<p>86. Тэхаскі суд</p>

Надыходзіць ранак наступнага дня. Румяная зара, падняўшыся з хваляў Атлантычнага акіяна, усміхаецца саваняе Тэхаса.

Яе ружовыя промні слізгаюць па пясчаяых дзюнах Мексіканскага заліва і амаль у тое ж імгненне асвятляюць флаг форта Індж, у ста пяцідзесяці мілях на ўсход ад заліва Матагорда.

Ранішні ветрык распроствае палотнішча паднятага флага.

Бадай, упершыню зорнаму флагу даводзілася развявацца над такім надзвычайным спектаклем.

Можна сказаць, што ў гэты ранні час світання дзея ўжо пачалася.

Разам з першымі промнямі зары з усіх бакоў з’яў ляюцца коннікі, якія накіроўваюцца да форта. Яны едуць удвух, утрох, а часам і групамі па пяць-шэсць чалавек; прыбыўшы на месца, яяы спешваюцца і прывязваюць коней да частаколу.

Потым яны збіраюцца ў кучкі на пляц-парадзе і размаўляюць або адпраўляюцца ў пасёлак; усе яны, раней ці пазней, па чарзе заходзяць у гасцініцу, каб выказаць пашану гаспадару, які сустракае іх за стойкай бара.

Людзі, што сабраліся тут, належаць да розных вацыянальнасцей – сярод іх можна сустрэць прадстаўвікоў амаль любой краіны Еўропы. Большасць з іх – моцны, рослы народ, нашчадкі першых пасяленцаў, якія ваявалі з індзейцамі і, сагнаўшы іх з зямлі, палітай крывёю, пабудавалі рубленыя хаціны на месцы, дзе былі вігвамы, а потым заняліся высечкай лесу па берагах Місісіпі. Некаторыяз прысутных займаюцца вырошчвавнем кукурузы, другія аддаюць перавагу бавоўне, а многія – з больш паўднёвых месцаў – перабраліся ў Тэхас, каб заняцца развядзеннем цукровага трыснягу або тытуню.

Больш за ўсё тут плантатараў па прызванню і схільнасцях, хаця вы сустрэнеце і жывёлаводаў, і паляўнічых, і крамнікаў, і ўсякіх іншых гандляроў, аж да гавдляроў нявольнікамі.

Есць тут і юрысты, і землямеры, і спекулянты зямлёй, і ўсялякія аматары лёгкай нажывы, гатовыя ўзяцца за любую справу, ці гэта будзе кляйменне жывёлы, паход супраць каманчаў ці рабаванне па той бок Рыо-Грандэ.

Іх касцюмы гвткія ж разнастайныя, як і іх заняткі. Мы ўжо апісвалі іх адзенне – гэта тыя самыя людзі, якія сабраліся некалькі дзён назад на двары Каса-дэльКорва; розніца толькі ў тым, што сёння натоўп больш шматлікі.

Аднак у гэтага сходу ёсць і яшчэ адна асаблівасць: сёння разам з мужчынамі прыехалі і жанчыны – жонкі, сёстры, дочкі. Некаторыя з іх на конях – яны засталіся ў сёдлах; мяккія, з апушчанымі палямі капялюшыкі абараняюць іх вочы ад яркіх промняў сонца. Іншыя размясціліся пад парусінавымі навесамі фурговаў або за больві элегавтвымі фіравкамі карэт і брычак.

Усе згараюць ад вецярплівасці. На сёння прызвачавы суд, пра які так доўга гаварылі на ўсёй акрузе.

Бадай, заліпше гаварыць, што судзіць будуць Морыса Джэральда, якога звычайна называюць Морысам-мустангерам.

He варта таксама дадаваць, што яго абвівавачваюць у забойстве Генры Пойндэкстэра.

Шматлікі натоўп сабраўся не таму, што ўчынена цяжкае злачынства, і не з-за цікавасці да забітага ці меркававага забойцы, якіх амаль ніхто не ведае.

Гэты ж суд – вярхоўвы суд акругі Увальд – не раз разбіраў тут самыя разнастайвыя злачывствы: крадзяжы, махлярства і, нарэшце, забойства, але прысутвічала звычайна толькі некалькі дзесяткаў чалавек, якія разыходзіліся яшчэ да вынясення прысуду.

Што ж прыцягвула такі вялікі натоўп? Цэлы шэраг дзіўвых акалічвасцей, загадкавых, трагічных і, магчыма, звязаных са злачынствам, пра якія так многа гаварылі.

Няма неабходнасці пералічваць гэтыя акалічнасці: яны ўжо вядомыя чытачу.

Усе, хто сабраўся ў форце Індж, прыйшлі сюды, спадзеючыся, што маючы адбыцца суд пралье святло на яшчэ не разгаданую загадку.

Канешне, і сярод гэтага натоўпу ёсць людзі, якія прыйшлі сюды не з пустой цікаўнасді, а таму, што ім быў не абыякавы лёс абвінавачанага. Ёсць тут і іншыя, усхваляваныя больш глыбокім і тужлівым пачуццём, – гэта сябры і родзічы юнака, якога лічаць забітым. He трэба забываць, што гэта пакуль яшчэ не даказана.

Аднак у гэтым ніхто не сумняваецца. Некалькі незалежных адна ад адной акалічнасцей дазваляюць меркаваць, што злачынства было сапраўды ўчынена. Усе ўпэўнены ў гэтым так, нібы самі прысутнічалі пры забойстве.

Яны чакаюць толькі, каб пачуць падрабязнасці, дазнацца, як гэта здарылася, калі і з-за чаго.

* * *

Дзесяць гадзін. Суд ужо пачаўся.

У саставе натоўпу не адбылося асаблівых перамен, толькі фарбы сталі крыху ярчэйшымі: сярод цывільных касцюмаў паказаліся ваенныя мундзіры. Распушчаныя пасля ранішняй паверкі, салдаты вырашылі далучыцца да гледачоў. Яны стаялі побач, салдаты і жыхары пасёлка, драгуны, стралкі, пехацінцы, артылерысты побач з плантатарамі, паляўнічымі, гандлярамі і шукальнікамі прыгод, слухаючы, як вяшчальнік суда апавяшчае аб пачатку разбору. Яны вырашылі, што не пойдуць адсюль, пакуль суддзя не прамовіць апошнюю змрочную формулу: «Хай злітуецца Бог над вашай душой».

Ніхто з прысутных не сумняваецца, што яшчэ да надыходу вечара яны пачуюць гэтыя страшныя словы, што асуджаюць на смерць.

Хочуць гэтага толькі нямногія. Аднак большасць гледачоў упэўнены, што разбор закончыцца асуджэннем і што яшчэ да захаду сонца Морыс Джэральд расстанецца з жыццём.

* * *

Суд ідзе.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже