Вы, напэўна, уявілі сабе вялікі зал з памостам і месцам, агароджаным поручнямі, унутры якога стаіць стол, а з краю – збудаванне, якое нагадвае кафеДРУ Ў лекцыйным зале або ў царкве.
Вы бачыце суддзяў у гарнастаевых мантыях, адвакатаў у сівых парыках і чорным адзенні, сакратароў, прыставаў, рэпарцёраў, палісменаў у сівіх муядзірах з бліскучымі гузікамі, а ззаду цэлае мора галоў і твараў, не заўсёды прычасаных і не заўсёды чыстых.
Вы заўважаеце, што прысутныя вядуць сябе вельмі стрымана – не столькі з далікатнасці, колькі з боязі парушыць судовы парадак.
Але забудзьце пра ўсё гэта, калі вы хочаце мець уяўленне аб судзе на мяжы Тэхаса.
Тут няма спецыяльнага будынка суда, хаця, праўда, ёсць пакой, у якім звычайна адбываюцца ўсякага роду сходы; там жа наладжваюдца і пасяджэнні суда. Дзень абяцаў быць вельмі гарачым, і суд вырашыў засядаць пад дрэвам.
Пасяджэнне адбываецца пад вялізным дубам, упрыгожаным махрамі іспанскага моху; дуб стаіць на краі пляц-парада, і цень ад яго падае далёка на зялёную прэрыю. Пад ім пастаўлены вялікі стол і дзесятак крэслаў; на стале – папера, чарніліца, гусіныя пёры, два пашарпаныя тамы збору законаў, графін з каньяком, некалькі кілішкаў, скрынка гаванскіх цыгар і пачак запалак.
За сталом сядзіць суддзя. На ім няма ні гарнастаевай мантыі, ні нават сурдута: з-за гарачыні ён вырашыў слухаць сдраву проста ў кашулі. Замест парыка на галаве ў яго ссунутая набок панама, у кутку рота тарчыць напалову скураная, напалову зжаваная цыгара.
Астатнія крэслы заняты людзьмі, касцюмы якіх нічога не гавораць аб іх прафесіі. Гэта юрысты, шэрыф і яго памочнік, камендант форта, далкавы святар, доктар і некалькі афіцэраў.
Убаку размясціліся яшчэ дванаццаць чалавек. Адны сядзяць на груба збітай лаўцы, другія сядзяць або ляжаць на траве.
Гэта прысяжныя, якія гэтак жа абавязковы для тэхаскага суда, як і для англійскага, але ў Тэхасе яны намнога больш самастойныя і не кіруюцца слепа рашэннем суддзі, што занадта часта здараецца ў Англіі.
Вакол суддзі і прысяжных цесна стаіць натоўп, які апісаць не так ужо і проста. Тут паляўнічыя кашулі з аленевай скуры, курткі з коўдраў, хаця дзень выпаў на рэдкасць гарачы, белыя палатняныя блузы, а таксама грубыя баваўнявыя кашулі з чырвонай фланелі і нябеленага палатна; драгунскія, стралковыя, пяхотныя і артылерыйскія мундзіры – усё зліваецца і змешваецца ў гэтым стракатым с&одзе.
Сям-там бачны кароткія курткі і шырокія самбрэра мексіканцаў.
У большасці сходаў унутранае кола складаецца з выбраных.
Але ў гэтым сходзе атрымалася наадварот. Мясцовая арыстакратыя размясцілася па знешняму колу. Дамы, разадзетыя ў свае лепшыя ўборы, стаяць у фургонах або сядзяць у больш зграбных экіпажах, уладкаваўшыся дастаткова высока, каб мець магчымасць бачыць паверх мужчынскіх галоў. Іх вочы ўтароплены не на суддзю – на яго яны кідаюць толькі мімалётныя позіркі. Яны глядзяць на групу з трох чалавек, якія знаходзяцца паблізу прысяжных і не вельмі далёка ад ствала дрэва.
Адзін з іх сядзіць, двое стаяць. Той, што сядзіць, – абвінавачаны; двое, што стаяць, – варта.
Спачатку за гэта забойства меркавалі судзіць не толькі Морыса Джэральда, але і Мігуэля Дыяса з яго таварышамі і Фяліма О’Ніла.
Аднак у працэсе папярэдняга следства мексіканец і тры яго прыяцелі даказалі сваё алібі. яны прызваліся, што перааправуліся індзейцамі. Гэты факт быў ужо даказавы, так што нічога іншага ім не заставалася рабіць. Але яны выдалі ўсё гэта за жарт. А паколькі было ўставоўлена, што ўсе чацвёра былі дома ў ноч знікнення Генры Пойндэкстэра, а Дыяс да таго ж быў ушчэвт п’явы, то далей іх і не дапытвалі.
Што ж тычыцца Фяліма, то яго не палічылі патрэбным пасадзіць на лаўку падсудвых, бо меркавалі, што ён будзе больш карысны ў якасді сведкі.
Такім чынам, на лаўцы падсудных толькі адзін Морыс Джэральд, які быў вядомы большасці прысутных як Морыс-мустангер.
Толькі нешматлікія з прысутных асабіста ведаюць абвінавачанага. Але, з другога боку, тут мала людзей, якія не чулі пра яго. Магчыма, такіх няма зусім. Яго імя стала шырока вядомым нядаўна. Да дуэлі з Калхаўнам яго ведалі толькі як добрага паляўнічага на коней.
Усе лічылі мустангера прыгожым, адважным юнаком, аматарам коней, заваёўвікам жавочых сэрцаў, дабрадушвым і вострым на язык, як і большасць ірландцаў.
Але ні ў добрым, ні ў благім ён не даходзіў да крайнасцей. Яго адвага рэдка была неразумнай, а размовы не ператвараліся ў пустую балбатвю. Яго паводзіны былі ўраўнаважанымі, гэткай жа стрымавай была і яго гаворка, нават за шклявкай віна, – якасць, рэдкая сярод ірландцаў.
Нікому не было вядома, адкуль ён прыехаў, чаму пасяліўся ў Тэхасе і стаў займацца паляваннем на мустангаў.
Гэта здавалася асабліва дзіўвым для тых, хто ведаў, што ён не толькі адукаваны, але і прыроджаны джэнтльмен, чаму, праўда, не вадавалі вялікага значэння ў Тэхасе.
Морыс Джэральд стаіць перад шматлікім ватоўпам, заклеймававы гавьбай, абвінавачаны ў тым, што глыбокай ноччу ён праліў нявінную кроў – забіў чалавека!
Няўжо гэта абвівавачанне справядлівае? Калі гэта праўда, то ён прапаў.