– Усё можа быць… – працягнуў Кросмен, абрадаваны меркаваннем, што прыгожы ірландзец марыць зусім не аб пляменніцы інтэнданта.

– Яго заперлі на гаўптвахце, – паведаміў Генкок навіну, пра якую ён толькі што даведаўся (размова гэта адбывалася неўзабаве пасля іх вяртання з паходу супраць каманчаў). – З ім яго дзівак слуга. Маёр аддаў распараджэнне падвоіць ахову. Што гэта значыць, капітан Слоўмен? Вы, напэўна, гэта можаце вытлумачыць лепш за іншых. He думаюць жа, што ён паспрабуе ўцячы!

– He думаю, – адказаў Слоўмен, – асабліва калі прыняць да ўвагі, што ён не ведае, дзе знаходзіцца. Я толькі што быў там, каб паглядзець на яго. У яго настолькі зацямнёны розум, што ён не пазваў бы самога сябе ў люстры.

– Зацямнёны розум?.. Што вы хочаце гэтым сказаць? – спытаў Генкок і другія афіцэры, якія яшчэ не ведалі ўсіх падрабязнасцей таго, што здарылася.

– У яго гарачка – ён трызніць.

– Няўжо ж з-за гэтага ўзмоцнена ахова? Дзіўна! Мабыць, сам маёр крыху звар’яцеў.

– Можа, гэта прапанова або, дакладней, распараджэнне маёра? Ха-ха-ха!

– Але што гэта азначае? Няўжо ваш стары сапраўды апасаецца, што мустангер збяжыць адтуль?

– Па-мойму, справа не ў гэтым. Ён, магчыма, больш апасаецца, што хто-небудзь уварвецца туды.

– Ах, вось як!

– Так, для Морыса-мустангера бяспечней знаходзіцца пад замком. Па пасёлку швораць падазроныя асобы, і зноў пачаліся гаворкі пра суд Лінча. Яму пашанцавала, што стары паляўнічы заступіўся за яго і што мы вярнуліся ў час. Яшчэ адзін дзень – і мы не засталі б Морыса Джэральда жывым. Цяпер, прынамсі, бедалагу будуць судзіць чэсна.

– Калі ж суд?

– Як толькі да яго вернецца розум.

– Гэтага, магчыма, прыйдзецца чакаць месяц…

– А можа, усё пройдзе праз некалькі дзён і нават гадзін. Раны яго, відаць, не такія ўжо сур’ёзныя. Пацярпеў яго розум ад нейкага душэўнага ўзрушэння. Усё моцна змяніцца за адзін дзень. I, наколькі мне вядома, ёсць людзі, якія патрабуюць, каб яго судзілі неадкладна, як голькі ён ачуецца. Чакаць, калі ў яго загояцца раны, эяны не маюць намеру.

– Можа, яму ўдасца апраўдацца? Спадзяюся, так і будзе, – сказаў Генкок.

– He думаю, – адказаў Кросмен, пакруціўшы галавой. – Пажывём – пабачым.

– А я ў гэтым упэўнены, – сказаў Слоўмен. Але ў тоне яго чулася не столькі ўпэўненасць, колькі жадаяне, каб гэта было так.

<p>69. Тайна і жалоба</p>

У асьендзе Каса-дэль-Корва смутак і жалоба. Паміж членамі сям’і нейкія загадкавыя адносіны.

Іх засталося трое. Бачацца яны намнога радзей, чым раней, а пры сустрэчах трымаюцца вельмі холадна. Яны бачацца толькі за сталом і гавораць тады толькі аб самым неабходным.

Зразумець прычыну гэтага смутку няцяжка; да пэўнай ступені зразумела і іх маўклівасць.

Смерць, у якой больш ніхто ўжо не сумняваецца, – смерць адзінага сына, адзінага брата, нечаканая і загадкавая, – страшны ўдар і для бацькі і для сястры.

Гэтым жа можна вытлумачыць і змрочную панурасць Касія Калхаўна, дваюраднага брата забітага.

Але справа не толькі ў гэтым. Яны стрыманы адно з адным нават у тых рэдкіх выпадках, калі ім даводзіцца гаварыць пра сямейную трагедыю.

Акрамя агульнага гора у кожнага з іх ёсць яшчэ нейкі свой патаемны смутак, якім ён не дзеліцца і не можа падзяліцца з астатнімі.

Горды некалі плантатар не выходзіць цяпер з дому. Ён гадзінамі крочыць па пакоях і калідорах. Цяжар гора зламаў яго гордасць і пагражае разбіць сэрца. Аднак старога прыгнятае не толькі туга аб загінуўшы сыне; незразумелыя праклёны, што зрываюцца часам з яго губ, выдаюць і іншыя пачуцці.

Калхаўн увесь час кудысьці ад’язджае, як і раней; ён з’яўляецца, толькі калі трэба садзіцца за стол або класціся спаць, – і то не заўсёды. Нейк раз ён адсутнічаў увесь дзень і амаль усю ноч. Ніхто не ведае, дзе ён быў; і ні ў каго няма права пытаць яго пра гэта.

Луіза амаль увесь час праводзіць у сваім пакоі. Зрэдку, праўда, яна падымаецца на асатэю і стаіць там адна, аб чымсьці думаючы.

Там, пад купалам сіняга неба, ёй лягчэй пераносіць свае пакуты – тугу аб загінуўшым браце, боязь страціць каханага і, можа, непрыемныя думкі аб скандале, ужо звязаным з яе імем.

Апошняе менш за ўсё непакоіць яе. Больш за ўсё яе хвалюе лёс Морыса; смутак аб загінуўшы браце, такі пакутлівы спачатку, стаў пакрыху заціхаць.

Але трывога аб каханым з кожнай гадзінай станавілася мацнейшай.

Луіза ведае, што Морыс Джэральд запёрты ў моцных сценах ваеннай гаўптвахты.

Тое, што гэтыя сцены непрыступныя, яе не хвалюе; наадварот, яна баіцца, што яны недастаткова моцныя. Для гэтага ў Луізы ёсць падставы. Да яе дайшлі жахлівыя чуткі.

Пагаворваюць пра новы суд Лінча; на гэты раз у якасці суддзі выступіць не Сэм Мэнлі і яго людзі, а асобы яшчэ больш жорсткія, проста бандыты, якіх хапае ў памежных паселішчах, асабліва паблізу ваеннага форта.

У многіх гэтыя размовы выклікаюць здзіўленне. Цяжка зразумець, чаму арыштаванага павінны зноў судзіць не па закону.

Факты, якія высветліліся за апошні час, не мяняюць справы: ва ўсякім выпадку, няма ніякіх новых доказаў яго вінаватасці.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже