– Гэта была простая выпадковасць, або, дакладней, усё адбылося з-за маёй веасцярожнасді. Ускочыўшы на чужога каня, я не ўзяў у рукі павады. Я прывык кіраваць маім канём толькі голасам і каленямі і пагрэбаваў аброццю. Я не прадбачыў таго, што неўзабаве здарылася. He паспелі мы рушыць, як конь, на якім я сядзеў, павярнуў галаву і раптам, вапалохаўшыся чагосьці, кінуўся ўбок і памчаўся шалёным галопам. Я сказаў «чагосьці», але я добра ведаў, чаго іменна. Павярвуўшы галаву, ён убачыў пачварвага конніка, які цяпер пры святле дня мог вапалохаць не толькі любога каня, але і чалавека. Я ўхавіўся быў за павады, але, перш чым я дацягвуўся да іх, конь ужо імчаўся стрымгалоў. Спачатку мяне гэта мала ўстрывожыла. Я думаў, што зараз павады будуць у мяне ў руках і я спывю яго. Але хутка я выявіў, што зрабіць гэта не так вроста. Павады саслізвулі ўперад, амаль да самых вушэй каня, і, каб ухапіць іх, мне трэба было легчы на яго шыю. Пакуль я спрабаваў злавіць аброць, я не сачыў за тым, куды імчаў мяне конь. Толькі калі мяне балюча сцебавула па твары галіна, я заўважыў, што мы скачам ужо не па прасецы, а ца зарасніках. Пасля гэтага ў мяне не было магчымасці ні глядзець па баках, ні лавіць аброць. Уся мая ўвага была вакіравава на тое, каб ухіляцца ад галін акацый, якія, здавалася, распасціралі свае калючыя рукі, каб сцягнуць мяне з сядла. Я даволі паспяхова адхіваўся ад іх, хаця і не мог пазбегчы драпін. Але мне не ўдалося праскочыць пад суком вялізнага дрэва, які працягнуўся ўпоперак сцежкі так нізка над зямлёй, што быў на ўзроўні маіх грудзей. Мой конь, відаць зноў чымсьці напалоханы, прамчаўся якраз пад ім. Куды ён паскакаў далей, мне цяжка сказаць, – вы, напэўна, гэта ведаеце лепш за мяне. Mary толькі сказаць, што я застаўся ляжаць пад гэтым дрзвам, са збітым ілбом і балючай пухлінай на калене. Аднак я заўважыў гэта толькі гадзіны праз дзве. Калі да мяне вярнулася прытомнасць, я ўбачыў, што сонца ўжо высока, а нада мной кружаць некалькі дзесяткаў грыфаў. Я бачыў, як яны выцягвалі шыі, і мог сказаць, каго яны лічылі сваёй здабычай.

Гэта відовішча, а таксама пакутлівая смага заставілі мяне падумаць аб тым, каб пайсці. Але калі я падняўся на ногі, то выявіў, што не магу зрабіць ні кроку. Больш таго – я ледзьве мог стаяць. Заставацца ж на месцы было раўназначна смерці – так, прынамсі, здавалася мне тады. Падагнаны гэтай думкай, я напружыў усе сілы, каб дабрацца да вадф. Мне лрыгадвалася, што дзесьці недалёка павінен быць ручай. To паўзком на карачках, то абапіраючыся на самаробную мыліцу, я нарэшце дабраўся да ручая. Наталіўшы смагу, я адчуў палёгку і неўзабаве заснуў. Прачнуўшыся, я ўбачыў, што акружаны каётамі. Іх было не меней дваццаці; ведаючы іх баязлівасць, я спачатку не напалохаўся; аднак хутка мне прыйшлося змяніць свае адносіны да іх. Яны ўбачылі, што я паранены, і накінуліся на мяне ўсёй зграяй. Адзіная зброя, якая, на шчасце, захавалася ў мяне, быў паляўнічы нож. Калі б не ён, драпежнікі разарвалі б мяне на шматкі і зжэрлі б. Некаторы час я адбіваўся ад іх нажом і забіў з паўтузіна. Але, нягледзячы на гэта, схватка скончылася для мяне кепска. Ад вялікай страты крыві я моцна аслабеў і хутка ўпаў бы ў знямозе, калі б не шчаслівы выдадак…

Мустангер на хвіліну змоўк, і гледачы перавялі дыханне.

– Мяне знайшоў мой верны сабака Тара, – працягваў Морыс. – Ён збег з дому, мабыць, каб шукаць мяне; хаця я і чуў потым іншае тлумачэнне, але не буду зараз абцяжарваць ім вашай увагі. Так або інакш, але сабака знайшоў мяне – і якраз своечасова, каб выратаваць. Пры яго набліжэнні каёты разбегліся, і я быў выратаваны ад жахлівага лёсу. Потым я зноў заснуў, а можа, страціў прытомнасць. Калі я апрытомнеў, то ыог ужо абдумаць сваё становішча. Я ведаў, што сабака павінен быў прыбегчы з дому; я ведаў таксама, што маё хакале знаходзіцца на адлегласці некалькіх міль і што Фялім, мой слуга, адвёў яго туды напярэдадні. Я вырашыў паслаць яму вестачку, выкарыстаўшы сабаку ў якасці паштальёна. Я напісаў некалькі слоў на візітнай картцы, якая выпадкова аказалася са мной. Хаця мне было добра вядома, што мой слуга непісьменны, я не сумняваўся, аднак, што ён здагадаецца, ад каго запіска, убачыўшы маю картку, і знойдзе каго-небудзь, хто яе прачытае. Я быў тым больш упэўнены ў гэтым, што пісаў крывёю.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже