З гэтага нічога не атрымалася – конь не толькі не падышоў, а, наадварот, напалохаўся; ледзь ён пачуў гэты кліч, як упусціў траву з рота, затрос галавой і напалохана захроп; здавалася, ён баяўся гэтага гуку куды больш, чым каётаў і каршуноў.

Ён жа быў мустангам, і для яго чалавек з’яўляўся найзлейшым ворагам – асабліва чалавек вярхом на кані; цяпер ён учуў блізкасць гэтага ворага. Ён не спыніўся, каб разгледзець, што гэта за чалавек і што гэта за конь. Для яго гэта былі ворагі.

Відаць, і коннік думаў гэтак жа, таму што ён не нацягнуў павады і не спыніў яго; пакінуты на самога сябе, ён памчаўся ў прэрыю.

З грубай лаянкай няўдачлівы праследвальнік выехаў з дубровы.

Ён зноў вылаяўся, калі ўбачыў, што выпушчаная ім куля не трапіла ў цэль, а коннік без галавы ўжо быў далёка.

<p>75. Па следу</p>

Зеб Стумп нядоўга заставаўся на тым месцы, дзе выявіў адбіткі зламанай падковы.

Шасці секунд яму аказалася дастаткова, каб зверыць падкову з адбіткам. Затым ён адразу ж падняўся на ногі і пайшоў па следу. Ён ішоў пеша. Старая кабыла паслухмяна ступала за ім на значнай адлегласці.

Зеб прайшоў больш чым мілю, запавольваючы крок там, дзе адбіткі былі малапрыметныя, і зноў паскараў яго, калі сляды станавіліся ясней.

Як археолаг, які знайшоў у руінах старажытнага горада гліняную таблічку, чытае іерогліфы, зразумелыя толькі яму, так і Зеб Стумп чытаў таямнічыя знакі на зямлі прэрыі.

Паглынуты гэтым заняткам, паляўнічы, здавалася, нічога не заўважаў. Ён не глядзеў ні на бязмежную зялёную саванну навокал, ні на сіняе, бязвоблачнае неба над галавой. Ён засяроджана ўглядаўся ў траву пад нагамі.

Раптам пачуты гук прымусіў яго падняць галаву.

Гэта быў ружэйны стрэл, але такі далёкі, што прагучаў ён як асечка.

Зеб інстынктыўна спыніўся і падняў вочы, але не выпрастаўся.

Стары паляўнічы быстрым позіркам агледзеў гарызонт у тым баку, адкуль данёсся гук.

Блакітнаваты дымок, усё яшчэ захоўваючы шарападобную форму, павольна паднімаўся ўверх. Пад ім цямнела палоска далёкай дубровы.

З таго месца, дзе стаяў Зеб, і цёмная пляма лесу, і дымок ад стрэлу, і гук яго маглі быць заўважаны толькі спрактыкаваным следапытам.

Але Зеб бачыў дымок і чуў стрэл.

– Чартоўскі дзіўна! – прамармытаў ён, працягваючы стаяць у позе агародніка, які саджае капусную расаду. – Чартоўскі дзіўна, каб не сказаць болей. I каму гэта ўздумалася паляваць у такім месцы? Там жа ніякай дзічыны не вядзецца – не апраўдаеш пораху і на адзін стрэл. Я бываў у гэтым ляску. Акрамя каётаў, там нічога няма. I чым толькі яны там кормяцца?.. А-а! – працягваў ён пасля некаторага маўчання. – Які-небудзь крамнік з пасёлка, што паехаў у «экскурсію», як яны выражаюцца, лупіць па гэтых стварэннях, а потым будзе хваліцца, што паляваў на ваўкоў. Што ж, хай палюе – гэта мяне не тычыцца… Э! Сюды хтосьці едзе! Гоніць каня, нібы за ім чэрці гоняцца… Ха, гэта ж безгаловы!

Стары паляўнічы казаў праўду. I хто не пазнаў бы конніка, які толькі што аддзяліўся ад воблачка парахавога дыму і скакаў стрымгалоў к таму месцу, дзе стаяў Зеб!

Гэта быў не хто іншы, як коннік без галавы…

I не было сумненняў, што ён скача прама к Зебу, нібы ўбачыў яго.

У межах Тэхаса наўрад ці можна было знайсці больш адважнага чалавека, чым стары паляўнічы. Ён не баяўся сустрэчы ні з ягуарам, ні з пумай, ні з мядзведзем, ні з бізонам; не палохалі яго і індзейцы. Ён, бадай, не разгубіўся б пры сустрэчы з атрадам каманчаў, але ад віду гэтага адзінокага конніка Зеб страціў самавалоданне.

Загартаваны жыццём сярод дзікай прыроды, верны вучань гэтага мудрага настаўніка, Зеб Стумп, аднак, не быў пазбаўлены некаторых прымхаў. I ў каго іх няма!

Стары паляўнічы не баяўся ні чалавека, ні звера, але перад звышнатуральным ён адступіў. Ды і хто хочаш напалохаўся б прывіднага конніка, які нястрымна імчаўся ўперад, нібы несучы з сабою смерць.

Зеб Стумп не проста адступіў – трасучыся ад жаху, ён пачаў шукаць, дзе б схавацца.

Задоўга да таго, як коннік без галавы мог яго заўважыць, ён замаскіраваўся ў блізкіх кустах.

Але ж яго магла выдаць асядланая кабыла. He, перш чым сцішыцца ў сваім сховішчы, Зеб прыняў меры засцярогі.

– Лажыся! – крыкнуў ён свайму вернаму каню, які хоць і не ўмеў гаварыць, затое цудоўна разумеў яго. – На зямлю, жвава, a то глядзі правалішся ў пекла!

Нібы напалохаўшыся гэтай пагрозы, кабыла адразу ж апусцілася на пярэднія калені, а затым, падагнуўшы заднія ногі, уляглася на траве, нібы распалажылася на адпачынак пасля працоўнага дня.

Ледзь толькі Зеб і яго конь паспелі схавацца, як міма іх галопам праскакаў таямнічы коннік.

Ён імчаўся наўскач і, відаць, яе збіраўся спыняцца, чаму Зеб быў вельмі рады.

Коннік без галавы паехаў у гэтым напрамку зусім выпадкова, а не таму, што ўбачыў паляўнічага або яго худую кабылу.

Але як ні напалохаўся Зеб, ён усё ж паспеў разгледзець загадкавага конніка, перш чым той прапаў з вачэй.

I тое, што было тайнай для ўсіх, перастала быць тайнай для Зеба Стумпа.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже