Абвінавачаны меў права патрабаваць абаронцу, але ў пасёлку не было свайго адваката: у гэтых памежных месцах адвакаты звычайна ездзяць разам з суддзёю, а суддзя яшчэ не прыбыў. Аднак, каб абараняць мустангера, у пасёлак з’явіўся вядомы адвакат з Сан-Антоніо. Ён заявіў, што прыехаў сюды па ўласнаму пачыну.
Гэта магло быць проста велікадушнасцю, а можа, ён хацеў заваяваць папулярнасць перад выбарамі ў кангрэс; хаця пагаворвалі, што прыехаць яго падахвоціла золата, атрыманае з чароўных рук.
«Калі ўжо дождж пачнецца, то лье як з вядра». Гэта прымаўка, якая дакладна характарызуе пагоду Тэхаса, на гэты раз аказалася правільнай і ў адносінах да юрыстаў.
Напярэдадні суда ў форт Індж прыехаў яшчэ адзін юрыст і заявіў, што ён таксама будзе абараняць абвінавачанага.
Ён прарабіў яшчэ больш далёкі шлях, чым адвакат з Сан-Антоніо, – ён пакінуў сталіцу Ірландыі і перасек Атлантычны акіян, каб пабачыцца з чалавекам, якога абвінавачвалі ў забойстве.
Праўда, апошняй акалічнасці дублінскі юрыст не прадбачыў – ён ехаў да мустангера па іншай справе і быў вельмі здзіўлены, калі ў гасцініцы Абердофера, дзе ён спыніўся, яму сказалі, што Морыс Джэральд сядзіць у турме. Ён яшчэ больш здзівіўся, калі даведаўся, у чым яго абвінавачваюць.
– Як! Нашчадак Джэральдаў абвінавачваецца ў забойстве? Уладальнік замка Балах і яго цудоўнага парка! Ды ў мяне з сабой усе дакументы! Правядзіце мяне да яго! – патрабаваў ён.
Хаця Абердофер і западозрыў, што яго новы пастаялец вар’ят, ён усё-такі паслаў слугу правесці яго да гаўптвахты.
Калі ірландскі юрыст і быў вар’ятам, у яго вар’яцтве была сістэма. Яму не толькі не адмовілі ў спатканні са зняволеным, але, наадварот, дазволілі наведваць яго ў любы час.
Ён атрымаў гэта права, паказаўшы маёру некаторыя дакументы, якія дапамаглі яму таксама ўсталяваць сяброўскія адносіны з адвакатам з Сан-Антоніо.
Прыезд ірландскага юрыста ў такі напружаны момант выклікаў шмат чутак у форце, у пасёлку і на навакольных плантацыях. У бары Абердофера строіліся ўсялякія меркаванні, бо звесткі, атрыманыя ад гаспадара, толькі распальвалі цікавасць да ірландскага госдя.
Аднак заакіянскі адвакат аказаўся верны традыцыям сваёй прафесіі. За выключэннем вышэйапісанага маленькага промаху ў самым пачатку, калі ён ад здзіўлення сказаў лішняе, ён замкнуўся, нібы вустрыца ў час адліву.
Зрэшты, у яго не было часу для размоў. Ён прыехаў якраз напярэдадні суда і лічаныя гадзіны, якія былі ў яго распараджэнні, праводзіў або ў турме, гутарачы са звяволеным, або сам-васам з юрыстам з Сан-Антовіо. Хадзілі чуткі, што Морыс Джэральд расказаў ім нейкую страшэнную гісторыю. Але падрабязвасцей ніхто не ведаў, і ўсе згаралі ад цікаўвасці.
Гэта гісторыя была вядома толькі адваму чалавеку – паляўнічаму Зебу Стумву, і ён мог бы ўсё вацвердзіць.
Магчыма, ведаў яе і яшчэ адзін чалавек, хаця ні абвінавачаны, ні абаронца нічога яму не расказвалі.
Зеб таксама не паяўляўся ў іх кампаніі. Ён гутарыў з імі толькі адзін раз. Пасля гэтага паляўнічы звік, і яго ніхто больш не бачыў ні ля гаўптвахты, ні ў пасёлку. Усе думалі, што Зеб Стумп, як звычайна, адправіўся на паляванне.
Але ўсе памыляліся. На гэты раз Зеб блукаў па лясах не ў пошуках дзічывы – ён адправіўся на паляванне за коннікам без галавы.