Хаця стары паляўнічы грунтаваўся толькі на сваіх меркаваннях, ён быў так упэўнены, нібы сам адстаўны капітан даверыў яму сваю тайну. Ён ведаў, што Калхаўн адправіўся на пошукі конніка без галавы, спадзеючыся, што на гэты раз зможа яго дагнаць.
Нягледзячы на тое, што сівы мустанг мог бегчы хутчэй за тэхаскага аленя, Калхаўн не быў упэўнены ў поспеху. Было вельмі верагодна, што ён не сустрэне сёння сваю дзічыну; верагоднасць, па яго разліках, была адзін супраць двух; вось аб гэтым і раздумваў ён у дарозе.
Такая няпэўнасць непакоіла яго; але, прыгадваючы падзеі апошніх дзён, ён працягваў спадзявацца.
Было адно месца, дзе ён ужо двойчы сустрэў таго, каго шукаў. Можа, яму пашанцуе яшчэ раз…
Гэта быў зялёны лужок на ўскрайку зараснікаў, недалёка ад пачатку прасекі, на якой, як меркавалі, адбылося забойства.
«Як дзіўна, што ён заўсёды вяртаецца туды! – думаў Калхаўн. – Чартоўскі дзіўна! Нібы ён ведае… Глупства! Проста там трава больш сакавітая і блізка вада. Ну што ж, спадзяюся, што і сёння ён будзе гэтак жа настроены і ў мяне будзе магчымасць знайсці яго. Калі ж не, то мне прыйдзецца шукаць яго ў зарасніках, а гэта нават і днём не вельмі прыемна. Бр-р-р!.. А чаго мне, уласна, баяцца, раз мустангер ужо ў турме? Якія доказы? Адзін толькі кавалачак свінцу. Але яго я дастану, нават калі мне прыйдзецца загнаць каня да смерці!»
– Сілы нябесныя! Што гэта там?
Апошнія словы Калхаўн вымавіў услых і нацягнуў павады так, што яго мустанг ледзь яе стаў на дыбы; ён глядзеў удалечыню поўнымі жаху вачамі, якія, здавалася, гатовы былі выскачыць з арбіт.
I не дзіва: карціна, якая паўстала перад ім, напалохала б сакага мужнага чалавека.
Сонца паднялося над гарызонтам якраз за спінай конніка. Прама перад ім распасцерлася паласа блакітнаватага туману – выпарэнняў, што падымаліся ад зараснікаў, да якіх ён ужо наблізіўся. Дрэвы былі ахутаны лёгкай бэзавай заслонай, верхні край якой зліваўся з нябесным блакітам.
На фоне гэтай заслоны ці за ёй з’явілася рухомая фігура, настолькі дзіўная, што яна здалася б Калхаўну зусім непраўдападобнай, калі б ён не бачыў яе раней. Гэта быў коннік без галавы.
Але такім яго яшчэ не бачыў ні Калхаўн і ніхто іншы! Цяпер коннік выглядаў зусім інакш. Абрысы былі тыя ж, але ён стаў у дзесяць разоў большы за равейшага.
Гэта ўжо быў не чалавек, а волат, і не конь, а жывёла з контурамі каня, але вышынёй з вежу – вялізная, як мастадонт.
I гэта было яшчэ не ўсё. У яго абліччы адбылася больш значная перамена, яшчэ больш невытлумачальная. Ён ехаў ужо не па зямлі, а па небе; і конь і чалавек рухаліся ўверх нагамі. Капыты каня былі выразна бачныя на верхнім краі заслоны, а плечы конніка (я ледзь не сказаў – галава) амаль краналіся лівіі гарызонта. Серапе, вакінутае на плечы, вісела правільна ў адвосівах да веравервутай фігуры, але насуперак закону прыцягнення. Тое ж тычылася і павадоў, і грывы, і доўгага хваста каня.
Спачатку гэты пачварвы вобраз, больш прывідны, чым калі-небудзь, рухаўся павольна, ветаропкім шагам. Калхаўн глядзеў на яго, аслупянеўшы ад жаху.
I тут адбылася раптоўвая перамева. Абрысы страшэннага конніка імгвенна расплыліся; конь павярнуў і пабег рыссю ў процілеглым напрамку, хаця капыты яго ўсё яшчэ краваліся неба.
Прывід вапалохаўся і ратаваўся ўцёкамі!
Калхаўн, аслупянелы ад жаху, не рушыў бы з месца і даў бы яму ўцячы, калі б не яго сівы мустанг: конь крута павярнуў, і адстаўны капітан аказаўся тварам да твару з разгадкай.
Пачуўся лёгкі ўдар падковы па траве прэрыі. Калхаўн зразумеў, што тут сапраўдны коннік, калі толькі можна назваць сапраўдным коннікам, ад якога ўпаў такі жахлівы девь.
– Гэта міраж! – усклікнуў капітан, вылаяўшыся. – Які ж я дурань, што паддаўся такому падману! Вось ён, віноўвік майго спалоху! А я ж толькі яго і шукаю! I так блізка! Калі б я ведаў, я злавіў бы яго, перш чым ён убачыў мяне. Ну, а цяпер – ваўздагов! I хай мне прыйдзецца скакаць хоць на край Тэхаса, але ж я дагавю яго!
Павукванне, плётка, вшоры – усё было пушчава ў ход. I праз пяць хвілін на прэрыі стрымгалоў імчаліся два коннікі. Пад кожныы з іх быў быстраногі мустанг. Адзін коннік даганяў другога. Той, каго даганялі, быў без галавы. А той, хто даганяў,– з галавой; у гэтай галаве выспела вар’яцкае рашэнне.
Пагоня цягнулася нядоўга. Калхаўн ужо прадчуваў перамогу…
Яго конь бег хутчэй – можа, таму, што ён яго падганяў, або таму, што гняды не вельмі напалохаўся і не напружваў усіх сваіх сіл.
Было ясна, што сівы мустанг наганяе гнядога; нарэшце адлегласць скарацілася настолькі, што Калхаўн ужо ўскінуў стрэльбу.
Ён хацеў застрэліць гнядога і гэтым палажыць канец яго бадзянням.
Аднак ён не страляў, баючыся прамахнуцца. Навучаны горкім вопытам, ён не спускаў курка, стараючыся пад’ехаць як мага бліжэй, каб біць беспамылкова.
Але, пакуль ён вагаўся, гняды з койнікам без галавы крута павярнуў у зараснікі.
Капітан не чакаў гэтага манеўру; толькі праз паўмілі яму ўдалося зноў скараціць адлегласць.
Ён набліжаўся да знаёмага – занадта добра знаёмага! – месца, дзе была праліта кроў.