Гэта вядома толькі яму; і мяркуючы па тым, як ён азіраецца вакол, няцяжка здагадацца, што ён не хацеў бы, каб другія праніклі ў яго тайну.
Уважліва агледзеўшы навакольныя зараснікі і прыслухаўшыся, ён бярэцца за справу.
Чалавеку недасведчанаму яго паводзіны здаліся б вельмі дзіўнымі. Ён дастае вож, прыпадымае крысо серапе над грудзямі конніка без галавы і нахіляецца да яго, нібы збіраючыся ўсадзіць лязо ў яго сэрца.
Нож ужо ўзняты… Наўрад ці што-небудзь можа стрымаць яго ўдар…
I усё-такі рука не апускаецца. Яе спыняе пачуты з зараснікаў вокліч, і на паляне з'яўляецца чалавек. Гэта Зеб Стумп.
– Спыніце гэту гульню! – крычыць паляўнічы, хутка прабіраючыся на кані праз нізкі хмызняк. – Спыніце, я кажу!
– Якую гульню? – збянтэжана пытае адстаўны капітан, непрыметна хаваючы нож. – Пра што вы кажаце? Гэта скаціна заблыталася ў кустах. Я баяўся, што яна зноў уцячэ,і хацеў перарэзаць ёй глотку, каб пакласці канец яе штучкам.
– Ах, вось яно што! Ну, а я думаю, што рэзаць ёй глотку няма чаго. Можна абысціся і без гэтага. А дарэчы, вы пра якую глотку гаварылі – пра конскую?
– Канешне.
– Зразумела. Бо над чалавекам гэту аперацыю хтосьці ўжо прарабіў – калі гэта, канешне, чалавек. А як вам здаецца, містэр Калхаўн?
– Чорт яго ведае! Я нічога не магу зразумець. У мяне яшчэ не было часу як след глянуць на яго. Я толькі што яго дагнаў… Сілы нябесныя! – працягвае ён з прытворным здзіўленнем. – Гэта ж цела чалавека-мерцвяка!
– Апошняе, мабыць, правільна. Наўрад ці ён можа быць жывым без галавы на плячах. Пад гэтай анучкай як быццам нічога не схавана, га?
– He. Мне здаецца, там няма нічога.
– Прыпадыміце яе крышачку, і паглядзім.
– Мне яе хочацца датыкацца да яго. У яго такі жудасны выгляд!
– Дзіўна! Хвіліну назад вы не былі такі грэблівы. Што гэта раптам з вамі стала?
– Ну… – запінаючыся, вымаўляе Калхаўн, – я быў узбуджаны пагоняй. Быў вельмі злы на гэтага каня і вырашыў пакласці канец яго фокусам…
– Ладна, – перабівае яго Зеб, – тады я сам гэтым займуся… Так-так… – працягвае паляўнічы, пад’язджаючы бліжэй і разглядаючы страшную фігуру. – Так, гэта сапраўды цела чалавека. Мярцвяк, і зусім адубелы… Стойце! – усклікае ён, прыпадыыаючы крысо серапе. – Дык гэта ж труп таго самага чалавека, забойства якога зараз расследуецца! Ваш дваюрадны брат – малады Пойндэкстэр. Гэта ён!
– Здаецца, ваша праўда… О Божа, гэта сапраўды ён!
– Іасафат! – працягвае Зеб, прыкідваючыся здзіўленым. – Ну і загадка! Ладна, нам няма чаго траціць час на роздум. Лепш за ўсё будзе, калі мы даставім труп на месца так, як ён ёсць, у сядле, – ён, відаць, сядзіць дастаткова трывала. Каня гэтага я ведаю; думаю, што за маёй кабылай ён пойдзе не ўпіраючыся… Ану, старэнькая, павітайся з ім! Ну, не бойся! Хіба ты не бачыш, што гэта твой стары прыяцель? Праўда, яму тугавата прыйшлося за апошні час. Няма нічога дзіўнага, што ты яго не пазнала, – ужо колькі часу яго ніхто не чысціў!
Пакуль паляўнічы гаварыў, гняды і старая кабыла дакрануліся адно да аднаго мордамі і дружалюбна фыркнулі.
– Я так і думаў! – усклікае Зеб, вызваляючы заблытаныя ў акацыі павады. – У кампаніі маёй кабылы гняды спакойна пойдзе за намі. Прынамсі, няма неабходнасці рэзаць яму глотку… Ну, а цяпер, містэр Калхаўн, – гаворыць паляўнічы, дапытліва гледзячы на яго, – ці не думаеце вы, што нам пара рушыць у дарогу? Суд, мабыць, працягваецца, а калі так, то, канешне, мы можам там спатрэбіцца. Мне здаецца, што з намі цяпер сведка, які можа праліць святло на гэту справу, і мустангера або павесяць, або апраўдаюць. Ну як, вы гатовы ехаць назад?
– Канешне. Ваша праўда, нам няма сэнсу заставацца тут.
Зеб кранаецца першым, ведучы за сабой пакорнага палонніка. Калхаўн едзе ззаду павольна і, відаць, неахвотна.
На крутым павароце, дзе сцежка агінае лясны астравок, ён спыняецца і, здаецца, вагаецца – ехаць яму ўперад ці паскакаць назад.
На яго твары прыметна моцнае хваляванне.
He чуючы за сабой тупату капытоў, Зеб Стумп здагадваецца, што яго спадарожнік спыніўся.
Паляўнічы нацягвае павады, паварочвае кабылу і запытальна глядзіць на Калхаўна. Ён бачыць яго ўсхваляваны твар і адразу здагадваецца, у чым справа.
He кажучы ні слова, стары паляўнічы здымае стрэльбу з левага пляча і кладзе яе на руку. Так ён сядзіць, гледзячы ва ўпор на адстаўнога капітана кавалерыі.
Зеб маўчыць. Словы не патрэбны, дастаткова яго жэста. Ён ясней за словы гаворыць: «Ану, паспрабуй вярнуцца!»
Калхаўн, хаця і прыкідваецца, што нічога не заўважыў, выдатна ўсё зразумеў і моўчкі працягвае шлях.
Але цяпер яму ўжо не ўдаецца ехаць ззаду. У старога паляўнічага ўзніклі падазрэнні, і ён знаходзіць прычыву, каб ехаць ззаду, на што яго спадарожніку воляй-вяволяй прыходзіцца пагадзіцца.
Явы павольна прасоўваюцца па лесе.
Набліжаюдца да адкрытай прэрыі і нарэшце выязджаюць на яе.
Штосьці заўважавае ўдалечыві выклікае ў Калхаўна вовы прыліў страху – ён зноў нацягвае павады і задумваецца.
Перад ім страшны выбар: схавацца ў зарасніках ад людскіх вачэй або рызыкнуць пайсці васустрач буры, якая так хутка насоўваецца на яго?