– Я на нябёсах… так, на нябёсах! Але я не хачу заставацца на нябёсах, калі яе тут няма. Гэта, можа, і прыемнае месца, але толькі не тады, калі яе няма са мной. Калі б яна была тут, мне нічога больш не было б патрэбна. Паслухайце, анёлы, вы, што кружыцеся вакол мяне! Вы цудоўныя, я гэтага не адмаўляю; але няма ні аднаго сярод вас цудоўней за яе – майго анёла! О, я ведаю і д’ябла, прыгожага д’ябла. Але я мару толькі аб анёле прэрый.

– Ці памятаеш ты яе імя?

Мабыць, ніхто яшчэ не чакаў з такім хваляваннем адказу ад чалавека, які трызніў у цяжкім забыцці. Луіза нахілілася над ім і, не зводзячы з яго вачэй, уся ператварылася ў слых.

– Імя? Імя? Як быццам хтосьці з вас спытаў пра імя? Хіба ў вас ёсць імёны? Ах так, успамінаю: Міхаіл, Гаўрыіл, Азраіл – мужчынскія, усё мужчынскія імёны. Анёлы, але не такія, як мой анёл, – яна жанчына. Яе завуць…

– Як?

– Луіза… Луіза… Луіза… Навошта мне ўтойваць, вам жа вядома ўсё, што робіцца на зямлі. Вы, канешне, ведаеце яе – Луізу? Вы павінны яе ведаць: яе нельга не любіць усім сэрцам, як я… усім, усім сэрцам…

Ніколі яшчэ словы кахання не прыносілі Луізе столькі радасці. Нават калі яна пачула іх упершыню пад ценем акацый, вымаў левыя пры поўным розуме, – нават тады яны не былі ёй такімі дарагімі. О, якая яна была шчаслівая! Пяшчотныя пацалункі асыпалі гарачы лоб і сасмаглыя губы хворага.

Перапоўненая радасцю, стаяла Луіза, прыціснуўшы руку да сэрца, нібы імкнучыся заспакоіць яго біццё. Яна баялася толькі, каб гэтыя шчаслівыя хвіліны не праляцелі занадта хутка.

На жаль, яе трывожныя прадчуванні спраўдзіліся – на парог упаў цень. Гэта быў цень чалавека; праз хвіліну сам чалавек ужо стаяў у дзвярах.

У знешнасці таго, хто ўвайшоў, не было нічога страшнага.

Наадварот, яго твар, фігура, касцюм былі проста смешныя – і асабліва па кантрасту з няшчасцямі s апошніх дзён. Гэты дзівак трымаў у адной руцэ тамагаўк, а ў другой – вялізную змяю; якую – няцяжка было вызначыць па хвасту, які заканчваўся рагавымі трашчоткамі.

Камічнае ўражанне яшчэ ўзмацнілася дзякуючы выразу разгубленасці і здзіўлення, які з’явіўся на яго твары, калі, пераступіўшы парог хаціны, ён убачыў новую госцю.

– Божа! – усклікнуў ён, упускаючы змяю і тамагаўк і шырока адкрыўшы вочы. – Я, мабыць, сплю! Так яно і ёсць! He можа ж быць, што гэта вы, міс Пойндэкстэр? He можа гэтага быць.

– Але ж гэта так і ёсць, містэр О’Ніл. Як няветліва з вашага боку забыць мяне так хутка!

– Забыць вас? Што вы, міс! У гэтым мяне немагчыма абвінаваціць. Наш брат ірландзец не з такіх: і калі хоць разок зірнуў на ваш прыгожы твар, не забудзе да магілы. Навошта далёка хадзіць! Вось ён, напрыклад, толькі і трызніць вамі.

Фялім шматзначна паглядзеў на ложак. Луіза зардзелася ад радасці.

– Але што ж гэта азначае? – працягваў Фялім, успомніўшы пра загадкавае пераўтварэнне. – А дзе ж гэты хлопчык ці жанчына, хто б гэта ні быў? Вы тут бачылі жанчыну, міс Пойндэкстэр?

– Бачыла.

– Праўда? А дзе ж яна?

– Паехала.

– Паехала! Значыць, яна сама не ведае, чаго хоча.

Я пакінуў яе ў хаціне толькі дзесяць хвілін назад. Яна зняла свой капялюшык… што я! – мужчынскі капялюш – і ўладкавалася тут нібы надоўга. Дык вы сказалі, яна паехала? Вось дык шчасце! Я зусім не шкадую аб гэтым! Ад такой жанчыны лепш быць як мага далей. Вы не паверыце, міс Пойндэкстэр, яна ж падставіла свой рэвальвер прама мне пад нос!

– Чаму?

– Толькі таму, што я не пускаў яе ў хаціну. Але яна ўсё роўна ўвайшла. Калі вярнуўся Зеб, ён не стаў ёй перашкаджаць. Яна сказала, што містэр Джэральд яе друг і што яна хоча даглядаць яго.

– Ах, вось як! Гэта дзіўна, вельмі дзіўна, – прамармытала крэолка ў роздуме.

– Правільна вы сказалі. Тут адбываецца шмат дзіўнага. Канешне, гэта не пра вас, міс. Я вельмі рады, што вы тут; я ўпэўнены, што і гаспадар вельмі ўзрадуецца.

– Мілы Фялім, раскажыце ж мне, што здарылася?

– Добра, міс, але для гэтага вам прыйдзецца звяць капялюшык і застацца тут даўжэй. Я да ночы не паспею расказаць усяго, што адбылося з заўчарашняга дня.

– Хто тут быў за гэты час?

– Хто тут быў?

– Акрамя…

– Акрамя гэтага хлопца-жанчыны?

– Так, ці быў яшчэ хто-небудзь тут?

– О, многа яшчэ ўсякага народу! I каго толькі тут не было! Па-першае, быў адзін, які накіраваўся быў сюды, але да хаціны не даехаў. Я баюся расказваць вам пра яго. Гэта можа вас напалохаць, міс.

– Раскажыце. Я не баюся.

– Ну добра, толькі я сам не магу разабрацца, што такое гэта было: чалавек вярхом на кані, але без галавы.

– Без галавы?!

– А што самае дзіўнае, – працягваў ірландзец, – ён быў выліты майстар Морыс. Ён быў вярхом на яго кані, і мексіканская коўдра была на плячах – усё, як заўсёды, калі ён выязджае. Калі б вы толькі ведалі, як я напалохаўся – душа ў пяткі ўцякла!

– Але дзе ж вы яго бачылі, містэр О’Ніл?

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже