– He турбуйцеся аба мне, міс Луіза, вялікае вам дзякуй. Я думаў толькі пра кабылу. Што ж тычыцца мяне, то гадзінкі дзве я яшчэ магу абысціся без яды. Але, калі ў вашым доме ёсць што-небудзь накшталт манавгахільскага віскі, гэта было б мне, старому, вельмі карысна для падтрымкі духу.

– Манавгахільскага віскі? Колькі хочаце. Але, можа, вас пачаставаць чым-небудзь лепшым?

– Лепшым за манангахільскае віскі?!

– Так. Ці не хочаце херасу, шампанскага або каньяку? Калі вы яму аддаяце перавагу.

– He, не трэба мне гэтых французскіх він, хай іх п’юць, каму падабаецца. Можа, у французаў і ёсць смачныя віны – а ўжо калі ёсць, я ўпэўнены, што яны знойдуцца ў доме Пойндэкстэра, – але я спрабаваў толькі тыя, якімі частуе маркітант у форце. Калі б гэта было лякарства – іншая справа: яны могуць вывернуць усе кішкі ў кракадзіла. He, ліха на яе, гэту французскую бурду і асабліва каньяк! Што можа быць лепшым за чысты кукурузны сок, які прывозяць з Пітсбурга па рацэ Манангахіле!

– Фларында! Фларында!

Пакаёўцы можна было і не казаць, навошта яе звалі. Прысутнасць Зеба Стумпа дастаткова красамоўна ўказвала, навошта яе завуць. Не чакаючы распараджэнняў, яна выйшла і праз хвіліну вярнулася з графінам, напоўненым тым, што стары паляўнічы называў «чыстым кукурузным сокам», але што на самай справе было прадуктам перапрацоўкі жыта.

Зеб не заставіў сябе ўпрошваць. Хутка вадкасць у графіне спала на адну трэць. Дзве трэці ён пакінуў для таго, каб асвяжыцца ў час доўгага аповеду, да якога ўжо гатовы быў прыступіць.

<p>70. «Ідзіце, Зеб, і хай паможа вам Бог!»</p>

Стары паляўнічы не любіў нічога рабіць у спешцы. Гэта адбівалася нават на яго манеры піць; і цяпер, як заўсёды, ён павольна смакаваў сваё віскі.

Крэолка, згараючы ад нецярплівасці, не стала чакаць, пакуль ён сам загаворыць.

– Скажыце, мілы Зеб, – прамовіла яна, адаслаўшы служанку, – чаму арыштавалі гэтага мексіканца? Мігуэля Дыяса, я хачу сказаць. Мне здаецца, што я сёе-тое пра яго ведаю.

– He вы адна, міс Луіза, – многія ведаюць штучкі гэтага нягодніка. Ваш брат… Але пра гэта пакуль не будзем гаварыць. А Зеб Стумп ведае або моцна падазрае, што Мігуэль Дыяс меў нейкія адносіны да… Вы разумееце, пра што я кажу?

– Працягвайце, містэр Стумп!

– Дык вось. Неўзабаве пасля таго, як мы вярнуліся з Аламо, з’явіліся і хлопцы, якія паскакалі ў пагоню за індзейцамі; яны выявілі, што гэта былі зусім не індзейцы. Вы пра гэта, канешне, чулі, міс Луіза. Рэчы, знойдзеныя ў дупле дрэва, ясна сведчаць, што тыя, каго мы бачылі над абрывам, не былі чырванаскурымі. Я і сам пра гэта падумаў, калі знайшоў у хаціне карты.

– Значыць, гэта яны з’явіліся ноччу ў хакале, гэта іх бачыў Фялім?

– Несумненна. Гэта тыя ж самыя мексіканцы.

– А чаму вы думаеце, што яны мексіканцы?

– Вельмі проста. Я сам пераканаўся ў гэтым. Я дапільнаваў, куды схаваўся кожны з гэтай шайкі.

Маладая крэолка больш не задавала пытанняў. Расказ Зеба абудзіў у ёй новую надзею. Яна цярпліва чакала яго працягу.

– Бачыце, міс Луіза, карты і некаторыя іх словы, якія Фялім паўтарыў мне як мог, навялі на думку, што гэтыя людзі – мексіканцы. Пераканаўшыся ў гэтым, я ўжо лёгка мог здагадацца, адкуль прыблізна яны маглі з’явіцца. Я дастаткова добра ведаю мясцовых мексіканцаў, каб па апісанню пазнаць кожнага з чацвёркі. Іх індзейскія анучы мяне не ашукалі. Акрамя таго, аднаму з іх я паставіў сваю метку.

– Вашу метку? Як жа гэта, Зеб?

– Памятаеце, я стрэліў?

– Я бачыла, як вы спусцілі курок, але тых, у каго вы стралялі, не бачыла – я ж стаяла за дрэвамі.

– Дык вось, міс Луіза, калі стары Стумп спускае курок, куля рэдка ляціць міма цэлі. Я ведаў, што палаў у гэтага прахвоста. Страляць жа прыйшлося здалёк, і куля была ўжо пры канцы лёту, але я ведаў, што яна яго зачапіла. Я бачыў, як ён тузануўся, і падумаў: «Калі толькі ў той шкуры не прабіта дзірка, то я гатовы памяняцца з ім сваёй». Пасля гэтага вярнуліся нашы малайцы і расказалі мне пра белых, а не пра чырванаскурых. Я ўжо ведаў, хто былі гэтыя «індзейцы», і мог бы злавіць іх, але я гэтага не зрабіў.

– Але чаму ж, містэр Стумп? Гэта, можа, тыя ж людзі, якія забілі майго беднага брата!

– Вось якраз таму я іх пакуль не чалаў. Была яшчэ і іншая прычына. Мне не хацелася адыходзіць далёка ад форта – я баяўся, каб у маю адсутнасць не здарылася чаго-небудзь дрэннага. Вы разумееце? Ды і акрамя ўсяго, я лічыў, што яшчэ рана даводзіць справу да канца. Мне хацелася зрабіць гэта без промаху.

– I вы гэта зрабілі?

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже