– Каб я зараз жа вярнулася дамоў? Дробязі. Яму проста не хацелася, каб я заставалася сярод гэтага грубага натоўпу. Вось і ўсё. Цяпер, раз я паехала з паляны, ён не будзе непакоіцца… Як тут прыгожа! I якая прахалода ў цені дрэў! А ў прэрыі сонечная спёка нясцерпная. Пабудзем тут крыху і дадзім Луне адпачнуць… Ах, містэр Янсі, паглядзіце, якія прыгожыя рыбкі ў рацэ! Вунь там, бачыце, з серабрыстай луской?

Малады плантатар задаволены. Чаму яго чароўная спадарожніца захацела пабыць з ім? Яму здаецца, што ён здагадваецца.

Ён не застаўляе сябе доўга ўпрошваць:

– Загадвайце, міс Пойндэкстэр. Я з радасцю пабуду тут, колькі вам захочацца.

– Толькі да той пары, пакуль Луна адпачне. Я ледзь паспела сысці з каня, як пад’ехаў ваш атрад. Паглядзіце на Луну – небарака ўсё яшчэ цяжка дыхае пасля доўгай скачкі.

Янсі ўсё адно, як дыхае крапчасты мустанг, але ён рады выканаць любое жаданне сваёй спадарожніцы.

Яны спыняюцца на беразе ручая.

Малады плантатар крыху здзіўлены, заўважыўшы, што яго спадарожніца зусім не звяртае ўвагі ні на рыбак, ні на крапчастага мустанга; гэта толькі радавала б, калі б яна была ўважлівая да яго. Аднак Луіза не глядзіць на яго і не слухае яго слоў. Яе вочы ўтароплены ў прастору, а слых напружана ловіць кожны гук, які даносіцца з паляны.

I Янсі таксама міжвольна прыслухоўваецца да галасоў. Ён ведае, што каля хаціны пачынаецца суд Лінча.

3-за дрэў даносяцца ўзбуджаныя галасы. У іх гучыць бязлітасная рашучасць.

Абодва прыслухоўваюцца; маладая крэолка – як трагічная актрыса за кулісамі тэатра, якая чакае свайго выхаду.

Даносіцца гаворка; можна распазнаць некалькі мужчынскіх галасоў; потым яшчэ адзін, які гучыць даўжэй за іншыя.

Луіза пазнае гэты голас. Гэта голас яе кузена Касія: ён на нечым гнеўна настойвае, а потым нібы пераконвае сваіх слухачоў зрабіць нешта, чаго яны не хочуць.

Але вось ён скончыў. Адразу ж чуюцца бурныя воклічы адабрэння; адзін злавесны голас гучыць мацней за іншыя.

Прыслухоўваючыся, Янсі забыў аб прысутнасці сваёй чароўнай спадарожніцы.

Ён успомніў пра яе, толькі Калі яна ўскочыла з месца і імкліва кінулася да хакале.

<p>63. Суд Лінча</p>

Гучны крык, які заставіў маладую крэолку так раптоўна пакінуць свайго спадарожніка, быў адначасова і рашэннем натоўпу і прысудам.

Слова «павесіць» гучала ў яе ў вушах, калі яна кінулася да хаціны мустангера.

Назіраючы з прытворнай цікавасцю за гульнёй серабрыстых рыбак, яна думала толькі пра тое, што ў гэту хвіліну адбывалася перад хакале. Хаця дрэвы засланялі ад яе паляну, яна ведала, хто знаходзіцца на ёй, і магла па словах, што даляталі адтуль, уявіць сабе ход падзей..

Прыблізна ў тую хвіліну, калі яна саскочыла з каня, перад хакале разыгралася сцэна, якую варта коратка апісаць.

Людзі, што засталіся на паляне, ужо не стаялі асобнымі кучкамі – яны стоўпіліся ў круг.

У цэнтры натоўпу ўзвышалася паважная фігура начальніка «рэгулятараў» і каля яго тры ці чатыры яго памочнікі; побач з імі стаялі Вудлі Пойндэкстэр і Касій Калхаўн. Апошнія прысутнічалі, відаць, толькі як. сведкі разгортваемай драмы; рашаючае слова належала іншым. Гэта быў судовы разбор па абвінавачванню ў забойстве – суд Лінча. У якасці суддзі выступаў начальнік «рэгулятараў» Сэм Мэнлі. Увесь натоўп, за выключэннем двух абвінавачаных, іграў ролю прысяжных.

Абвінавачаныя – Морыс Джэральд і яго слуга Фялім. Яны – унутры круга. I той і другі ляжаць на траве, звязаныя сырамятнымі рамянямі па руках і нагах. Іх нават пазбавілі магчымасці гаварыць. Фяліма заставілі замаўчаць пагрозамі, а яго гаспадар маўчыць таму, што ў рот яму ўставілі драўляны кляп. Гэта зроблена для таго, каб ён сваім вар’яцкім трызненнем не перашкаджаў гаварыць іншым. Туга сцягнутыя рамяні не могуць паралізаваць рухаў хворага. Два чалавекі трымаюць Морыса за плечы, трэці сядзіць на яго нагах. Толькі яго вочы могуць свабодна рухацца; ён варочае імі, кідае на сваю варту дзікія, вар’яцкія погляды, якія цяжка вытрымаць.

У забойстве абвінавачваецца толькі адзін з палонных; другога лічаць толькі саўдзельнікам, і то пад сумненнем.

Дапытваюць аднаго слугу. Яму прапануюць паведаміць усё, што ён ведае, і ўсё, што ён можа сказаць у сваю абарону. Задаваць жа пытанні яго гаспадару бескарысна.

Расказ Фяліма занадта непраўдападобны, каб яму можна было паверыць; хаця самае непраўдападобнае ў ім – упамінанне пра конніка без галавы – выклікае найменшыя сумненні.

Фялім не можа вытлумачыць гэту загадкавую з’яву; яго паказанні толькі пацвярджаюць меркаванне, што гэты прывід неяк звязаны з забойствам. Яго аповяд пра індзейцаў і схватку з ягуарам называюць «адной выдумкай, складзенай з мэтай увесці суд у

Судовы разбор цягнецца не больш дзесяці хвілін, але натоўп ужо склаў сваю думку.

Большасць канчаткова пераконваецца ў тым, што Генры Пойндэкстэр забіты і што Морыс Джэральд вінаваты ў яго смерці.

Кожная акалічнасць, ужо раней вядомая, зноў абмеркавана і ўзважана; да іх далучаюцца новыя доказы, якія толькі што знойдзены ў хакале: там выяўлены плашч і капялюш.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже