– He хмары, Лу, а нешта намнога больш сур’ёзнае і рэальнае. Цяжкасці, з якімі яму не пад сілу справіцца. Ты вымушаеш мяне гаварыць пра рэчы, якія табе зусім не трэба ведаць.

– О, няўжо? Ты памыляешся, кузен. Я ўсё ўжо ведаю. Мне вядома, што мой бацька заблытаўся ў даўгах і што яго крэдытор – ты. Як я магла не заўважыць гэтага? Тая ганарыстасць, з якой ты трымаешся ў нашым доме, нават у прысутнасці слугаў, досыць ясна паказала ім, што за гэтым нешта ўтойваецца. Ты гаспадар Каса-дэль-Корва, я ведаю гэта. Але нада мной ты не ўладны.

Калхаўн быў збянтэжаны гэтым смелым адказам. Карта, на якую ён разлічваў, відаць, не магла прынесці яму біткі. I ён не стаў з яе хадзіць. У яго ў руках быў больш моцны козыр.

– Вось як! – насмешліва адказаў ён. – Ну што ж, хай я не ўладны над тваім сэрцам, але ўсё ж тваё шчасце ў маіх руках. Я ведаю, з-за якога паскудвага нягодніка ты мне адмовіла…

– Пра каго ты гаворыш?

– Якая ты не здагадлівая!

– Так. Але, можа, над паскудвым вягодвікам ты маеш на ўвазе сябе? У такім выпадку, я здагадаюся лёгка. Апісанне досыць дакладвае.

– Хай так, – адказаў Калхаўн, пачырвавеўшы ад злосці, але ўсё яшчэ стрымліваючыся. – Раз ты лічыш мяне паскудвым вягодвікам, то наўрад ці я ўпаду ў тваіх вачах, калі раскажу, што я збіраюся з табой зрабіць.

– Зрабіць са мной? Ты занадта самаўпэўвевы, кузев. Ты размаўляеш так, нібы я твая служанка або рабывя. На шчасде, гэта не так!

Калхаўн не вытрымаў яе абуравага погляду і прамаўчаў…

– Што ж ты збіраешся зрабіць са мной? Мне будзе цікава пра гэта даведацца, – працягвала яна.

– Ты пра гэта даведаешся.

– Ты выганіш мяне ў прэрыю ці запрэш у манастыр? Або… можа, у турму?

– Апошняе, напэўна, прыйшлося б табе даспадобы, пры ўмове, што цябе запёрлі б у кампаніі з…

– Працягвайце, сэр: які будзе мой лёс? Я згараю ад нецярпення, – сказала Луіза.

– He спяшайся. Першая дзея разыграецца заўтра.

– Так хутка? А дзе, можна ўведаць?

– У судзе.

– Якім чывам, сэр?

– Вельмі проста: ты будзеш стаяць перад тварам суддзі і дваваццаці прысяжных.

– Вам хочацца жартаваць, кадітан Калхаўн, але я павінва сказаць, што мне не падабаецца ваша дасціпвасць.

– Дасціпвасць тут ні пры чым… Я гавару зусім сур’ёзна. Заўтра суд. Містэр Морыс Джэральд… ці як яго там… стане перад ім па абвівавачванвю ў забойстве твайго брата.

– Гэта вядраўда! Морыс Джэральд де…

– …ве ўчыняў гэтага злачынства? Гэта трэба даказаць. Я ж не сумняваюся, што будзе даказана яго віваватасць. I самыя важкія доказы супраць яго мы пачуем з тваіх жа вуснаў, на задавальненне прысяжных.

Нібы спалохавая газель, глядзела крэолка на кузена шырока адкрытымі, поўнымі веўразумення і трывогі вачамі.

Прайшло некалькі секунд, дерш чым Луіза змагла загаварыць. Яна маўчала, аходлевая радтоўнымі сумненнямі, падазрэннямі, страхамі.

– Я цябе не разумею… – сказала яна нарэшце. – Ты кажаш, што мяне выклічуць у суд. Для чаго? Хоць я і сястра таго, хто… але я нічога не ведаю і не магу нічога дадаць да таго, што вядома ўсім.

– Няўжо? He, табе вядома намнога больш. Напрыклад, што ў ноч забойства ты прызвачыла Джэральду спатканне ў нашым садзе. I ніхто не ведае лепш за цябе, што адбылося ў час гэтага тайвага спатканвя. Як Генры перарваў яго, як моцна ён быў абураны дры думды аб гавьбе, якая кладзецца не толькі на яго сястру, але і на ўсю сям’ю, як, нарэшце, ён пагражаў забіць віноўніка і як у гэтым яму перашкодзіла заступніцтва жавчьшы, прывабленай гэтым нягоднікам. Нікому таксама невядома, што адбылося потым: як Генры здуру кінуўся за гэтым паскуднікам і навошта ён гэта зрабіў. Сведкаў гэтага было толькі двое.

– Двое? Хто ж?

Пытанне было зададзена машынальна і пагэтаму прагучала амаль спакойна.

Адказ быў не менш спакойным:

– Адзін быў Касій Калхаўн, другая – Луіза Пойндэкстэр.

Яна не здрыганулася. Яна не выказала ніякага здзіўлення. Тое, што было ўжо сказана, падрыхтавала яе да гэтага. Яна толькі задзірліва кінўла:

– Ну?

– Ну, – падхапіў Калхаўн, эбявтэжавы тым, што яго словы не зрабілі ўражання, – цяпер ты мяне разумееш?

– He болей, чым раней.

– Ты хочаві, каб я растлумачыў ясней?

– Як хочаш.

– Добра. Ёсць толькі адна магчымасць выратаваць твайго бацьку ад разарзння, а цябе ад ганьбы. Ты разумееш, пра што я кажу?

– Здаецца, разумею.

– Цяпер ты не адмовіш мне?

– Цяпер хутчэй, чым калі-небудзь.

– Хай будзе так. Значыць, заўтра… – і гэта не пустыя словы, – заўтра ў гэты час ты выступіш сведкай у судзе?

– Паскудны шпіёв! Прэч з маіх вачэй! Зараз жа, або я паклічу бацьку!

– He турбуйся. Я не буду больш вавязваць сваю кампавію, калі яна табе такая непрыемная. Абдумай усё добра. Можа, да пачатку суда ты яшчэ змевіш сваё рашэнне. Калі так, то, спадзяюся, ты дасі мне зваць своечасова. Спакойнай вочы, Лу! Я іду спаць з думкай пра цябе.

З гэтымі словамі Калхаўн выйшаў з пакоя. Выгляд у яго быў далёка не пераможны.

Луіза прыслухоўвалася, пакуль гук яго крокаў не заціх.

Потым яна бездапаможна апусцілася ў крэсла, нібы гордыя і гнеўныя думкі, якія да гэтай пары падтрымлівалі яе сілы, раптам зніклі. Моцна прыціснуўшы рукі да грудзей, яна старалася супакоіць сэрца, якое разрывалі новыя страхі.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже