– Вось, спадар суддзя і вы, дванаццаць прысяжных… – гаворыць стары паляўнічы спакойна і ўладна, – вось сведка, які, магчыма, пралье святло на гэту цёмную справу. Дапытайце яго.
Чуецца крык: «Божа мой, гэта ён!» – і высокі стары, хістаючыся, праходзіць уперад і спыняецца каля конніка без галавы.
Гэта яго бацька.
Здалёку даносіцца крык, які пераходзіць у здаўлены стогн, нібы жанчына страціла прытомнасць. Гэта яго сястра.
Вудлі Пойндэкстэра адводзяць. Ён не супраціўляецца і, відаць, нават не ўсведамляе, што адбываецца вакол яго. Яго падводзяць да карэты і садзяць побач з дачкой.
Але карэта не рухаецца з месца. Луіза Пойндэкстэр сама правіць коньмі, і яна не паедзе адсюль да самага закавчэвня суда, пакуль не будзе аб’яўлены прысуд, пакуль не ваставе час пакарання, – калі такім будзе канец.
Старому паляўнічаму прапануюць завяць месца сведкі.
Па распараджэнню суддзі допыт вядзе абаронца.
Ён абыходзіцца без многіх фармальнасцей. Паколькі Зеб Стумп ужо прысягаў, яму проста прапавуюць расказаць, што ён ведае аб гэтай справе.
– Першы раз я пачуў аб гэтай страшнай справе на другі дзень пасля знікнення маладога Пойвдэкстэра. Мне пра гэта сказалі, якраз калі я вяртаўся з паляванвя. Мне сказалі, што мустангера абвівавачваюць у забойстве. Я ведаў, што ён гэтага не мог зрабіць, і паехаў пабачыцца з ім. Дома быў толькі адзін Фялім, яго слуга. Хлопец быў такі вапалохавы розвымі падзеямі, што я амаль нічога не мог зразумець з таго, што ён мне расказваў. Ну, пакуль мы гаварылі, прыбег сабака – у яго на шыі было штосьці прывязава; гэта была картка мустангера. На ёй аказаліся словы, напісаныя чырвовым чарнілам – папросту крывёю. Гэтыя словы гаварылі таму, хто мог чытаць па пісаным, дзе можна знайсці хлопца. Я адправіўся туды, узяўшы з сабой Фяліма і сабаку. Мы прыйшлі якраз у час, каб уратаваць мустангера з кіпцюроў адной з тых плямістых пантэр, якіх мексіканцы называюць тыграмі; я ж чуў, як малады ірландзец называў іх ягуарамі. Я пусціў кулю ў гэту плямістую кошку. Тут ёй і быў каяец. Ну, мы даставілі мустангера ў яго хаціну. Нам давялося несці яго накшталт як на насілках, сам ён не мог і кроку ступіць. Ды і з мазгамі ў яго было няладна – хлопец кеміў не лепш за індыка ў веснавую пару. Дык вось, прывезлі мы яго дамоў; там ён і ляжаў, пакуль не з’явіўся атрад, які яго шукаў…
Сведка на хвіліну змоўк, як быццам узважваючы, ці варта яму расказваць аб усіх падзеях, што разыграліся ў хаціне мустангера. Ці не лепш будзе змоўчаць пра іх?
Ён выбірае апошняе.
Аднак гэта не падабаецца пракурору, і ён пачынае яго дапытваць.
У рэшце рэшт ён вымушае яго расказаць усё, што адбылося да таго моманту, калі Морыса Джэральда запёрлі на гаўптвахце.
– Ну, а цяпер, – гаворыць Зеб Стумп, калі яго канчаюць дапытваць, – вы заставілі мяне расказаць, што я ведаю аб гэтым баку справы, але сёе-тое вам не прыйшло ў галаву спытаць, і я хачу сам дадаць.
– Працягвайце, містэр Стумп, – гаворыць абаронда з Сая-Антоніо.
– Дык вось што. Тое, пра што я буду гаварыць, не столькі тычыцца падсуднага, колькі таго чалавека, які павінен заняць яго месца. Я зараз не стану называць яго імя. Я толькі скажу аб тым, што мне ўдалося ўведаць. Вы ж, прысяжныя, самі здагадаецеся пра астатняе.
Стары паляўнічы на хвіліну спыняецца і пераводзіць дыханне, як бы рыхтуючыся да прадяглай прамовы.
Ніхто не спрабуе ні перарваць яго, ні прыспешыць. Усім здаецца, што ён можа адкрыць тайну забойства. Коннік без галавы ўжо перастаў быць тайнай.
– Што ж, сябры! – працягваў Зеб. – Пасля таго, што мне давялося чуць, а галоўнае – бачыць, я зразумеў, што маладога Пойндэкстэра больш няма ў жывых. Гэтак жа двёрда я ведаў, што не мустангер, не Морыс Джэральд, учыніў гэта подлае забойства. Хто ж тады? Вось пытанне, якое мучыла мяне гэтак жа, як і многіх з вас, хто над гэтым задумваўся. He сумняваючыся, што ірландзец невінаваты, я вырашыў высветліць усю праўду. Многае, чорт вазьмі, было супраць яго, гэтага я не адмаўляю. I ўсё ж гэта не магло пераканаць мяне. Я вырашыў сам вывучыць сляды ў прэрыі. Я ведаў, што звайду конскія сляды, якія вядуць туды і назад. Але, ліха на яго, там аказалася яшчэ мноства слядоў, якія ішлі ў розных напрамках, калі б не гэта, усё было б проста. След аднаго каня здаўся мне асабліва цікавым, і я наважыўся пайсці за ім хоць на край свету. Гэта былі сляды амерыканскага каня; адна падкова ў яго была зламана. Вось гэта самая падкова.
Сведка запускае руку ў глыбокую кішэнь сваёй курткі і няспешна выдягвае адтуль зламаную падкову.
Ён падымае яе дастаткова высока, каб суддзя, прысяжныя і ўсе прысутныя маглі яе бачыць.
– Дык вось, спадар суддзя і спадары прысяжныя, конь з паламанай падковай скакаў па прэрыі ў тую самую ноч, калі было ўчынена забойства. Ён ішоў па слядах забітага, а таксама і таго чаілавека, якога тут абвінавачваюць у забойстве. Ён скакаў за імі і спыніўся непадалёку ад месца злачынства. Але яго гаспадар пайшоў далей пеша, і ён ішоў да таго месца, дзе знайшлі лужу крыві: пралітая кроў – гэта справа яго рук. Забойца ехаў на кані са зламанай падковай…