НеюбілейныЯ не святкую юбілеяў.Хіба ж заслуга доўга жыць?Раней я верыў, — пасталею,Каб праўдзе i дабру служыць.Але дарэмна траціў сілы,Пакуль ад гора не знямеў.Служыць гатовы да магілы,А вось прыслужвацца не ўмеў.Сумленне шэпча: «Не тужы ты,Калі апошні ўдарыць звон,Не радуйся, што шмат пражыта,Пакутуй, што нязначны плён,Што i тваю глухую восеньДажджы дачасна залілі,Што ўжо нядоўга засталосяБлукаць па змучанай зямлі.Пакуль жывы, хоць старцу дагадзіЦі песню развітальную складзі».26/VІІ—93МаўчаннеТуга па Янку СкрыгануЗноў цягнецца рука да тэлефонаI набірае лічбу 23...А потым трубку кідаю ўтрапёна,Бо толькі трубяць за акном вятры.Я ведаю, ніхто мне не адкажа,Не дазванюся i не напішу.Глухая ноч, жалобная, як сажа,Павольна завалаквае душу.Апошні друг замоўкнуў назаўсёды,Ад гора я нямею i дрыжу.Каму цяпер пра ўсе свае нягодыI дробязныя ўдачы раскажу?Няма каму. Самота i маўчаннеУ палоне доўгіх таямнічых сноў,I верыцца, што ноччу або ўранніУ пекле ці ў раі пабачымся ізноў,У цішыні ці ў гуле навальніцы,Хоць пэўна i не ведаю, каліСустрэнемся, каб зноў нагаварыццаПра ўсё, што не сказалі на зямлі.20/ІХ—92ПосахПамяці Яна СкрыганаДыміцца пасівелая траваУ затуманеных світальных росах,I хіліцца сівая галаваНа Скрыганом падараваны посах.Я не спяшаюся. Іду на захад сонца.Заліты чырванню i бронзай небакрай,Каб на апошняй адшукаць старонцыДарогу з пекла у далёкі рай.Я ведаю, што не знайсці адказу,Не адшукаць збавення анідзе.Патухне захад. Змеркне. I адразуЗа зоркай зорка ў бездань упадзе.Трава зашэрхне у світальных росах,I нехта знойдзе заінелы посах.26/VII— 93МелодыяЗаўжды гучыць мелодыя ў душы.Яе я слухаю, яе люблю я.Агеньчык гэты толькі не тушы, —Няхай яшчэ i свеціць, i хвалюе.Не заглушы ні крыкамі, ні кронам,Што i глухіх не зможа памірыцьЗ шалёным рыкам i жалезным рокам,Не здатным ні спяваць, ні гаварыць.Мелодыя ў свет адчыніла дзверыI акрыліла незайздросны лес,I ўслед за таямнічаю ВенерайМая душа імкнецца да нябёс.Раскрыліся i лотаць, i купенаНад гукі Баха i Шапэна.18/VI—93МузыкаЯ музыку люблю. Арган душу вярэдзіць.Заплюшчу вочы — над зямлёй лячу.I мой палёт ніхто не папярэдзіць,Што за яго душою заплачу.Я адрываюся ад мітусні i тлумуI забываюся уласнае імя,Пакіну на зямлі i клопаты, i думы,Нібыта я ўжо i не я.Нібыта стаў сумленнейшы i лепшы,Нібыта з Богам гутарку вяду.Замоўк арган. I я, нібы аслепшы,Вось-вось у змрок ці ў апраметную ўпаду.З любімай музыкай да зор лячу я,Але цяпер яе так рэдка чую.