«Слава Богу, яго судзяць заўтра! Наўрад ці хто-небудзь паспее за гэты час злавіць праклятага каня! Спадзяюся, яго ніколі не зловяць. А больш мне баяцца няма чаго. Без гэтага. ніхто не разбярэцца, што адбылося. Хай мяне павесяць, калі я сам што-небудзь разумею! Ведаю толькі… Дзіўна, навошта'гут з’явіўся гэты ірландскі кручкатвор? I яшчэ гэты – з Сан-Антоніо? Хто іх выклікаў і навошта? Хто ім плаціць? А зрэшты, што мне да гэтага! Я ўсё роўна не баюся! Як бы яны ні круцілі, а падазраваць, акрамя Джэральда, няма каго. Усе доказы супраць яго; усе гэтаму вераць. I яго не могуць не прызнаць вінаватым. Толькі Зеб Стумп думае інакш. Вечна гэта старая ліса совае нос куды не трэба! Яго даўно не бачна. Дзе ён прападае? Кажуць, на паляванні. Але зараз для гэтага не час. А што, калі ён ганяецца за ім? Што, калі ён яго зловіць?.. Я б сам паспрабаваў яшчэ раз, але зараз ужо позна. Заўтра к вечару ўсё будзе закончана. А калі потым… К чорту, зараз пра гэта нечага думаць. Трэба толькі, каб усё было ў парадку цяпер. А што будзе пасля – няважна. Калі яго павесяць, наўрад ці будуць шукаць іншых віноўнікаў. Нават калі і ўсплыве штосьці падазронае, яны пастараюцца гэта замяць. A то ім прыйдзецца прызнаць, што павесілі невінаватага… Здаецца, нават Сэм Мэнлі болей не сумняваецца. Я пераканаў яго, калі расказаў, што чуў той ноччу. Чуў я, враўда, менш, чым расказаў, але і гэтага дастаткова. Ну ды што думаць пра мінулае! Яна бачылася з ім, і ўсё тут. Але больш яна ніколі яго не ўбачыць, хіба што на вябёсах. Што ж, гэта будзе залежаць ад яе самой… А можа, яна яго зусім ве… Можа, гэта была з яе боку толькі ўдзячвасць. Не-ве! З пачуцця простай удзячвасці не ўстаюць з васцелі пасярод вочы, каб ісці на спатканне ў сад. Яна кахае яго, яна кахае яго! Ну і хай кахае! Ён ніколі не будзе яе мужам. Яна ніколі не ўбачыць яго, хіба толькі калі будзе працягваць упарціцца; і тады толькі для таго, каб дапамагчы яго абвінаваціць. Адно яе слова – і пятля зацягвецца на яго шыі. I яна вымавіць яго, калі толькі не скажа іншага слова, якога я ў яе двойчы прасіў. Трэці раз будзе апошнім. Яшчэ адзін адказ – і я пакажу ім сваю гульню! He толькі будзе пакараны гэты ірландскі авантурыст, але яна сама стане віноўніцай яго гібелі. А плантацыя, дом, нявольнікі – усё…»

Разважанні Калхаўна былі перарваны з’яўленнем плантатара.

– А, дзядзька Вудлі! Вы якраз мне і патрэбны.

Прыгнечаны, маўклівы, блукаў Вудлі Пойндэкстэр па калідорах Каса-дэль-Корва. Ён увайшоў у пакой свайго пляменніка выпадкова, без усялякага пэўнага намеру.

– Патрэбны, Касій? Навошта?

Прыбіты горам стары гаварыў пакорна і нават угодліва. Горды Пойндэкстэр, перад якім дрыжалі дзвесце нявольнікаў, цяпер стаяў перад сваім уласным уладаром. Праўда, гэта быў яго пляменнік, сын яго сястры. Але ад гэтага яму было не лягчэй: ён занадта добра ведаў характар Калхаўна.

– Я хацеў з вамі пагаварыць адвосна Лу, – адказаў Калхаўн.

Гэта была якраз тая тэма, якой Вудлі Пойндэкстэр усяляк пазбягаў. Ён баяўся нават думаць пра яе, а тым больш яе абмяркоўваць, і асабліва з чалавекам, які пачаў гэту размову. Тым не менш плантатар не выказаў здзіўлення. Ён і не быў здзіўлены: ён чакаў гэтай размовы.

Тов Калхаўна не абяцаў нічога добрага. У ім хутчэй гучала патрабаванне, чым просьба.

– Адвосна Лу? Пра што іменна? – з прытворным спакоем спытаў Пойндэкстэр.

– Дык вось… – сказаў Калхаўн, як быццам не адважваючыся пачаць гэту размову або проста прыкідваючыся, што вагаецца. – Я… я хадеў…

– Я хацеў бы… – сказаў плантатар, выкарыстаўшы паўзу, – я хацеў бы пакуль яе гаварыць пра яе.

Ён сказаў гэта амаль умольва.

– Але ж чаму, дзядзька? – спытаў Калхаўн, якога гэта пярэчанне раззлавала.

– Ты сам ведаеш чаму, Касій.

– Я разумею, што вам цяжка. Бедны Генры прапаў – мяркуюць, што ён… Але ён можа яшчэ вярнуцца, і ўсё будзе добра…

– Ніколі! Мы ніколі больш не ўбачым яго – ні жывым, ні мёртвым. У мяне больш няма сына!

– Але ў вас ёсць дачка, а яна…

– Яна зняславіла мяне!

– Я гэтаму не веру, не…

– Як жа інакш можна вытлумачыць тое, што я чуў, тое, што я сам бачыў? Што магло заставіць яе адправіцца туды – за дваццаць міль зусім адной, у хаціну простага гандляра коньмі і сядзець ля яго ўзгалоўя? О Божа! I чаму яна заступілася за яго – за забойцу майго сына, свайго брата? О Божа!

– Першае, мне здаецца, яна вытлумачыла здавальняюча. (Але сам Калхаўн не верыў таму, што гаварыў.) Другое таксама зразумела. Кожная жанчына зрабіла б тое ж самае, ва ўсякім выпадку, такая, як Лу.

– Такіх, як яна, няма! Гэта кажу я – яе бацька! О, калі б я толькі мог паверыць тваім словам! Мая бедная дачка! Яна маё адзінае суцяшэнне цяпер, калі ў мяне няма сына…

– Толькі ад яе залежыць знайсці вам сына… чалавека, ужо блізкага вам, які ўсімі сіламі пастараецца замяніць вам загівуўшага. Я не хачу гаварыць загадкамі, дзядзька Вудлі. Вы ведаеце, аб чым я думаю: я хачу, каб Лу стала маёй жонкай.

Пачуўшы гэта, плантатар не выказаў ніякага здзіўлення: ён гэтага чакаў. I ўсё ж яго твар стаў яшчэ больш змрочным.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже