– Потым мне прыйшла ў галаву думка закруціць дела ў серапе, якое ўсё яшчэ заставалася на ім, а зверху прыкрыць маім плашчом. Так я спадзяваўся зберагчы яго ад ваўкоў і грыфаў да той пары, пакуль не вярнуся з кім-небудзь, каб узяць яго з лесу. Я ўжо зняў з сябе плашч, але тут у мяне выспеў вовы план, як мне здалося – больш разумвы. Замест таго каб вяртацца адвану ў форт, я выравіыў узяць з сабой і цела нябожчыка. Я вадумаў, што можна пакласці яго ўвоверак сядла і врывязаць ласо. З гэтым вамерам я врывёў свайго каня і ўжо сабраўся быў падняць трув, як равтаы заўважыў вевадалёку другога каня – каня забітага. Конь быў зусім блізка і спакойна пасвіўся, нібы нічога не здарылася. Павады валачыліся па зямлі, і мне няцяжка было яго злавіць. Цяжэй было заставіць каня стаяць спакойна, асабліва калі я вадвёў яго да трупа гасвадара, распасцёртага на траве. Трымаючы павады ў зубах, мне ўдалося падняць цела юнака на каня і вакласці яго ўвоверак сядла. Але труп увесь час саслізгваў – ён ужо адубеў і не гвуўся. Да таго ж конь не стаяў на месцы, учуўшы страшную паклажу, якую ён вавівев быў везці. Пасля некалькіх вяўдалых свроб я ўбачыў, што гэта ні да чаго не прывядзе.
Я ўжо гатовы быў адмовіцца ад сваіх вамераў, калі мне прыйшла ў галаву явічэ адна, больш удалая думка. Я прыгадаў тое, што мне давялося калісьці чытаць пра гаўча Паўдвёвай Амерыкі. Калі хто-небудзь з іх памірае ці ставовіцца ахвярай вяшчасвага выпадку дзе-небудзь у пампасах, гаўча перавозяць загінуўшага таварыша, пасадзіўшы вярхом на каня, як жывога, і прывязаўшы да сядла. Чаму б і мне не зрабіць гэтак жа з целам Генры Пойвдэкстэра? Я спачатку паспрабаваў пасадзіць нябожчыка на яго ўласвага каня. Але сядло аказалася ведастаткова глыбокім, а конь усё яшчэ не мог супакоіцца, і ў мяне зноў нічога не атрымалася. Заставалася толькі адно: каб дабрацца дамоў, трэба было абмявяцца коньмі. Я ведаў, што мой конь не будзе супраціўляцца; акрамя таго, глыбокае мексікавскае сядло павінна было цудоўна падысці для гэтай мэты. Неўзабаве мне ўдалося пасадзіць нябожчыка ў ватуральвай позе. Адубеласць, якая раней мне замівала, цяпер, наадварот, давамагла. Я ўставіў яго ногі ў страмёвы і туга зашпіліў спражкі на гетрах – цяпер устойлівасць была забяспечава. Пасля гэтага я адрэзаў кавалак ласо, апаясаў ім труп і прымацаваў адзін канец да пярэдняй лукі сядла, а другі – да задняй.
Другім кавалкам ласо я звязаў страмёны пад чэравам каня, каб ногі не матляліся. Заставалася прыдумаць, як абысціся з галавой, якую таксама неабходна было ўзяць. Я падняў яе з зямлі і паспрабаваў зняць капялюш. Але гэта было немагчыма: галава моцна распухла, і самбрэра туга сядзела на ёй. Упэўніўшыся, што капялюш не можа саскочыць, я прывязаў кавалак шнура да спражкі, што змацоўвала стужку, і падвесіў галаву да лукі сядла. На гэтым скончыліся мае прыгатаванні да вяртавня ў форт. He губляючы часу, я ўскочыў на каня забітага і свісвуў гвядому, каб ён ішоў за мной: ён быў да гэтага прывучавы. Так мы адправіліся к пасёлку… He врайшло і пяці хвілін, як я быў выбіты з сядла і страціў прытомвасць. Калі б не гэта акалічвасць, я не стаяў бы тут перад вамі – ва ўсякім выпадку, як абвінавачаны.
– Выбіты з сядла? – усклікае суддзя. – Як гэта адбылося?