Мінае летаПрапах вільготнай кашанінайI ліпенем самлелы луг,Ужо трывогай жураўлінайЗамкнуўся дня i ночы круг.Каснік барвовы перакрэсліўПаружавелы небасхіл,Далека за дзявочай песняйНад шляхам асядае пыл, —Плывуць павольна залацінкіНад вечароваю зарой.Даспела жыта, i ДажынкіПа звычцы справілі старой.Курацца лёгкія туманы,За хмарай дагарэў прамень,I так шкада, што надта ранаКанчаецца ліпнёвы дзень.За зоркай выбліснула зорка,А змрок усё гусцей, гусцей,I на душы самотнай горка,Што дні прыкметна карацей.Зажурыцца i сціхне поле,Каб толькі акрыяць вясной,I восень золкая паволіЛугі укрые сівізной.Кароткае мінае лета,А песня так i недапета.30/ V—92МятаНазбіраю жменьку мятыI на сонцы засушу,Каб у будні i у святыТрохі адагрэць душу,Каб зарэчнымі лугаміДаўняй сцежкаю прайсціI каб з дробнымі даўгаміРазлічыцца пры жыцці,Каб нікому вінаватымЯ к не быў, так i не быць...Назбіраю жменьку мяты,Каб усе даўгі забыць.24/V—92Адзінае жаданнеНідзе, ні ў кога i ніколіДарэмнай ласкі не прасіў,Круціўся, як вавёрка ў коле,Сам быў — актыў, i сам — пасіў.Саджаў i вішні, i парэчкі,У Сібіры будаваў дамы,З сабою вёў заўсёды спрэчкіI выдаў вершаў два тамы.Нідзе ніколі не лайдачыў,Каб хоць маленькі скарб знайсці,А шчасця так i не пабачыўУ шэрым i даўгім жыцці.Гадоў i тыдняў не лічу я,Бо ўжо няма чым даражыць,I толькі аднаго хачу я —Зірнуць, як людзі будуць жыць.9/V111—92У святле маланкіСам-насам з лесам гавару,А ён амаль што мой равеснік.Я ў дол гляджу, а не ўгаруI на аблокі ў паднябессі.На зоры i на Млечны Шлях,ён то гудзе, нібы званіца,То часам апануе страх,Як толькі ўдарыць навальніца.Маланка з громам рве лісты,Кару да дзірвана здзірае,A лівень спорны i густыНа струнах срэбраных іграе.Залева хвошча i гудзеЎ святле i ў бляску навальніцы.Няма ратунку, i нідзеHi ўкленчыць i ні памаліцца.Апошні раз ударыў гром,I сціхла ўсё пасля «адбою»,I кроплі звонкім серабромЗрываліся, i сам з сабоюЛес гаманіў i мне ківаўЗялёным да аскомы веццем.Я таямніцы адкрываўЯму, адзінаму на свеце.У недасяжнай вышыні,У неразгаданым сусвецеСвятыя душы, як агні,У зорным небе вечна свецяць...Да ніткі вымак i прадрог,Пакуль грамы спраўлялі месу.Няхай грахі даруе Бог,Што я паспавядаўся лесу.3/VI—2/VII—92Высакосны годМяне з маленства вабіць дальні берагУ лотаці, у мяце i ў расе.Ён выблісне ў туманах шэрыхI зноў знікае пакрысе.Далёка ён за чорнымі вірамі,Здаецца блізкім у трывожным сне,То у вясёлкавай іскрыцца браме,То нечакана ў змроку прамільгне.Шукаю да яго i не знаходжу брод,Бо у мяне заўсёды высакосны год.6/VII—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги