Пры любых іншых абставінах ён пастараўся б аб’ехаць яго, але зараз ён быў увесь захоплены адной думкай, якая адцягвала яго ад успамінаў і напаўняла халодным страхам перад будучыняй. Толькі паланенне жудаснага конніка магло б заспакоіць яго – тады можна было б пазбыцца небяспекі, якая так пужала.

Калхаўн нагнаў конніка без галавы. Раздзьмутыя ноздры сівога мустанга амаль датыкаліся да хваста гнядога. Стрэльба ўжо была напагатове ў левай руцэ Калхаўна, палец правай рукі ляжаў на спуску. Ён толькі выбіраў, куды лепш страляць.

Яшчэ імгненне – і куля пранізала б каня, што імчаўся ўперадзе; але ён, нібы ўчуўшы небяспеку, зрабіў быстры скачок убок і, убрыкнуўшы ў морду мустанга, які яго даганяў, з пранізлівым злосным іржаннем панёсся ў другім напрамку.

На хвіліну Калхаўн быў збіты з панталыку, гэтак жа як і яго конь. Сівы мустанг спыніўся і не хацеў ісці далей, пакуль удар шпорай не прымусіў яго зноў памчацца галопам.

Цяпер Калхаўн гнаў свайго каня яшчэ мацней. Але гняды ўжо не бег па сцежцы, а накіраваўся да зараснікаў – пагоня зноў магла скончыцца нічыы. Да гэтай пары Калхаўн спадзяваўся на шпаркасць свайго каня. Ён не прадбачыў, што справа можа прывяць такі кірунак; у адчаі ён зноў ухапіўся за стрэльбу.

У гэты час яны ўжо імчаліся па ўскрайку зараснікаў, і зялёныя галіны напалову закрывалі конніка без галавы. Быў бачны толькі крыж каня; у яго якраз і прыцэліўся Калхаўн.

Воблачка дыму вырвалася з дула стрэльбы; адначасова пачуўся трэск стрэлу, і нейкі цёмны прадмет, які нібы ўзнік з гэтага дыму, з глухім стукам упаў на зямлю.

Ён падскочыў, пакадіўся і спыніўся nparta пад нагамі каня Калхаўна. Спыніўся, але працягваў гайдацца – як ваўчок, калі ён перастае круціцца.

Сівы мустанг захроп і падаўся назад. Коннік закрычаў ад жаху.

I не дзіва: на траве ляжала галава чалавека; на ёй усё яшчэ моцна трымаўся капялюш, круглыя цвёрдыя палі якога перашкаджалі галаве прывяць устойлівае ставовішча. Твар быў звернуты прама да Калхаўна, змярцвела-бледны, запэцкавы крывёю, зморшчавы; вочы былі адкрытыя, але мутвыя і безжыццёвыя, нібы шклявыя. Белыя зубы блішчалі паміж пасівелымі губамі, на якіх, здавалася, застыла бестурботвая усмешка.

Вось што ўбачыў Касій Калхаўн.

Ён глядзеў, трасучыся ад страху. Але не з-за таго, што разгубіўся перад звышнатуральвым, везразумелым, а таму, што добра ведаў, у чым справа.

Нядоўга стаяў ён перад гэтай маўклівай галавой, якая, аднак, так маога паведала. Перві чым яна перастала гайдацца ў мяккай траве, Калхаўн павярнуў каня, усадзіў яму ў бакі шпоры і панёсся шалёным галопам.

Ён не дагавяў конніка без галавы, які дзесьці побач прабіраўся праз кусты. Калхаўн імчаўся назад, назад к прэрыі, у Каса-дэль-Корва!

<p>82. Дзіўны пакунак</p>

Выбраўшыся з зараснікаў, стары паляўнічы няспешна паехаў па следу капітана, нібы ў яго распараджэнні быў цэлы дзеяь і яму не трэба было спяшацца.

Аднак, уважліва ўгледзеўшыся ў яго твар, можна было прачытаць вялікую нецярплівасць і трывогу; ён круціўся ў сядле і раз-пораз напружана ўглядаўся ўдалячывь.

На след Калхаўна Зеб амаль не звяртаў увагі: каб не збіцца з яго, яму дастаткова было беглага позірку. Ісці па гэтаму следу магла б і адна кабыла – без яго.

Аднак стары паляўнічы марудзіў не таму, што след быў выразны, – наадварот, ён палічыў бы за левшае не губляць Калхаўна з вачэй. Але тады і той ног бы заўважыць яго, а гэта перашкодзіла б Зебу дасягвуць сваёй мэты.

Гэта мэта была важней за ўсё, а аб дзеяннях Калхаўна ён мог даведацца і не бачачы іх – на слядах.

Прасоўваючыся павольна і асцярожна, але не спыняючыся ні на хвіліну, Зеб нарэшце прыехаў на тое месца, дзе Калхаўн бачыў міраж.

Цяпер смуга ўжо рассеялася, міраж звік, і сіві край неба краваўся зялёвай врэрыі.

Але тое, што Зеб убачыў, зацікавіла яго не менш: два рады адбіткаў капытоў, і другім прайшоў новы конь Калхаўна – Зеб змераў яго сляды.

Яму няцяжка было здагадацца, які конь прайшоў першым. Ён ведаў яго сляды гэтак жа добра, як сляды ўласнай кабылы.

– Значыць, гэтаму вягодвіку ўсё ж удалося адшукаць яго, – сказаў Зеб, углядаючыся ў двайвы след. – Але гэта яшчэ не значыць, – працягваў ён у роздуме, – што ён яго злавіў. А зрэшты, хто ведае? Мустаяг мог падпусціць яго да сябе, убачыўшы, што пад ім таксама мустанг; а калі гэта так… калі гэта так… Але што ж я стаю тут? Зараз не час таптацца на месцы! Калі Калхаўн дагнаў яго і дабіўся чаго хацеў, тады – шукай ветру ў полі, мне ўжо нічога не ўдасца зрабіць. Трэба спяшацца! Паехалі, мая старэнькая! Пастарайся дагнаць таго сівога каня, які прабег тут паўгадзінкі назад. Пакажы ж, што ты ўмееш бегаць не горш, чым ён!

Аднак паляўнічы не пусціў у ход нажа, а ўдарыў кабылу ў бок сваёй адзінай шпорай, і яна пабегла спакойнай рыссю. Большай скорасці ад яе пакуль і не патрабавалася. Зеб ехаў па-ранейшаму асцярожна і пільна глядзеў уперад.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже