– Убачыўшы, што гэта Генры, я выехаў з гушчару і спыніў свайго каня. Было дастаткова светла, і ён адразу пазнаў мяне. Замест непрыемнай сустрэчы, якой я чакаў,– і думаю, што меў дастаткова падстаў для гэтага, – я быў вельмі ўзрадаваны і здзіўлены яго ветлівасцю. Ён па-сяброўску працягнуў мне руку і з першых жа слоў папрасіў у мяне прабачэння за сваю нястрыманасць. Ці трэба гаварыць, як горача я паціснуў яго руку! Я ведаў, што гэта рука вернага сябра; больш таго, я песціў надзею, што настане дзень, калі яна стане рукой брата. Я паціснуў яе тады ў перадапошні раз. У апошні раз я зрабіў гэта вельмі хутка, калі мы пажадалі адзін аднаму добрай ночы і рассталіся на лясной сцежцы – я не думаў, што мы расстаёмся навекі… Спадары прысяжныя! Я не стану аднімаць у вас час пераказам размовы, якая адбылася паміж намі,– яна не мае ніякіх адносін да гэтага судовага разбору. Мы праехалі некаторую адлегласць побач, а потым спыніліся пад дрэвам. Тут мы абмяняліся цыгарамі і скурылі іх. I, каб замацаваць нашу дружбу, мы абмяняліся капелюшамі і плашчамі. З гэтым звычаем я пазнаёміўся ў каманчаў. Я аддаў Генры Пойндэкстэру сваё мексіканскае самбрэра і паласатае серапе, а ўзамен я ўзяў яго плашч і яго панаму. Пасля гэтага мы рассталіся – ён паехаў, а я застаўся. Я сам не разумею, чаму застаўся там…Хутчэй за ўсё таму, што гэта месца стала для мяне дарагое – гэта ж там адбылося прымірэнне, якое было для мяне такой радаснай нечаканасцю. Мне ўжо не хацелася працягваць свой шлях на Аламо. Я быў шчаслівы, і мне хораша было пад дрзвам. Саскочыўшы з каня, я прывязаў яго, потым закруціўся ў плашч і, не здымаючы капелюша, улёгся на траве. Праз некалькі секунд я заснуў. Рэдка калі сов адольваў мяне так хутка. Усяго толькі паўгадзіны назад гэта было б немагчыма. Mary прыпісаць гэта толькі пачуццю прыемвага заспакаення пасля ўсіх перажытых горкіх хвалявавняў. Але спаў я не вельмі моцна і нядоўга. He прайшло і некалькіх хвілін, як мяне разбудзіў ружэйны стрэл. Праўда, я не быў зусім упэўяены, гэта магло мне здацца. Але паводзіны майго каня даказвалі адваротвае. Ён ватапырыў вушы і захроп, як быццам стралялі ў яго. Я ўсхапіўся на ногі і стаў прыслухоўвацца.
Але паколькі больш нічога не было чутна і мустанг супакоіўся, я падумаў, што мы абодва памыліліся. Я палічыў, што конь учуў блізкасць лясвога звера, а тое, што здалося мне стрэлам, быў проста трэск сучка ў гушчары або, можа, адзін з тых таямнічых гукаў – таямнічых таму, што яны застаюцца невытлумачанымі,– якія так часта чуюцца ў гушчары зараснікаў. Я перастаў пра гэта думаць, зноў лёг на траву і зноў заснуў. На гзты раз-я праспаў да самай равіцы і прачвуўся толькі ад халоднай сырасці, якая правізала мяне да касцей. Заставацца далей пад дрэвам было ўжо непрыемна. Я стаў збірацца ў дарогу. Аднак стрэл усё яшчэ гучаў у мяне ў вушах – і нават гучвей, чым калі я чуў яго ў паўсне. Мне здавалася, што ён данёсся з таго боку, куды паехаў Генры Пойндэкстэр. Было гэта плодам фавтазіі ці ве, але я міжвольна звязаў гэты стрэл з ім і не мог адолець у сабе жадавня пайсці і высветліць, у чым справа. Ісці прыйшлося нядоўга. Сілы нябесныя, што я ўбачыў! Перада мной быў…
– Коннік без галавы! – крычыць вехта ў натоўпе, вымушаючы ўсіх міжвольна абярнуцца.
– Коннік без галавы! – падхопліваюць пяцьдзесят галасоў.
Што гэта, жарт, вепавага да суда?
№хто так не думае: к гэтаму часу ўсе ўжо ўбачылі конніка без галавы, які скача па прэрыі.
– Вунь ён! Вунь ён! Туды! Туды!
– He, ён едзе сюды! Глядзіце! Ён скача прама к форту!
Гэта праўда. Але ўжо праз імгненне ён спыняецца якраз супраць натоўпу пад дрэвам.
Каню, мабыць, не падабаецца карціна, якую ён убачыў.
Ён гучна храпе, потым яшчэ гучней іржэ і вось ужо імчыцца стрымгалоў назад у прэрыю.
Напружаная цікавасць да паказанняў абвінавачанага адразу згасла. Усім здаедца, што ў таямнічым конвіку, які выпадкова з’явіўся перад імі, крыецца тлумачэнве ўсяго, што адбылося.
Большасць з прысутных кідаюцца да сваіх коней. Нават прысяжныя не складаюць выключэння, і па крайняй меры шасцёра з дванаццаці далучаюцца да пагоні.
Конь, якога даганяюць, спыняецца толькі на імгненве – для таго, каб зірвуць на тых, хто дагавяе. Потым ён крута збочвае, дзіка ржэ і стрымгалоў імчыцца далей у прэрыю.
Коннікі з крыкамі скачуць ваўздагон.
Коннікі імчацца праз прэрыю врама іt лесу, які цягвецца мілях у дзесяці ад пасёлка.
Чым бліжэй да лесу, тым больш радзеюць рады праследавальнікаў і нарэвіце ператвараюцца ў чараду; коні не вытрымліваюць працяглай шалёвай скачкі, і коннікі адстаюць адзін за другім.
Толькі вямвогія даязджаюць да лесу, і толькі двое паспелі ўбачыць, у якім месцы зараснікаў знік коннік без галавы.
Бліжэй за ўсіх да яго коннік на сівым мустангу; ён нястрымна гоніць свайго каня.
Следам за ім, хаця і модна адстаўшы, скача на старой кабыле высокі чалавек у лямцавым капелюшы і куртцы са старой коўдры.