Ён аддаў бы ўсё, чым валодаў, усё, што ён спадзяецца атрымаць у будучыві, і нават Луізу Пойндэкстэр, толькі б пазбавіцца хоць на дзесяць хвілін ад нянавісвага Зеба Стумпа, толькі б застацца сам-насам з коннікам без галавы.

Але гэта немагчыма. Зеб Стумп вяўмольвы, і, хаця Калхаўн стараецца не думаць пра гэта, ён адчувае, што стары паляўнічы лічыць яго сапраўдным палоннікам і вры спробе збегчы не задумваючыся пашле яму ў співу кулю.

Але што можа Зеб Стумп сказаць ці зрабіць? Наўрад ці ён здагадваецца пра…

У рэшце рэшт, можа, усё яшчэ абыдзецца добра?

Зеб, праўда, нешта падазрае. Але ці варта апасацца гэтага? Баяцца падазрэнняў павінны толькі тыя, у каго няма сяброў, а ў Касія Калхаўна іх дастаткова. Яму нічога не пагражае, калі толькі не знойдуць… А ці многа на гэта шанцаў? Адзін супраць дзесяці. Хутчэй за ўсё, яна не засела і ляжыць цяпер дзе-небудзь у гушчары.

Падбадзёраны гэтай надзеяй, Калхаўн супакойваедца і з выглядам поўнай абыякавасці, хутчэй прытворным, чым ватуральвым, выязджае на адкрытую прэрыю; за ім едзе Зеб Стумп на сваёй старой кабыле, у суправаджэнні гнядога з трупам Генры Пойндэкстэра.

<p>93. Абезгалоўлены труп</p>

Судовы разбор быў перапынены, таму што дзве трэці гледачоў і палова прысяжных кінуліся ў пагоню за таямнічым коннікам.

Гэта не адтэрміноўка суда, а проста перапынак – непазбежны, а таму моўчкі прыняты.

Праходзіць гадзіна. Суддзя за гэты час скурыў дзве цыгары і выпіў немалую колькасць каньяку. Ён проста балбоча з пракурорам, з абаронцамі, з прысяжнымі, што засталіся, і з тымі з гледачоў, якія прыйшлі пеша.

Тэму для размоў знайсці няцяжка. Нядаўняе здарэнне настолькі загадкавае, што пра яго можна гаварыць не толькі цэлую гадзіну, але і цэлую вечнасць.

Усе шукаюць тлумачэння і з вялікай нецярплівасцю чакаюць вяртання ўдзельвікаў пагоні.

Яны спадзяюцца, што конніка без галавы зловяць і што дзякуючы гэтаму будэе раскрыта не толькі яго тайва, але ў нейкай меры праясніцца і тайна забойства.

Сярод іх ёсць чалавек, які мог бы вытлумачыць першае, хаця другое вевядома і яму. Гэта абвінавачаны. Як толькі яму дадуць магчымасць, ён працягве сваю споведзь.

А пакуль, па ўказанню суддзі і па парадзе свайго абаронцы, ён маўчыць.

Праз некаторы час удзельнікі пагоні вяртаюцца. He ўсе разам – групамі, па меры таго як яны адстаюць.

Усе гавораць адно і тое ж: ніхто з іх не пад’ехаў да конніка без галавы дастаткова блізка, каб хоць штонебудзь дадаць да таго, што ўжо вядома. Яго тайна так і засталася веразгаданай.

Неўзабаве выяўляецца, што двое, тыя, хто першымі пусціліся ў паговю, яшчэ не вярнуліся. Гэта стары паляўнічы і адстаўны капітан; яны паскакалі далёка, апярэдзіўшы ўеіх. Ці працягваюць яны яшчэ пагоню? Магчыма, што іх старанні ўвявчаліся поспехам…

Усе ўглядаюцца ў прэрыю. Усе спадзяюцца ўбачыць там двух самых упартых удзельнікаў пагоні і з імі, можа, конніка без галавы.

Праходзіць гадзіна, а іх усё няма, – яны не толькі не прывезлі з сабой доўгачакавага палонніка, але і самі не паказваюдда.

Ці варта далей адкладваць судовы разбор?

Пракурор настойвае на працягу, абаронца не менш горача патрабуе адтармівоўкі да заўтрашвяга дня, паколькі яшчэ не дапытвалі важнага сведку— Зеба Стумпа. Чуюцца галасы, якія патрабуюць працягу разбору.

Крыкувы дабіліся свайго. Вырашава ўзнавіць пасяджэнне суда, паколькі можна пакуль абысціся без адсутнага сведкі. Магчыма, што ён яшчэ паспее вярнуцца своечасова. Калі ж ве, то не позва будзе абмеркаваць пытанне аб адтэрмівоўцы суда і потым.

Так вырашае суддзя. Прысяжныя яго падтрымліваюць. Публіка – таксама.

Зноў выклікаюць абвінавачанага. Ён працягвае свае паказанні, так нечакана перарваныя.

* * *

– Вы збіраліся расказаць вам, што ўбачылі,– гаворыць абаронца, звяртаючыся да Морыса Джэральда. – Працягвайце. Што ж вы ўбачылі?

– Я ўбачыў чалавека, распрасцёртага на траве.

– Спячага?

– Так, вечным сном. Мёртвага.

– Мёртвага?

– Больш чым мёртвага, калі гэта магчыма. Нахіліўшыся над ім, я ўбачыў, што ў яго адсечана галава.

– Адсечана галава?

– Так. Я гэтага не заўважыў, пакуль не нахіліўся да яго. Ён ляжаў ніцма, і галава яго знаходзілася ў самым натуральным становішчы. Нават капялюш усё яшчэ быў аа ёй. Я думаў, што ён спіць, хаця і адчуваў, што тут нешта нядобра. Рукі яго былі безжыццёва выцягнутыя і ногі таксама. Акрамя таго, на траве было штосьці чырвонае – пры слабым ранішнім святле я не адразу разгледзеў што. Калі я нагнуўся, каб паглядзець, то адчуў саланаваты пах – пах чалавечай крыві. Тут я ўжо перастаў сумнявацца, што перада мной труп. Я заўважыў глыбокую рану ўпоперак шыі з запечанай у ёй крывёй. Потым я разгледзеў, што галава адсечана…

Чуюцца воклічы жаху.

– Вы пазналі гэтага чалавека?

– На жаль, так.

– Пазналі, нават не паглядзеўшы яму ў твар?

– Мне не трэба было гэтага рабіць. Яго адзенне дастаткова ясна ўсё вытлумачыла.

– Якое адзенне?

– Паласатае серапе на плячах і самбрэра на галаве. Яны належалі мне. Калі б не наш абмен, я падумаў бы, што гэта ляжу я сам. Гэта быў Генры Пойндэкстэр.

Зноў чуецца цяжкі стогн – ён заглушае ўсхваляваны шэпт натоўпу.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже