– Мяркуючы па напрамку следу, – разважаў стары паляўнічы, – я магу вызначыць даволі дакладна, куды ён выйдзе. Нібы ўсе шляхі там сыходзяцца; туды ж ехаў і бедалага, якому не суджана было вярнуцца. Ну што ж! Калі нельга ўваскрасіць яго, то трэба адплаціць таму нягодніку, які адняў у яго жыццё. Сяму-таму, хто аб гэтым яшчэ і не падазрае, – таму самаму… Стой! Вось і ён! А вунь і безгаловы! Імчацца стрымгалоў! I, каб яго чорт, сівы наганяе! Яны не сюды едуць – нам з табой не трэба хавацца. Але ўсё-такі стой спакойна! Рухацца зараз нельга, a то ён нас заўважыць. Ага, як жа! Ён занадта заняты сваёй гульнёй і нічога не бачыць, акрамя таго, што прама перад ім… Так… Я гэтага і чакаў – прама ў прасеку. Ну, мая кабылка, паехалі далей!

He зводзячы вачэй з прасекі, Зеб пад’ехаў да лесу.

Нягледзячы на тое, што абодва коннікі ўжо даўно зніклі за паваротам, паляўнічы паехаў не пасярод прасекі, а праз кусты, якія яе акружалі.

Ён ехаў так, каб бачыць дарогу на некаторую адлегласць уперад, і ў той жа час так, каб яго і кабылы не было відаць, калі б хто-небудзь паехаў насустрач.

Праўда, ён нікога не чакаў тут сустрэць і менш за ўсё – чалавека, якога неўзабаве ўбачыў.

Пачуўшы етрэл, Зеб не здзівіўся – ён чакаў яго з той хвіліны, як убачыў пагоню; ён хутчэй быў здзіўлены, што не пачуў яго раней. Калі прагучаў трэск стрэлу, Зеб пазнаў гук паляўнічай стрэльбы, а яму было вядома, каму гэта стрэльба належала.

Але стары паляўнічы быў здзіўлены, калі ўладальвік стрэльбы выехаў з-за павароту менш чым праз пяць хвілін пасля стрэлу і вамчаўся, нібы ратуючыся ад гібелі.

– Вяртаецца, і так хутка, – прамармытаў Зеб, заўважыўшы Калхаўна. – Дзіўна… Штосьці здарылася, хе-хе! Уцякае, нібы за ім гонідца нячыстая сілаі А можа, гэта безгаловы за ім цяпер гоніцца? Што вінен, аддаць павінен. Падобна на тое. Я б не пашкадаваў сярэбранага долара, каб на гэта паглядзець. Ха-хаха!

Яшчэ задоўга да гэтага паляўнічы злез з сядла і адвёў кабылу трохі далей у зараснікі, каб іх не заўважыў коннік, які ратаваўся ўцёкамі і павінен быў хутка праехаць міма.

Але той прамчаўся ў такой паніцы, што наўрад ці заўважыў бы Зеба, нават калі б ён стаяў пасярод прасекі.

«Іасафат! – у думках усклікнуў паляўнічы, калі ўбачыў скажоны жахам твар Калхаўна. – Калі нячыстая сіла і не гоніцца за ім, то, значыць, яна ў яго ўсялілася. У жыдці яшчэ не бачыў такога страшнага твару. Кепска давядзецца яго жовцы! Небарака міс Пойндэкстэр! А можа, ёй удасца адкруціцца і не выйсці замуж за такога нягодніка. У чым жа ўсё-такі справа? Ніхто як быццам за ім не гоніцца, а ён усё яшчэ працягвае даваць драла. Куды гэта ён зараз вясецца? Трэба прасачыць».

– А, вяртаецца дамоў! – усклікнуў Зеб, калі выйшаў на ўзлесак і ўбачыў, што Калхаўн скача галопам да асьенды Каса-дэль-Корва. – Вяртаецца дамоў, гэта ўжо напэўна!.. А мы, старэнькая, – працягваў Зеб, калі сівы конь прапаў з вачэй, – паедзем у другі бок і дазнаемся, навошта ён страляў.

* * *

Праз дзесяць хвілін Зеб злез з кабылы і падняў з зямлі галаву забітага юнака.

Стары паляўнічы асцярожна ўзяў яе ў рукі. I хаця твар быў скажоны смерцю, запэцканы крывёю, зморшчыўся, ён пазнаў дарагія рысы.

Зеб паспрабаваў зняць капялюш з мёртвай галавы, але, нягледзячы на ўсе намаганні, яму гэта не ўдалося: так моцна распухла галава.

He выпускаючы яе з рук, Зеб доўга з пяшчотай углядаўся ў твар загінуўшага юнака.

– О Божа! – вымавіў нарэшце паляўнічы. – Што за падарувак бацьку і сястры! Вадай, не варта везці яе да іх. Трэба пахаваць яе тут і нікому ні слова не казаць… He, так нельга. Хоць гэта і не доказ, але яна ыожа дапамагчы ў сім-тым разабрацца. Страшны гэта будзе сведка, калі прадставіць яе на суд!

Сказаўшы гэта, Зеб аднязаў ад сядла старую коўдру і клапатліва загарнуў у яе галаву разам з капелюшом.

Потым, павесіўшы гэты дзіўны пакунак на луку сядла, ён сеў на сваю кабылу і ў глыбокай задуменнасці выехаў з лесу.

<p>83. Прыезджыя юрысты</p>

На трэці дзеяь пасля таго, як Морыс Джэральд трапіў у ваенную турму, ліхаманка ў яго прайшла, і ён перастаў трызніць. На чацвёрты дзень ён быў ужо амаль здаровы. На пяты дзень быў прызначаны судовы разбор.

Такая спешка, якую ў любым іншым месцы палічылі б негуманнай, была самай звычайнай з’явай для Тэхаса, дзе нярэдка судзяць і вешаюць чалавека ў той жа дзень, калі было ўчынена злачынства.

Шматлікія ворагі мустангера па нейкіх меркаваннях патрабавалі прызначыць дзень суда як мага хутчэй; сябры ж, якіх было значна менш, не маглі выставіць дастаткова важкіх падстаў, каб яго адкласці.

Большасць жыхароў пасёлка настойвалі на неадкладным судзе над злачынцам, паўтараючы старую, як свет, фразу: «Кроў забітага заве да помсты».

Прыхільнікам безадкладнага суда дапамагла выпадковая акалічнасць: галоўны суддзя акругі якраз рабіў свой аб’езд і збіраўся прыбыць у форт Індж на гэтым тыдні.

Вось чаму справа Морыса Джэральда, як і іншыя крымінальныя справы, павінна была раабірацца ў самы блізкі час.

А паколькі ніхто не пярэчыў, то ніхто і не папрасіў аб адтэрміноўцы. Суд быў прызначаны на пятнаццатае чысло бягучага месяца.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже