Выклікаюць яшчэ некалькі сведкаў. Аднак іх паказанні хутчэй на карысць абвінавачанага. Яны сцвярджаюць, што адносіны паміж ім і чалавекам, у забойстве якога ён абвівавачваецца, былі сяброўскімі.

Нарэшце выступае сведка, чые паказанні кідаюць зусім іншае святло на справу. Гэта капітан Касій Калхаўн.

Яго расказ зусім мяняе ход следства. Ён не толькі раскрывае матывы забойства, але павялічвае цяжкасць злачынства.

Пасля крывадушнага ўступу, у якім Калхаўн выказвае шкадаванне, што яму даводзіцца гаварыць пра гэта, ён расказвае аб спатканні ў садзе, аб сварцы, аб адыходзе Джэральда, прычым заяўляе, што ён пайшоў пагражаючы; аб тым, што Генры паехаў даганяць мустангера; ён не расказвае толькі аб сапраўднай прычыне, якая прымусіла юнака паехаць за мустангерам, і аб сваіх паводзінах у тую ноч.

Гэта скандальвае выкрыццё здзіўляе ўсіх. Уражаны суддзя, прысяжныя і натоўп гледачоў. Людзі перашэптваюцца, чуюцца воклічы абурэння.

Гвеў вакіраваны не на таго, хто дае паказавні, а на таго, хто стаіць перад імі, абвінавачаны цяпер ў двайвым злачынстве: ён не толькі забіў сына Пойндэкстэра, але і зняславіў яго дачку.

У час гэтых страшных паказанняў пачуўся стогн. Ён вырваўся з грудзей прыгнечанага горам старога – усе ведаюць, што гэта бацька.

Аднак позіркі гледачоў нядоўга затрымліваюцца на Пойндэкстэры. Яны слізгаюць далей – да карэты, у якой сядзіць дзіўная прыгажуня.

Гэта цікаўныя позіркі, але ўсё ж іх можна зразумець, таму што ў экіпажы сядзіць Луіза Пойндэкстэр.

Цікава, ці па сваёй волі яна тут, ці па свайму жадаяню?

Гэта пытанне задаюць сабе ўсе, і ў натоўпе зноў прабягае гул.

Але іх неўразуменне працягваецца нядоўга. Ім адказвае голас вяшчальніка, які гаворыць:

– Луіза Пойндэкстэр!

<p>88. Сведка паняволі</p>

Перш чым выклік быў вымаўлены трэці раз, Луіза Пойндэкстэр ужо выйшла з экіпажа.

У суправаджэнні судовага прыстава яна падыходзіць к месцу для сведкаў. Смела, без ценю страха яна паварочваецца да натоўпу.

Усе глядзяць на яе: некаторыя запытальна, нямногія, можа, з пагардай, большасць жа з яўным захапленнем.

Але адзін чалавек глядзіць на яе не так, як іншыя. У яго позірку свеціцца пяшчотнае каханне і ледзь улоўная трывога. Гэта сам абвінавачаны. Але яна не глядзіць на яго і ні на каго іншага. Здаецца, яна лічыць дастойным сваёй увагі толькі аднаго чалавека – таго, чыё месца яна зараз заняла. Яна глядзіць на Касія Калхаўна, свайго дваюраднага брата, так, быццам хоча знішчыць яго сваім позіркам.

Скурчыўшыся, ён хаваецца ў натоўпе.

– Дзе вы былі, міс Пойндэкстэр, у ноч знікнення вашага брата? – пытае дзяўчыну пракурор.

– Дома, у асьендзе майго бацькі.

– Дазвольце вас спытаць, ці спускаліся вы той ноччу ў сад?

– Так.

– Ці не будзеце вы так ласкавы вызначыць час?

– У поўнач, калі не памыляюся.

– Вы былі адна?

– He ўвесь час.

– Значыць, частку часу нехта быў з вамі?

– Так.

– Вы такая шчырая, міс Пойндэкстэр, што, напэўна, не адмовіцеся паведаміць суду, хто гэта быў.

– Канешне.

– Ці не назавеце вы яго імя?

– Іх было двое. Адзін быў мой брат.

– Але да прыходу брата быў хто-небудзь а вамі ў садзе?

– Так.

– Мы хацелі б пачуць яго імя. Спадзяюся, вы не адмовіце нам яго назваць.

– Мне няма чаго ўтойваць – гэта быў містэр Морыс Джэральд.

Гэты адказ выклікае ў натоўпе не толькі здзіўленне, але і пагарду і нават абурэнне.

Толькі на аднаго чалавека гэтыя словы робяць зусім іншае ўражанне – на абвінавачанага: у яго цяпер больш упэўнены выгляд, чым у яго абвінаваўцаў.

– Дазвольце вас спытаць: была гэта сустрэча выпадковая ці загадзя дамоўленая?

– Яна была дамоўленая.

– Мне прыйдзецца задаць вам недалікатнае пытанне – даруйце мне, міс Пойндэкстэр, гэта мой абавязак. Якім быў характар ці, лепш сказаць, якою была мэта вашай сустрэчы?

Сведка вагаецца, але толькі імгненне. Выпрастаўшыся і кінуўшы на натоўп спакойны позірк, яна адказвае:

– Характар ці мэта – гэта ў рэшце рэшт адно і тое ж. Я не збіраюся нічога ўтойваць. Я выйшла ў сад, каб сустрэцца з чалавекам, якога кахала і кахаю да гэтай пары, нягледзячы на тое што ён стаіць тут перад вамі, абвінавачаны ў злачынстве. Цяпер, сэр, я спадзяюся, вы задаволены?

– He, гэта яшчэ не ўсё, – працягвае допыт пракурор, не звяртаючы ўвагі на шум у натоўпе. – Мне трэба задаць вам яшчэ адно пытанне, міс Пойндэкстэр… Я некалькі адступлю ад заведзенага парадку, затое мы выйграем час; мне здаецца, што ніхто не будзе пярэчыць супраць гэтага… Вы чулі, што гаварыў сведка, апытаны да вас? Ці праўда, што ваш брат і абвінавачаны рассталіся варожа?

– Праўда.

Гэта пытанне ўсхвалявала натоўп – ён абураецца. Адказ пацвярджае паказанні Калхаўна. Матывы забойства ясныя. Гледачы не чакаюць тлумачэнняў, якія збіраецца даць сведка. Чуюцца воклічы: «Павесіць! Павесіць яго тут жа на месцы!»

– Захоўвайце парадак! – крычыць суддзя, вымаючы з рота цыгару і кідаючы ўладны позірк на натоўп.

– Калі мой брат паехаў за ім, ён ужо не злаваўся. Ён дараваў містэру Джэральду, – працягвала Луіза Пойндэкстэр, не чакаючы пытанняў.– Ён хацеў дагнаць яго, каб папрасіць прабачэння…

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже