Ён не мог выглянуць са свайго сховішча, бо баяўся выдаць сябе, але затое чуў усё, аб чым яны гаварылі.
Ён заставаўся на месцы, прыслухоўваючыся, пакуль не адбыўся абмен коньмі, і яшчэ крыху пасля гэтага. I толькі калі яны паехалі кожны ў свой бок, Зеб выйшаў са сваёй засады.
Спыніўшыся на тым месцы, дзе толькі што была заключала здзелка, ён паглядзеў у бакі і ўсклікнуў:
– Іасафат! Заключаны саюз паміж двума д’ябламі. Хацеў бы я ведаць, хто з іх застаўся з барышом.
Прайшоў некаторы час, перш чым Зеб Стумп паказаўся з гушчару, пад прыкрыццём якога ён назіраў за абменам коньмі. Ён выйшаў з зараснікаў толькі тады, калі Ісідора і Калхаўн прапалі з вачэй. Але Зеб спыніўся як быццам у нерашучасці, за кім з іх рушыць.
Аднак гэта было не зусім так: ён спыніўся, каб добра ўсё абдумаць, як звычайна рабіў.
Яго думкі займала толькі што ўчыненая здзелка: ён чуў усю размову і просьбу Калхаўна. Вось якраз гэта і азадачыла Зеба ці, дакладней, выклікала яго роздум. Навошта спатрэбілася Калхаўну мяняцца коньмі?
Зеб ведаў, што мексіканка казала праўду: амерыканскі конь сапраўды каштаваў намнога больш за мустанга. Ён таксама ведаў, што Касій Калхаўн не з тых, каго можна падмануць пры абмене коньмі. Чаму ж ён пайшоў на такую нявыгадную здзелку?
Стары паляўнічы зняў свой лямцавы капялюш і двойчы правёў рукой па ўзлахмачаных валасах, потым пагладзіў бараду і паглядзеў у зямлю, нібы шукаючы адказу ў траве.
– Тут можа быць толькі адно тлумачэнне, – прамармытаў ён нарэшце. – Сівы мустанг шпарчэйшы за амерыканскага каня, у гэтым няма ніякага сумнення. I містэр Каш аблюбаваў яго для сябе іменна з-за гэтага. Інакш на чорта спатрэбілася яму аддаваць каня, за якога дзе хочаш у Тэхасе ён можа атрымаць чатырох мустангаў, а ў Мексіцы і ўдвая больш? Здаецца мне, што ён вымяняў яго з-за ног. Але навошта?.. Ах, вось яно што! Я ўжо, здаецца, здагадваюся. Яму патрэбяы… хе-хе… так, цяпер я зразумеў… яму патрэбны конь, які дагоніць гэтага безгаловага. Ён паспрабаваў быў на амерыканскім кані, але гэта не выйшла. Гэта я сам бачыў. Цяпер ён спадзяецца, што дагоніць яго на мустангу, калі толькі той трапіцца яму на вочы; напэўна Калхаўн адправіцца на пошукі. Ён паехаў зараз у Каса-дэль-Корва – відаць, хоча крыху перакусіць. Доўга ён там не прабудзе. Хутка сёй-той убачыць яго зноў тут, у прэрыі, і гэта будзе не хто іншы, як Зебулов Стумп… А ну, скацінка, – працягваў ён, павярнуўшыся да сваёй кабылы, – ты думала, што пойдзеш дамоў? Памылілася, галубка. Табе прыйдзецца папасвіцца тут яшчэ гадзінку-другую, а можа, і ўсю ноч. Ну нічога, мая старэнькая! Трава тут някепская, і ў цябе хопіць часу паскубці яе як след… Вось так! Пасвіся, пакуль не наясіся дасыта.
З гэтымі словамі Зеб звяў з кабылы аброць і закінуў павады на луку сядла, каб яны не заміналі ёй пасвіцца. Потым Зеб пакінуў яе ў гушчары, там, дзе ён нядаўна хаваўся, а сам адправіўся па слядах Калхаўна.
Праз дзвесце ярдаў зараснікі скончыліся. За імі распасціралася адкрытая раўніна, на процілеглым канцы якой віднелася асьенда Каса-дэль-Корва.
На фоне белага фасаду бачылася фігура конніка, праз хвіліну яна знікла ў варотах.
Зеб ведаў, хто гэта.
– Адсюль, – прамармытаў паляўнічы, – я змагу ўбачыць, калі ён выедзе. Я дачакаюся яго, калі б нават прыйшлося чакаць да самага ранку! Ну. трэба вабрацца цярпення…
Зеб спачатку апусціўся на калені. Потым, пакруціўшыся крыху, ён усеўся, прыпершыся спінай да ствала акацыі. Пасля гэтага ён выцягнуў са сваёй бяздоннай кішэні мяшочак, у якім былі кукурузны врасвак, вялікі кавалак смажанай свініны і біклажка – мяркуючы па паху, з манангахільскім віскі.
Ён з’еў палавіну праснака і свініны, а астатвяе паклаў у мяшочак і павесіў яго на галіну над сваёй галавой. Потым глывуў як след з біклажкі, закурыў люльку, зноў прыперся спінай да ствала акацыі і, скрыжаваўшы на грудзях рукі, стаў глядзець на вароты Каса-дэль-Корва.
Так ён сядзеў гадзіны дзве, не зводзячы вачэй з асьевды.
З варотаў выходзілі людзі – мужчывы і жанчыны. Але нават на адлегласці па іх сціпламу светламу адзенню і цёмнай скуры можна было здагадацца, што гэта слугі. Акрамя таго, усе яны былі пешыя. А той, каго чакаў Зеб, калі б і з’явіўся, то толькі вярхом на кані.
З захадам сонца Зеб спывіў свае вазіранні, але толькі для таго, каб знайсці больш зручвае месца. Калі на зямлю спусціўся ліловы змрок, ён вяспешва падняўся на ногі і прыперся да дрэва, як быццам у гэтай позе яму было зручней думаць.
«Вельмі магчыма, што гэта ліса з’явіцца ноччу, – разважаў ён сам з сабою, – або на досвітку. А мне веабходва ведаць, у якім напрамку ён паедзе… Няма сэвсу цягвуць кабылу за сабой, – працягваў ён, зірвуўшы ў тым напрамку, дзе пакінуў каня. – Яна мне будзе толькі замінаць. Акрамя таго, вочы цяпер месячвыя, і яе можа заўважыць хто-небудзь з веграў.
Лепш пакінуць яе тут – бяспечней і ёсць дзе пасвідца».
Зеб накіраваўся да кабылы, зняў сядло, прывязаў яе на доўгай вяроўцы да дрэва, потым зняў з сядла сваю старую коўдру і, перакінуўшы яе цераз руку, пайшоў у бок Каса-дэль-Корва.