Вось аб чым думаюць гледачы.

Некаторыя глядзяць на яго з цікаўнасцю, іншыя – неўразумела, але болыпасць – са злосцю.

Але вось яшчэ адна пара вачэй: яны глядзяць зусім не так, як іншыя, – у іх вы прачытаеце і трывогу, і пяшчоту, і разам з тым непарушную цвёрдасць.

* * *

Судовы разбор пачынаецца без асаблівых фармальнасцей. Суддзя здымае панаму і запальвае патухлую цыгару. Зацягнуўшыся разоў пяць-шэсць, ён вымае цыгару з рота, кладзе яе на край стала і гаворыць:

– Спадары прысяжныя! Мы сабраліся тут, каб разгледзець справу, падрабязнасці якой, трэба думаць, вам усім вядомыя. Забіты чалавек – сын аднаго з вашых найбольш паважаных грамадзян; арыштаваны, якога вы бачыце перад сабой, абвінавачваецца ў гэтым злачынстве. Мой абавязак назіраць за правільным ходам судовай працэдуры, а вы павінны будзеце ўзважыць доказы і вырашыць, ці справядліва абвінавачанне.

Затым абвінавачанаму задаюць звычайнае пытанне:

– Ці прызнаяце вы сябе вінаватым?

– He, – цвёрда і з годнасцю адказвае той.

Касій Калхаўн і некалькі галаварэзаў, што стаяць побач з ім, недаверліва ўсміхаюцца.

Суддзя моўчкі бярэ цыгару. Пракурор пасля некалькіх папярэдніх заўваг пачынае апытанне сведкаў абвінавачання.

Першым выклікаюць Франца Абердофера. Пасля некалькіх фармальных пытанняў адносна яго імя, узросту і прафесіі яму прапануюць расказаць усё, што ён ведае аб гэтай справе.

Паказанні Абердофера супадаюць з тым, што ёа ужо расказваў раней. У ноч, калі прапаў малады Пойндэкстэр, Морыс Джэральд выехаў з яго гасцініцы паеля поўначы, заплаціўшы па рдхунку; відаць, у яго былолпмат грошай – Абердофер ніколі раней не бачыў у яго такой сумы. Ён накіраваўся дамоў – да берагоў Нуэсес. Але не сказаў, куды едзе. Паміж ім і сведкам не было сяброўскіх адносін. Сведка толькі мяркуе, што мустангер паехаў у сваю хаціну, таму што напярэдадні яго слуга забраў рэчы і павёз іх на муле – усё, акрамя таго, што павёз сам мустангер.

– Што ж ён павёз з сабой?

Сведка дакладва не памятае. Ён не ўпэўнены, ці была з ім стрэльба. Але, здаецца, яна была прывязана збоку да сядла, па мексіканскаму звычаю. Аднак ён можа з упэўвевасцю сказаць, што ў яго быў рэвальвер у кабуры і паляўнічы вож за поясам. На Джэральдзе, як заўсёды, быў мексіканскі касцюм, на плечы было ваківута паласатае серапе. Сведку здалося дзіўвым, што мустангер паехаў так позва ноччу, тым больш што спачатку ён збіраўся паехаць равіцай.

Ён адсутвічаў увесь вечар, але конь заставаўся ў канюшні гасцініцы. Вярвуўшыся, ён зараз жа расплаціўся па рахувку і паехаў. Мустангер быў вельмі ўзбуджавы і спяшаўся, аднак ён не быў п’явы. Ён, праўда, напоўніў сваю біклагу, але ў гасцініцы ні-чога не піў. Сведка гатовы паклясдіся, што мустангер быў зусім цвярозы; ён зразумеў, што той узбуджаны, па яго паводзівах. Сядлаючы каня, мустангер увесь час штосьці гаварыў, і здавалася, што ён злуедца. Сведка не думае, што мустангер звяртаўся да каня, – ве, ён мяркуе, што вехта раззлаваў Джэральда і ён нерваваўся з-за чагосьці, што адбылося перад яго вяртаннем у гасцініцу.

Сведка не ведаў, куды хадзіў Джэральд, толькі чуў потым, што ён прайшоў па ўскраіве пасёлка і адправіўся ўздоўж ракі ў напрамку да плантацыі містэра Пойндэкстэра. На працягу апошніх трох-чатырох дзЁн яго часта бачылі ў тых месцах – днём і ноччу, вярхом на кані і пешым, па дарозе туды і назад.

Абердофера пытаюць пра Генры Пойвдэкстэра.

Юнака ён ведаў мала, бо ў гасцініцы той амаль не бываў. Ён заехаў у ноч, калі яго бачылі фпопші раз. Сведка быў здзіўлены яго з’яўленнем часткова таму, што не прывык бачыць яго ў сябе, часткова таму, што было ўжо позва.

Малады Пойндэкстэр не ўвайшоў у гасцініцу, толькі заглянуў у бар і паклікаў гаспадара да дзвярэй.

Ён хацеў бачыць містэра Джэральда. Ён таксама здаўся сведку цвярозым і ўзбуджаным. А калі ён даведаўся, што мустангер ужо паехаў, усхваляваўся яшчэ больш. Сказаў, што яму вельмі трэба пабачыдца з Джэральдам іменна ў гэту ноч, і спытаў, у які бок той паехаў. Сведка параіў яму прытрымлівацца напрамку на Рыо-Гравдэ, мяркуючы, што мустангер паехаў іменна туды.

Малады Пойндэкстэр сказаў, што ён ведае дарогу, і зараз жа паехаў, відаць, з намерам дагнаць мустангера.

Яшчэ некалькі пытанняў – і допыт Абердофера заканчваецца.

Яго паказанні ўвогуле неспрыяльныя для абвінавачанага; асабліва падазроным выглядае тое, што Джэральд зыяніў час свайго ад’езду. Ён здаваўся ўзбуджаным і сярдзітым, хаця, магчыма, чалавек, які сам наіўна прызнаваўся, што недалюблівае абвінавачанага, мог і перабольшыць, але, як бы там ні было, гэта зрабіла асабліва неспрыяльнае ўражанне на глядзельны зал, мяркуючы па гулу, што прабег у натоўпе.

Але чаму ж Генры Пойндэкстэр таксама быў узбуджавы? Чаму ён так спяшаўся дагнаць Джэральда і адправіўся за ім, нягледзячы на позні час, наперакор сваім звычкам?

Калі б, наадварот, Джэральд распытваў пра юнака, каб адправіцца следам за ім, гэта было б больш зразумела. Але нават і гэта не вытлумачыла б матыву забойства.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже