ЛетуценніПаветраныя будаваў масты,Каб хоць прабіцца за твае вароты.Гусцеў туман, а за туманам тыМільгнула i растала без звароту.Ты — мара i няздзейснены падман,Няўлоўны прывід, выдуманы мною,Як даўні, ненапісаны раманЗ сюжэтам паміж праўдай i маною.Твой прывід з лёгкім німбам над чаломI ножкамі ў сцюдзёных росах,I сцежка між дабром i зломБылі маім апірышчам, як посах.Няўлоўная трывожыла мой сон,Прыдуманая, светлая, зямная,Жывеш ад першых да апошніх дзён,I мне ўжо ніхто не замінаеШукаць цябе i неразлучным быцьЗ адвечнай мараю пра шчасце,Якога не сустрэць i не здабыцьI да якога ў смагу не прыпасці.Ты i была ca мной i не былаКаханнем недасяжным i жаданым,Ты радасць i натхненне мне дала,Была маёй надзеяй i падманам.Што дагараць збуцвелыя масты,Я не лічу сваёй віною,Бо некалі прыдуманая тыЗдаешся i цяпер мне навіною.Вось-вось апошні дожджык заімжыць,А мне без летуценняў не пражыць.2/Х—92* * *Магчыма, што апошні разГляджу на снег сакавіковы,I спадзяюся, што пра насУспомніць нехта выпадкова.Ніхто не знае, колькі БогГадоў i дзён яму адмераўI дзе апошні той парог,Дзе ў рай, а можа, ў пекла дзверы.Збярэмся пад агульны дах,Памарым. Рана ж ставіць кропку,Бо нам усім i на кладахЛяжаць прыйдзецца паасобку.7/III—91На самоцеМне сівер выстудзіў душуI засланіў слатою вочы,А я сабе разварушуЖывы агеньчык сярод ночы.Наўкола учарнелы лес,I шум таемны не сціхае,Нібыта змулены пратэз,Рыпіць алешына сухая.Hi зоркі, ні жывой душы,Hi звону пута ці аброці,I добра ў восеньскай глушыВось так сядзець на адзіноце.А недзе — грукат, i агні,I ашалелыя машыны,I ў апантанай мітусніНе чутны плач i спеў птушыны.Куды ірвецца чалавек?Якія правяць ім законы?З калыскі кінуты на здзек,Ён здзекуецца сам да скону.Датлела зорка ў вышыні,А я туды вяртацца мушу,Дзе грукат, лямант i агніI горам выстуджаны душы.29/X—90На вогнішчы сумленняЯ спальваю сябе штодняТо клопатам, то хваляваннем,Што нешчаслівая радняДаўно не ведае адхлання.Таму, нібыта Авакум,Пакутую за ўсе пакуты,Душа заходзіцца ад дум,Нібы ад горкае атруты,Не за сябе, а за другіх,За родных, блізкіх i далёкіх,За незваротных дарагіх,За кінутых i адзінокіх.Душа збалелая баліць,Параненае сэрца ные,Што мне грахі не замаліцьHi ўласныя i ні чужыя.Знясілены ад горкіх дум,Гатовы ўпасці на каленіI дагарэць, як Авакум,На ўласным вогнішчы сумлення.22/11—87