Позняя восеньЛістапад як калісьці:Дождж шуміць па лісці,З позняй восені выйсцяАніяк не знайсці.Змрок i справа, i злева,Туманы, туманы,I бясконца залева,I паводка маны.А каторая ж восеньУ мяне за спіной?i знаёмае: «Вось ён,Ашуканы маной».Парудзелыя травы,I лісты, i лісты...Вінаватыя правы,А караюць святых.Вецер зноў растрывожыцьI астудзіць ваду,Гэта восень варожыць,Ці да дому дайду.Углядаюся ў змроку —Дзесь агеньчык дрыжыць,Хоць не верыцца зроку,A даводзіцца жыць.Можа, толькі здалося:Позні дождж, ранні лёд,I далёкая восень,I семнадцаты год.8/IX—93Пад знакам ВегіНе апрытомнею ніякАд нечаканай навальніцы,Хоць недзе цепліцца маякI звоніць даўняя званіца,Агеньчык свеціць, звон гудзе,На хвалі налятаюць хвалі,Здаецца, не мінуць бядзеI знікнуць у дзевятым вале,I рукі скласці назаўждыАд роспачы i ад знямогі,У кіпені палыннае вадыЗабыць пра ўсе нягоды i трывогі.Магчыма, Вадзянік, а-можа, БогАбо Анёлы у вышэйшых сферахЗаўважылі, i нехта дапамогI выплысці, i выпаўзці на бераг.Яшчэ маяк у мораку гарыць,Старых званоў не заціхае рэха,I, як надзея, свеціць угарыВыратавальным знакам Вега.9/VIII—92У раі i ў пеклеЗ дарог нязведаных табойВяртаўся я то ўдзень, то ўночы,То бор шумеў, то біў прыбой,То нехта зноў мяне сурочыў,То пахла спелаю тайгой,Чаромхай, багуном, жывіцайI неадольнаю тугой,Як ачмурэлай чамярыцай.Дапытваешся ты: «Адкуль?Якім сюды прЫбіла ветрам?»Няўжо сазнацца, што ад кульЗасцераглі два сантыметры?Ты не хвалюйся i не плач,I папракаць мяне даволі,Што я няўдалы уцякачЗ няволі вырваўся ў няволю.Ты не гані. Прытулак дайI злітуйся хоць да світання,I на хвіліну прыгадайВясну i першае спатканне.Тады я быў амаль святы —Баяўся нават дакрануцца,А мне даверылася тыI не магла да дня прачнуцца.Цяпер за мной пагоні шум,Хоць я ні ў чым не вінаваты,Ты прытулі маю душуI не гані да рання з хаты.Я перабуду давідна,Ты нават i не азірнешся,Як знікну. Ты ў душы аднаЎ раі i ў пекле застанешся.8 /VIII—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги