– Дзе ж вараны? Збег, канешне. Цяпер ён, напэўна, у канюшні Каса-дэль-Корва. А зрэшты, якая розніца – усё роўна я не мог бы сесці ў сядло, калі б нават ён стаяў тут побач… А той? – дадаў ён крыху пазней. – О Божа, што гэта было за відовішча! Нядзіўна, што вараны спужаўся… Што ж мне рабіць? Нага, мабыць, зламана. Без старонняй дапамогі я не змагу рушыць з месца. Няма ніякай надзеі, што хто-небудзь сюды прыйдзе. Прынамсі, не раней, чым я стану здабычай гэтых агідных птушак. Фу, што за гадкія стварэнні! Яны разяваюць дзюбы, як быццам ужо збіраюцца паснедаць мною!.. Ці доўга я тут ляжаў? Сонца паднялося не вельмі высока. Я сеў у сядло на досвітку. Мабыць, я праляжаў без памяці каля гадзіны. Чорт вазьмі, кепская справа… Нага, канешне, зламана, мяркуючы па тым, як яна баліць, а хірурга тут няма. Камяністая пасцель у глушы тэхаскіх зараснікаў… Яны цягнуцца на многа міль – няма чаго і думаць самому адсюль выбрацца. I ніхто сюды не прыйдзе. На зямлі – ваўкі, у паветры – грыфы… I як гэта я не падабраў павадоў?! Можа, я ў апошні раз сядзеў у сядле…

Твар маладога чалавека азмрочыўся. Ён станавіўся ўсё сумнейшым, па меры таго як ён усведамляў небяспечнасць становішча.

Яшчэ раз ён паспрабаваў устаць, з вялікай цяжкасцю падняўся, але адразу ж выявіў, што служыць яму можа толькі адна нага, – на другую нельга было ступіць.

Прыйшлося зноў легчы.

Так ён праляжаў яшчэ гадзіны дзве. Час ад часу ён браўся гукаць на дапамогу.

Нарэшце, упэўніўшыся, што яго ніхто не пачуе, перастаў крычаць.

Крык выклікаў смагу, а можа, паскорыў яе з’яўленне – пры стане, у якім ён знаходзіўся, яна была непазбежная.

Смага расла і нарэшце заглушыла ўсе астатнія адчуванні, нават боль у вазе.

– Я загіну ад смагі, калі застануся тут, – шаптаў ранены. – Трэба паспрабаваць дабрацца да вады. Наколькі я помню, дзесьці паблізу ёсць ручай. Я дабяруся да яго хаця б паўзком – на каленях і на руках. На каленях? Але ж я магу абапірацца толькі на адно калена… Усё роўна трэба паспрабаваць. Чым даўжэй я прабуду тут, тым будзе горш. Сонца пачынае паліць. Яно ўжо пячэ мне ў галаву. Я магу страціць прытомнасць, і тады ваўкі, грыфы…

Ён здрыгануўся ад жахлівай думкі і замаўчаў…

Праз некаторы час ранены зноў загаварыў:

– Калі б толькі я ведаў дарогу! Я добра помню гэты ручай. Ён цячэ ў бок мелавой прэрыі дзесьці на паўднёвы ўсход адсюль. Паспрабую паўзці ў гэтым напрамку. На шчасце, я магу цяпер арыентавацца па сонцу. Калі мне ўдасца дабрацца да вады, то, можа, усё і абыдзецца. Толькі б хапіла сіл!

З гэтымі словамі ён пачаў прабірацца праз зараснікі; валочачы хворую вагу, ён поўз па камяністай зямлі, нібы вялізная яшчарка, у якой перабілі хрыбет.

Ён поўз і поўз…

Гэта было пакутліва, але жах перад тым, што яго чакала, быў яшчэ пакутлівейшы і гнаў яго ўперад.

Ён добра ведаў, што памрэ ад смагі, калі не знойдзе вады. Гэта думка прымушала яго зноў паўзці.

Яму прыходзілася часта спыняцца і адпачываць, каб сабрацца з сіламі. Чалавеку цяжка перамяшчацца на карачках, асабліва калі адна нага адмаўляецца служыць.

Юнак прасоўваўся марудна, пакутуючы ад болю. Гэта было асабліва нясцерпна, бо ранены сумняваўся, ці правільна ён выбраў кірунак. Толькі страх смерці вымушаў яго працягваць шлях.

Ранены прапоўз ужо каля чвэрці мілі, як раптам у яго мільганула думка, што ён можа паспрабаваць іншы спосаб перамяшчэння: «Я змог бы, бадай, устаць, калі б толькі ў мяне была мыліца… Дзякуй Богу, я не згубіў нож!.. А вось і прыдатнае дрэўца – малады дубок».

Ён выцягнуў з-за пояса паляўнічы нож, зрэзаў дрэўца і зрабіў нешта накшталт мыліцы, так што можна было абапірацца на развілак.

З дапамогай мыліцы юнак устаў на ногі і зачыкільгаў далей.

Ён ведаў, што вельмі небяспечна мяняць напрамак, і па гэтаму, як і раней, пайшоў на паўднёвы ўсход.

Гэта было яе так проста. Сонца – яго адзіны компас – дасягнула найвышэйшага пункта свайго шляху, а ў шыротах паўднёвага Тэхаса ў гэты час года паўдзённае сонца стаіць амаль у зеніце. Лясныя зараснікі часта збівалі яго з дарогі, бо даводзілася кружыць, прабіраючыся па прарэджаных месцах. Некаторыя ўказанні яму даваў рэльеф мясцовасці, бо ён ведаў, што ручай працякае дзесьці ў лагчыне.

Так, пакрысе прабіраючыся ўперад, часта спыняючыся для непрацяглага адпачынку, ён прайшоў цэлую мілю і тут наткнуўся на звярыную сцежку. Яна была ледзь прыметная, але ішла прама і, відаць, вяла да вадапою – да якога-небудзь ручая або крыніцы.

Ён быў бы рады любому з іх. He звяртаючы болей увагі ні на сонца, ні на ўхіл, ранены пайшоў па слядах звяроў.

Час ад часу ён вяртаўся да свайго першага спосабу перамяшчэння – поўз на карачках, бо ісці, абапіраючыся на мыліцу, было вельмі стомна.

Але хутка радасць змянілася расчараваннем: сцежка згубілася на паляне, акружанай густой сцяной зараснікаў. З адчаем юнак зразумеў, што вадапой быў не тут, а ў процілеглым канцы сцежкі.

Як ні цяжка гэта было, але прыйшлося павярнуць назад, іншага выйсця не было. Заставацца на паляне было раўназначна самазабойству.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже