання памяці на сёння скончыўся. Мозг да заўтра паклалі назад у шкляны сасуд са спецыяльнай вадкасцю.

<p>Вечныя дзеці</p>

Для надання пэўнага настрою пачну так, як часта пачынаюць школьныя сачыненні.

Перейти на страницу:

Все книги серии Час Воблы

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже