– Працягвайце, сэр, – гаворыць абаронца. – Скажыце, што яшчэ вам удалося выявіць?
– Калі я датыкнуўся да цела, то адчуў, што яно халоднае і зусім адубела. Я зразумеў, што ён ляжыць так ужо некалькі гадзін. Кроў запеклася і амаль высахла: яна стала зусім чорнай. Так, прынамсі, мне здалося пры шэрым ранішнім святле – сонца тады яшчэ не ўзышло. Я мог лёгка памыліцца адносна прычыны смерці і падумаць, што яго забілі, адсекшы галаву, але, прыгадаўшы пачуты ўначы стрэл, я падумаў, што на деле павінна быць яшчэ адна рава. Так і аказалася. Калі я павярнуў труп на спіну, то заўважыў у серапе дзірачку. Тканіна вакол яе была прамочава крывёю. Адківуўшы крысо серапё, я заўважыў на яго грудзях сінявата-барвовую пляму. Няцяжка было вызвачыць, што сюды трапіла куля. Але раны на спіне не было. Відаць, куля засталася ў целе.
– Ці лічыде вы, што прычынай смерці была куля, а не далейшае адсячэнне галавы?
– Рана, несумненна, была смяротвай. Калі смерць і не была імгненнай, то, ва ўсякім выдадку, яна павінна была вадысці праз некалькі хвілін або нават секунд.
– Вы сказалі, што галава была адсечава. Што ж, яна была зусім аддзелева ад цела?
– Цалкам, хаця і ляжала шчыльва да яго – так, нібы пасля ўдару ні да цела, ні да галавы ніхто не датыкаўся.
– Якой зброяй, мяркуеце вы, быў ванесевы гэты Ўдар?
– Мне здаецца, сякерай або паляўнічым важом.
– Ці не ўзнікла ў вас якіх-небудзь дадазрэнняў, хто і чаму мог учывіць гэта гнусвае злачынства?
– Тады ве; я быў у такім жаху, што не ыог ні аб чым думаць. Я не верыў сваім вачам. Калі ж я крыху супакоіўся і зразумеў, што Генры Пойндэкстэр забіты, я сдачаткў падумаў, што гэта зрабілі каманчы. Але ў той жа час скальп не быў зняты, і нават капялюш застаўся на галаве.
– Такім чынам, вы прыйшлі да высвовы, што індзейцы да гэтага не маюць дачывенвя?
– Так.
– Bы западозрылі яшчэ каго-небудзь?
– У тую хвіліну – ве. Я ніколі не чуў, каб у Генры Пойвдэкстэра былі ворагі, ні тут, ні ваогул дзе б там ні было. Але потым у мяне ўзніклі падазрэнні. Яны засталіся ў мяне і да гэтых лор.
– Паведаміде іх суду.
– Я пратэстую, – умешваецца пракурор. – Нам зусім не цікава знаёміцца з дадазрэннямі абвівавачанага. Мне здаецца, хопіць таго, што мы слухаем яго даволі «праўдападобвы» расказ.
– Хай ён працягвае, – распараджаецца суддзя, запальваючы вовую дыгару.
– Раскажыце, што вы рабілі далей, – гаворыць абаронца.
– Узрушаны ўсім, што мне давялося ўбачыць, я спачатку сам яе ведаў, што мне рабіць. Я быў упэўвены, што юнак забіты наўмысна – забіты імевна тым стрэлам, які я чуў. Але хто страляў? He індзейцы – у гэтым я не сумняваўся. Я падумаў, што гэта быў якінебудзь рабаўвік. Але гэта здавалася гзткім жа непраўдападобным. Маё мексіканскае серапе каштавала не менш як сто долараў. Ён, канешне, узяў бы яго. Ды і наогул ні адна рэч не была ўзята, нават залаты гадзіннік застаўся ў кішэні і на шыі пабліскваў скрываўлены ланцужок. Я прыйшоў да высвовы, што забойства было ўчьшева з помсты. Я пачаў прыгадваць, ці не даводзілася мне чуць пра тое, што малады Пойндэкстэр з кім-небудзь пасварыўся або што ў яго ёсць ворагі. Але мне нічога не прыгадалася. Ды і, акрамя таго, навошта забойцу спатрэбілася адсякаць галаву? Гэта больш за ўсё ўзрушыла мяне. He знайшоўшы тлумачэнняў, я пачаў думаць, што ж мне рабіць. Заставацца каля цела не мела сэнсу, пахаваць яго на месцы – мне здавалася нядобра. Я вырашыў быў вярнуцца ў форт за дапамогай, каб перавезці цела ў Касадэль-Корва. Але, калі б я пакінуў яго ў лесе, каёты маглі б знайсці труп і разам з грыфамі разарвалі б яго, перш чым я паспеў бы вярнуцца. У вебе ўжо кружылі грыфы. Відаць, яны заўважылі яго. Як бы ні было звявечава цела юнака, я не мог дапусціць, каб яго звявечылі яшчэ больш. Я падумаў пра любячыя вочы, якія ў слязах будуць глядзець на яго…
Абвінавачаны змоўк. Ніхто не прыспешвае яго, не задае пытанняў. Усе разумеюць, што расказ яшчэ не сковчавы, і не хочуць перарываць віць аповеду, які ўсё больш захапляе іх.
Суддзя, прысяжныя, гледачы – усе чакаюць, затаіўшы дыханне, не зводзячы вачэй з абвінавачанага.
Зноў чуецца яго голас: