– …што мой дваюрадны брат – твой крэдытор? Я ведаю гэта, дарагі тата. Але я ведаю таксама, што ты – Вудлі Пойндэкстэр, а я – твая дачка.

Гордасць плантатара зноў прачнулася, і ён адказаў:

– Мілая мая Луіза! Як ты падобна на сваю маці! А я сумняваўся ў табе. Даруй мне, мая дзяўчынка! Забудзем мінулае. Рабі так, як табе падкажа тваё сэрца.

<p>85. Добры кузен</p>

Луіза Пойндэкстэр скарыстала свабоду, якую дараваў ёй бацька. He прайшло і гадзіны, як яна наадрэз адмовіла Калхаўну.

Ён ужо трэці раз рабіў ёй прапанову. Праўда, два першыя разы ён гаварыў іншасказальна.

Гэта было трэці раз, і адказ павінен быць апошнім. Яна коратка сказала: *Не» – і выразна дадала: «Ніколі».

Яна гаварыла прама, не стараючыся змякчыць свае словы.

Калхаўн выслухаў яе без здзіўлення. Напэўна, ён чакаў адмовы.

Hі адзін мускул не здрыгануўся на яго твары, ён не пабялеў і не выявіў ніякіх прымет адчаю. Ён стаяў перад прыгажуняй кузінай, нібы ягуар, гатовы скочыць на сваю ахвяру. Здавалася, ён хацеў ёй сказаць: «Не пройдзе і хвіліны, як ты загаворыш іншае*.

Але ён сказаў:

– Ты жартуеш, Лу?

– He, сэр. Хіба мае словы падобныя на жарт?

– Ты адказала, зусім не падумаўшы.

– Пра што?

– Пра многае.

– Іменна?

– Перш за ўсё пра тое, як я цябе кахаю.

Луіза прамаўчала.

– Я кахаю цябе, – працягваў Калхаўн, – кахаю цябе так, Лу, як ніхто ніколі не кахаў. Гэта каханне можа памерці толькі разам са мной. З тваёй смерцю яно не згасне…

Ён змоўк, але адказу не пачулася.

– Навошта расказваць табе гісторыю майго кахання! Яно ўспыхнула ў той дзень… не, у той момант, калі я ўпершыню ўбачыў цябе. Памятаеш, калі я прыехаў у дом твайго бацькі, шэсць гадоў назад? Як толькі я саскочыў з каня, ты запрасіла мяне прагуляцца з табой па садзе, пакуль накрываюць на стол. Ты тады была дзяўчынкай, падлеткам, але гэткая ж цудоўная, як цяпер! Ты ўзяла мяне за руку і павяла па сцежцы, пасыпанай гравіем, пад цень каштанаў, не падазраючы, канешне, колькі хвалявання выклікала на мне дакрананне тваёй ручкі! Твая мілая балбатня пакінула ў маім сэрды такі глыбокі след, што яго не маглі сцерці ні час, ні адлегласць, ні нават гулянкі…

Крэолка працягвала слухаць, але ўжо не так абыякава. I наўрад ці знайшлася б жанчына, якая не была б усцешана такім красамоўным і гарачым прызнаннем. Хаця ў яе поглядзе не было заахвочвання, алё ў ім мільгануў жаль. Аднак яна нічога не сказала.

Калхаўн працягваў:

– Так, Лу, гэта праўда. Я выпрабаваў і тое, і другое, і трэцяе. Шэсць гадоў – гэта дастаткова вялікі тэрмін. Ад Місісіпі да Мексікі – немалая адлегласць, а я паехаў туды толькі дзеля таго, каб забыць цябе.

Але гэта не дапамагло. Пасля вяртання я аддаўся гулянкам. Новы Арлеан гэта добра ведае. Я не скажу, што пачуццё маё стала мацяейшым ад таго, што я хацеў заглушыць яго: мацнейшым яно стаць ужо не магло. З таго самага моманту, як ты ўзяла мяне за руку і назвала кузенам – прыгожым кузенам, Лу! – я не памятаю, каб яно хоць колькі-небудзь змянілася. Толькі хіба калі рэўнасць прымушала мяне ненавідзець цябе так моцна, што я гатовы быў забіць цябе!

– Як ты можаш так гаварыць, Касій! Гэта дзіка! Нават проста не разумва!

– I ў той жа час гэта зусім сур’ёзна. Я так раўнаваў цябе, што часам мне было цяжка трымаць сябе ў руках. Утаіць жа сваё раздражненне я не мог, і ты гэта добра ведаеш.

– Але ў чым жа я вінавата, Касій? Я ж ніколі не давала табе падставы думаць…

– Я ведаю, што ты хочаш сказаць. Можаш не дагаварваць. Я сам дагавару за цябе: «…думаць, што я кахала цябе». Вось што ты хацела сказаць. Я і не сцвярджаю гэтага, – працягваў ён з узрастаючым адчаем. – Я не вінавачу цябе ў тым, што ты какетнічала са мной. Вінаваты Бог, які ўзнагародзіў цябе гэткай прыгажосцю, або д’ябал, які заставіў мяне зірнуць на цябе!

– Твае словы прычыняюць мне толькі боль. Я не думаю, што ты ліслівіш мне. Ты занадта горача гаворыш, каб падазраваць цябе ў гэтым. Але павер, Касій, табе гэта толькі здаецца, і ты лёгка можаш вызваліцца ад сваёй фантазіі. Ёсць жа шмат жанчын намнога прыгажэйшых за мяне, якія былі б усцешаны такім прызнаннем. Чаму б табе не звярнуцца да іх?

– Чаму? – з горыччу паўтарыў ён. – Якое пустое пытанне!

– Я паўтараю яго і не лічу пустым. Я ж павінна шчыра сказаць табе, Касій, што не люблю цябе і ніколі нё палюблю.

– Значыць, ты не выйдзеш за мяне замуж?

– Вось гэта ўжо зусім недарэчнае пытанве! Я табе сказала, што не люблю цябе. I гэтага, здаецца, дастаткова.

– А я сказаў, што люблю цябе! Але гэта толькі адна з прычын, чаму я хачу, каб ты стала маёй жонкай, – ёсць яшчэ і іншыя. Ці хочаш ты выслухаць усё?

Цяпер Калхаўн ужо болей не прасіў. Ён зноў стаў падобны на ягуара.

– Ты сказаў, што ёсць і іншыя прычыны? Назаві іх, я нічога не баюся.

– Вось як! – усміхнуўся ён. – Ты не баішся?

– He, не баюся. Чаго мне баяцца?

– Канешне, баяцца трэба не табе, а твайму бацьку.

– Гавары. Усё, што адносіцца да бацькі, тычыцца і мяне. Я – яго дачка. Цяпер, на жаль, адзінае дзіця… Працягвай, Касій. Што за хмары збіраюцца над ім?

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже