Было ясна, што думка аб гэтым шлюбе яму непрыемная. Гэта магло здацца дзіўным. Да апошняга часу Пойндэкстэр быў настроены інакш і неаднаразова – праўда, вельмі асцярожна – спрабаваў угаворваць сваю дачку выйсці замуж за кузена.

Да пераезду ў Тэхас Пойндэкстэр мала ведаў свайго пляменніка.

З той пары як Калхаўн дасягнуў паўналецця, ён, хаця і быў грамадзянінам штата Місісіпі, большую частку часу жыў у Новым Арлеане. Ён вельмі рэдка заязджаў у госці на луізіянскую плантацыю дзядзькі; але потым, калі Луіза з дзіцяці ператварылася ў прыгажуню дзяўчыну, Калхаўн пачаў наязджаць усё часцей і гасцяваць усё даўжэй.

Потым Касій каля года ваяваў у Мексіцы і атрымаў чын капітана. Пасля ваенных подзвігаў ён вярнуўся на радзіму з цвёрдым намерам атрымаць перамогу над сэрцам крэолкі.

Цяпер Калхаўн амаль не пакідаў дома свайго дзядзькі. Калі ён і не пакарыў сэрца маладой дзяўчыны, то, прынамсі, стаў жаданым госцем яе бацькі, таму што валодаў надзейным сродкам дабіцца яго прыхільнасці.

Некалі багаты чалавек, плантатар за апошнія гады зусім разарыўся. Прывычка жыць раскошна прымусіла яго нарабіць даўгоў. Яго пляменнік, наадварот, з бедняка стаў багацеем. Гэтым ён быў абавязаны выпадку. Зусім ватуральва, што паміж імі ўзніклі дзелавыя адносіны.

У Луізіяне мала хто здагадваўся, што Пойндэкстэр – даўжнік свайго пляменніка, там ён карыстаўся ўсеагульнай павагай; гэта стрымлівала і Калхаўна ад праяўлення яго звыклай ганарыстасці.

Толькі пасля пераезду ў Тэхас іх адносіны пачалі набываць тыя характэрныя рысы, якія звычайна ўсталёўваюцца паміж даўжніком і крэдыторам.

Гэтыя адносіны абвастрыліся яшчэ больш пасля таго, як Калхаўн пачаў упарта заляцацца да Луізы, а яна гэтак жа ўпарта адхіляла ягоныя заляцанні.

Цяпер плантатар атрымаў магчымасць бліжэй спазнаць характар пляменвіка; з кожным днём з часу прыезду ў Каса-дэль-Корва яго расчараванне расло.

Сварка Калхаўна з мустангерам і яе развязка не павялічылі павагі Пойвдэкстэра да пляменніка, хаця яму як родзічу і прыйшлося стаць на бок апошняга.

Былі і іншыя абставіны, якія ўмацоўвалі яго непрыязвасць да пляменніка і рабілі гэты шлюб вепажадавым, нягледзячы на ўсю яго выгаду.

– Калі я цябе правільна разумею, Касій, ты гаворыш аб вяселлі. Але хіба час гаварыць пра гэта, калі ў доме жалоба? Падумай, што скажуць людзі!

– Вы не зразумелі мяне, дзядзька. Я не гавару пра вяселле. Дакладней, пра веадкладвае вяселле. Мне толькі хацелася б атрымаць вейкую ўпэўвевасць, і я згодвы чакаць больш падыходзячага момавту.

– Я не разумею цябе, Каш…

– Выслухайце мяне, і я вам усё растлумачу.

– Гавары.

– Ну, дык вось. Я вырашыў ажавіцца. Вы ведаеце, што мне ўжо хутка трыццаць. У гэтыя гады чалавеку надакучвае сланяцца па свеце. Мне гэта чартоўскі надакучыла, і я хачу абзавесціся сям’ёй. Я хачу, каб маёй жовкай стала Луіза. Спяшацца з гэтым не трэба. Пакуль мне патрэбна толькі яе абяцанне – цвёрдае і пэўнае, каб не заставалася ніякіх сумненняў. Калі скончацца ўсе гэтыя непрыемнасці, яшчэ будзе час пагаварыць аб вяселлі і аб іншым.

Слова «непрыемнасці» ды і ўся дзелавая прамова Калхаўна абразілі слых бацькі, які аплакваў сына. Абурэнне абудзіла былую гордасць Пойндэкстэра.

Аднак ненадоўга. З аднаго боку, яму ўявіліся плантацыі, рабы, багацце, становішча ў грамадстве, з другога – беднасць, якая здавалася пагібеллю.

Але ўсё ж ён не канчаткова здаўся, аб чым можна было меркаваць па яго адказу.

– Што ж, Касій, трэба аддаць табе належнае, ты гаварыў досыць ясна. Але я не ведаю, ці прыхільвая да цябе мая дачка. Ты кажаш, што згодзен, каб яна стала тваёй жонкай. Так, але ці згодна яна? Я думаю, усё залежыць ад гэтага.

– Я думаю, дзядзька, гэта ў значнай меры залежыць ад вас. Вы бацька і можаце ўгаварыць яе.

– Я ў гэтым не ўпэўнены. Яна не з тых, каго можна ўгаварыць. I ты, Касій, ведаеш гэта не горш за мяне.

– Я ведаю толькі адно, што цвёрда наважыўся абзавесціся сям’ёй і хацеў бы, каб гаспадыняй Касадэль-Корва стала Лу, а не якая-небудзь іншая жанчына.

Гэтыя дзёрзкія словы балюча паранілі Вудлі Пойндэкстэра. У першы раз яму далі зразумець, што ён больш не гаспадар Каса-дэль-Корва. Хаця гэта быў толькі намёк, ён добра яго зразумеў.

Яму зноў уявіліся плантацыі, рабы, багацце, відвае ставовішча ў грамадстве і – беднасць з яе нягодамі і ўвіжэннямі.

Беднасць здавалася яму жахлівай, хаця і не больш агідвай, чым чалавек, што стаяў перад ім, – яго пляменнік, які хацеў стаць яго сывам.

I ўсё-такі Вудлі Пойндэкстэр даў абяцанне Калхаўну, вырашыўшы ахвяраваць шчасцем сваёй дачкі.

– Лу!

– Што, тата?

– У мяне да цябе просьба.

– Якая, тата?

– Ты ведаеш, што твой дваюрадны брат Касій кахае цябе. Ён гатовы памерці за цябе, і больш таго – ён хоча з табою ажаніцца.

– Але я не хачу выходзіць за яго замуж. He, татаі Лепш памерці! Саманадзейны нягоднік! Я прадбачу, што гэта значыць. I ён перадае мне сваю прапанову праз цябе! Дык скажы яму, што я гатова бегчы ў прэрыю і зарабляць свой хлеб паляваннем на дзікіх коней, толькі б не стаць яго жонкай! Перадай яму гэта.

– Падумай спачатку, дачка. Ты, мабыць, не ведаеш…

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже