ХвіліныМіж пальцамі прасочваецца час:Плывуць хвіліны, як сухое зерне.Як ні трымайся, але насНазад ніхто ніколі больш не верне.Спяшаемся, ляцім; не ведаем куды,I кожны ўсё вышэй імкнецца.А час бяжыць. Hi зерня, ні вадыМіж пальцамі ужо не застанецца.Не ведаем, чыя заслуга ці віна,Што ўсё мінае i сысці павіннаАпошняя хвіліна. Вось яна.А для кагосьці — першая хвіліна.18/XІІ—93ТаямніцаЗа зоркаю знікае зорка,Не заціхае лістапад,I на світанні вецер горкіДаносіць палыновы чад.Адкуль прабіліся крыніцы?Дзе шлях у вырай, — не відаць,Так нашай даўняй таямніцыНіхто не зможа разгадаць.Як згасла нечакана свечка,Мы не заўважылі калі,Бо даўнюю пустую спрэчкуНіяк дакончыць не маглі.Змаўкалі галасы i гукі,Здавалася, на ўсёй зямлі,I толькі вусны, толькі рукіЎсё зразумець дапамаглі.Калі душа душу сагрэла,Я зразумеў i ўсё спасціг,Таму, што свечка дагарэлаI мы з табой былі ўдваіх.Майму абвостранаму зрокуУсё да дробязі відно,Бо нас у таямнічым змрокуЗ'яднала хмельнае віно.Не ведаю, каму маліццаАсенняй ноччу без святла,Але над намі МілавіцаНеспадзявана узышла.То Месяца пярсцёнак тонкі,То знічкі першыя ўзышлі,А мы з табой свае пярсцёнкі,Як ні шукалі, не знайшлі.MapaКалі ж тое будзе?Спытала бабуляВідаць, не дажыву, не дацягнусяЯ да жаданае пары,Калі шчасліва ў' БеларусіЗноў зажывуць гаспадары,I шчыра засмяюцца людзі,Па свеце гоман пабяжыць,Што радасці i ў нас прыбудзе,Што выжылі i будзем жыць,Што дружна зарунее ніва,Што пацяжэюць каласы,I будзе мой народ шчаслівыНа ўсе вякі, на ўсе часы.Забытае летаУсё ў мінулым засталося,Дарогі снегам замяло.Бо за вясной настала восень,А лета так i не было.Hi адпачыць i ні сагрэцца,Няма чым смагу наталіць,Ледзь б'ецца змучанае сэрца,То замірае, то баліць.Гады, як здані, праляцелі,А мне ніколькі не лягчэй,Бо ад нядзелі да нядзеліЖыць i складаней, i гарчэй.Нам суджана ў пару крутуюЦярпець i гаркату, i зло:То восень, то зіма лютуе,А лета так i не было.26/V—92Радкі, запісаныя на білецеКалі душа захаладзее,Боль затуманіць галаву,З надзеяю i без надзеіУвечары іду ў царкву.Спявае хор, мільгаюць свечкі,Пад купалам кадзільніц дым,I толькі тут сціхаюць спрэчкіПаміж старым i маладым.Адчаю глухнуць адгалоскі,За дымам гора адплыло,I ясны погляд Маткі БоскайСтруменіць вечнае святло.I забываюцца нягоды.Хоць з хісткай вераю жыву,A ў час адчаю, як заўсёды,Увечары іду ў царкву.3/IV—92