– He, тата. Я тут усяго некалькі хвілін. Я знайшла яго ўжо ў такім стане. Ён трызніць, ты сам чуеш.
– А… а… Генры?
– Я нічога не ўведала. Містэр Джэральд быў адзін, калі я ўвайшла. Яго слугі не было, ён толькі што вярнуўся. Я яшчэ не паспела распытаць яго.
– Але… але… як ты сюды трапіла?
– Я не магла заставацца дома. Невядомасць была невыносна пакутлівай. Падумай – зусім адна, мяне раздзірала думка, што мой няшчасны брат…
Пойндэкстэр глядзіць на дачку разгубленым і ўсё яшчэ запытальным поглядам.
– Я падумала, што Генры, магчыма, тут.
– Тут! Але адкуль ты ведала пра гэту хаціну? Хто паказаў табе дарогу? Ты ж тут адна?
– Я ведала дарогу. Ты памятаеш дзень палявання, калі мяне панёс мустанг? На зваротным шляху містэр Джэральд паказаў мне, дзе ён жыве. I я вырашыла, што змагу зноў адшукаць гэта месца.
Да разгубленасці Пойндэкстэра прымешваецца новае пачуццё: ён панура насупліваецца. Але што яго ўстрывожыла, ён не кажа.
– Гэта быў неабачлівы ўчынак, дачка мая, легкадумы і нават небяспечны. Ты паводзіла сябе, як неразумная дзяўчынка. Едзь адсюль, хутчэй едзь! Тут не месца для дзяўчыны. Садзіся на свайго каня і вяртайся дамоў. Цябе хто-небудзь правядзе. Ты можаш убачыць тут непадыходзячыя для цябе рэчы. Ну, ідзі ж!
Бацька выходзіць з хаціны, дачка ідзе за ім з яўнай неахвотай. Гэтак жа неахвота яна падыходзіць да каня.
Коннікі ўжо спешыліся і тоўпяцца на паляне перад хацінай. Тут сабраліся ўсе. Калхаўн расказаў ім аб ставе спраў. У вартавых няма неабходнасці.
Явы стаяць кучкамі; вікторыя маўчаць, другія размаўляюць. Многія тоўпяцца каля Фяліма, які ляжыць на зямлі звязаны. Яго распытваюць, але, здаецца, не асабліва яму вераць.
Пры з’яўленні бацькі з дачкой усе паварочваюцца ў іх бок, але маўчаць, хаця згараюць ад нецярплівасці даведацца, што ж адбываецца.
Большасць з іх ведаюць дзяўчыну ў твар. Усім вядома яе імя, многія чулі пра яе прыгажосць. Усе здзіўлены, больш таго – уражаны, убачыўшы яе тут. Сястра забітага ў доме забойцы!
Цяпер больш чым калі-небудзь яны перакаваны, што віноўнік злачынства – мустангер. Калхаўн расказаў пра капялюш і плашч, знойдзеныя ў хакале, і пра самога забойцу, параненага ў смяротнай схватцы.
Але чаму Луіза Пойндэкстэр тут і адна? Чаму яе не суправаджае ні слуга, ні хто-небудзь з родзічаў? Яна тут госця – так, па крайняй меры, гэта выглядае.
Яе дваюрадны брат нічога не тлумачыць – мабыць, ён не можа растлумачыць. А бацька – ці можа ён? Мяркуючы па яго збянтэжанаму твару – наўрад ці.
У натоўпе пачынаюць шаптацца, але ні адна здагадка не выказваецца ўслых. Нават гэтыя грубыя людзі баяцца зняважыць бацькоўскія пачуцці, і ўсе цярпліва чакаюць тлумачэнняў.
– Садзіся на каня, Луіза. Містэр Янсі правядзе цябе дамоў.
Малады плантатар, да якога звяртаюцца з гэтай просьбай, вельмі абрадаваны. Ён’– адзін з тых, хто асабліва зайздросціць уяўнаму шчасцю Касія Калхаўна.
– Але, тата, – пярэчыць дзяўчына, – чаму б мне не пачакаць цябе? Ты ж доўга тут не застанешся?
Янсі пачынае непакоіла.
– Я так хачу, Луіза, і гэтага дастаткова.
Луіза падпарадкоўваецца – праўда, вельмі неахвотна і нават не спрабуючы ўтаіць сваю незадаволенасць ад цікаўных гледачоў.
Нарэшце яны ад’язджаюць; малады плантатар едзе ўперадзе, Луіза павольна рухаецца за ім. Янсі ледзь стрымлівае сваю радасць, яна – свой смутак.
Янсі хутчэй засмучаны, чым пакрыўджаны сумным настроем сваёй спадарожніцы. У яе ж такое гора!
Але ён памыляецца, мяркуючы, што ведае яго прычыну. Калі б ён паглядзеў уважлівей у вочы Луізы Пойндэкстэр, то прачытаў бы ў іх страх перад будучыняй, а не смутак аб мінулым.
Яны едуць паміж дрэвамі, але да іх яшчэ даносяцца галасы з паляны.
Раптам твар эсрэолкі праясняецца – ён нібы азараецца нейкай радаснай думкай ці, можа, надзеяй.
Луіза ў задуменнасці спыняе каня. Яе спадарожнік мусіць зрабіць тое ж.
– Містэр Ясі,– гаворыць дзяўчына пасля некаторага маўчання, – у майго сядла аслабла папруга. Мне нязручна сядзець. Калі ласка, пацягніце яе.
Янсі саскоквае з каня і правярае папругу. Яму здаецца, што тужэй зацягваць яе не трэба. Але ён гэтага не кажа, расцягвае спражку і пачынае з усіх сіл зацягваць рэмень.
– Пачакайце, – кажа конніца. – Дайце я сыду, вам будзе зручней.
He чакаючы дапамогі, Луіза саскоквае на зямлю і становіцца каля мустанга.
Малады чалавек зноў з усёй сілы зацягвае рэмень. Пасля працяглых намаганняў, увесь чырвоны ад напружання, ён нарэшце зашпільвае рэмень на наступную дзірачку.
– Цяпер, міс Пойндэкстэр, мне здаецца, усё добра.
– Ага, так будзе лепш, – адказвае яна, паклаўшы руку на сядло і патузаўшы яго. – Па праўдзе сказаць, шкада ехаць адсюль так хутка. Я толькі што сюды прыехала і імчалася стрымгалоў; мая бедная Луна яшчэ не паспела аддыхацца. Давайце спынімся тут ненадоўга, а яна тым часам адпачне. Бязлітасна ж змушаць яе скакаць назад без перадышкі.
– Але ваш бацька… яго жаданне было, каб вы…